1. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  2. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  3. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  4. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  5. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  6. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  7. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  8. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  9. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  10. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  11. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу
  12. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  13. Вероника Цепкало с семьей уже полгода живет в Риге. Узнали, чем она занимается сейчас и где учатся дети
  14. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  15. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  16. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  17. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  18. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  19. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  20. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  21. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  22. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  23. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  24. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  25. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  26. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  27. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  28. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  29. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  30. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку


Глеб ЛАБАДЗЕНКА,

фотоСтары кароль Ягайла меў раней тры шлюбы - але нараджаліся толькі дочкі. І вось чацвёртая жонка, Соф'я Гальшанская, прыносіць Ягайлу двух сыноў. Бах! І Соф'ю голасна абвінавачваюць у здрадзе. Ягайла ў роспачы: няўжо зноў мара пра нашчадкаў накрылася медным тазам?!..

Пра гэта кніга "Каралева не здраджвала каралю" - новы раман літаратара, дзяржаўнага і грамадскага дзеяча Анатоля Бутэвіча. Галоўныя героі твора - 70-гадовы польскі кароль Ягайла і 17-гадовая беларуская князёўна Соф'я Гальшанская. Як і ў ранейшых сваіх творах, спадар Бутэвіч звяртаецца да нашай слаўнай гісторыі, выкладае яе ў даступнай і цікавай форме. Галоўная мэта аўтара - прыцягнуць да зацікаўлення гісторыяй Беларусі як мага больш людзей. Ці не для гэтага аўтар даў кнізе такі "скандальны" загаловак?..
"Ягайла вельмі балюча перажываў абвінавачанне Соф'і ў здрадзе..."

- Спадар Анатоль, назва вашай кніжкі можа параўнацца з загалоўкам жоўтай прэсы!..

- А я не зразумеў, гэта станоўчае ці адмоўнае параўнанне?! (смяецца.) Справа ў тым, што назва - гістарычная. Калі абвінавацілі Соф'ю Гальшанскую, што яна здраджвала мужу Ягайлу, то адразу пачалі хапаць рыцараў, якіх у гэтым падазравалі. І вось калі дапытвалі аднаго з іх - Генрыка з Рогава (гэта не наша Рогава, але я дазволіў сабе зрабіць яго нашым) - то ён увесь час цвердзіў: "Каралева не здраджвала каралю". Паколькі гэта ягоныя дакладныя словы, то можна было б назву ўзяць у двукоссе - як цытату. Але я падумаў, што без двукосся будзе цікавей, захаваецца інтрыга. Трэба, дарэчы, адзначыць, што Ягайла вельмі балюча перажываў абвінавачанні Соф'і ў здрадзе. Бо тады магло аказацца, што гэта - не яго сыны. А паколькі ад папярэдніх трох шлюбаў сыноў не было, гэта значыла, што Ягайла застаецца без нашчадкаў, і не будзе каму перадаць уладу...

- Мяркуючы па назве, гаворка ў кнізе ідзе пра амурныя справы. Ці там засталося месца і палітычным інтрыгам таго часу?

- Прысутнічае ўсё - бо так было насамрэч. Колькі я буду творцам, ніколі не буду займацца падглядваннем у шчылінку або пісаць якую чарнуху. Гэтыя пытанні - здраджвала ці не здраджвала - яны гістарычна недаказаныя. Я стараўся разабрацца з пункту погляду логікі, чалавечых падзеяў. А не проста так: "ёй было 17, яму 70, наўкол было шмат рыцараў - і таму яна павінна была"... Жыццё багацейшае за нашыя домыслы і веданне яго тагачаснае. Нельга з сённяшняй пазіцыі меркаваць пра тыя падзеі. Тым больш у мяне не было мэты паглядзець, якія там інтымныя стасункі былі ў Ягайлы з Соф'яй ці з іншымі трыма жонкамі... А што да палітыкі, то вядома, Ягайла не мог жыць па-за ёй, бо быў вялікім князем! І ў кнізе без палітыкі не абышлося. Я намагаўся паказаць стасункі Ягайлы з двума суб'ектамі - і з Княствам, і з Каронай. Стараўся правесці праз раман дзве рэчы. Першае - я не лічу, як некаторыя гісторыкі і даследчыкі, што Ягайла быў здраднікам - здрадзіў сваёй Радзіме і прадаўся палякам. Ён быў палітык. Палітык мусіў рабіць часам тое, што залежала ад палітычнай сітуацыі. Мусіў, а не хацеў. Зразумела, Ягайла як кароль мусіў і войнамі займацца, і караць падданых, хоць ён быў вельмі добры да людзей - мог абдарыць чалавека незвычайнымі багаццямі, папрасіць прабачэння ў таго, каго пакрыўдзіў. Але ён як чалавек паабяцаў палякам вярнуць палонных; як той, хто прыняў каталіцтва, павінен быў будаваць касцёлы... Гэта была палітычная мэта. Зрэшты, і Вітаўт у мэтах палітыкі мусіў і ўцякаць ад крыжакоў, і ўцякаць да крыжакоў, і будаваць крыжацкія замкі, і паліць крыжацкія замкі... Другое: Ягайла з Соф'яй Гальшанскай вянчаўся ў Новагародку - хоць усе тры іншыя ягоныя шлюбы былі ў Кракаве. Чаму? І тут маё перакананне - да канца свайго жыцця Ягайла не здрадзіў Княству. Ён ніколі не хацеў інкарпарацыі Княства ў Карону - як дабіваўся гэтага ягоны сакратар і практычны намеснік Збігнеў Алясьніцкі. А Ягайла ніколі Княства не выракаўся. І памёр ён тут, калі слухаў спевы салаўёў. Толькі тутэйшыя салаўі спявалі для яго так цудоўна...
"Адкрыю вам сакрэт - гэта толькі першая частка рамана..."

- Вы ўжылі панятак "здраджваў Радзіме", "прадаўся палякам". А кім лічыў сябе Ягайла па нацыянальнасці? Вызначэння "беларус" у той час не было. А палякі адкрыта называюць яго "сваім"...

- У той час наогул не было слова "беларус". Была прыналежнасць да пэўных земляў. У мяне ў рамане ўжываецца два тэрміны. Ліцьвінамі я называю беларусаў (тыя, якія сённяшнія беларусы), а літоўцамі - усіх астатніх жыхароў Вялікага Княства Літоўскага. Некаторыя з гэтым тэрмінам не пагаджаюцца. Маўляў, "літоўцы" - гэта мы аддаём гісторыю Літве. Ну не зусім. Гэта як за межамі Беларусі ўсіх жыхароў нашай краіны называюць "беларусамі" (незалежна ад нацыянальнасці). І для мяне было важна размежаваць гэта - вось жыхары тэрыторыі, а вось ідэнтыфікацыя. Тэрміна "беларусы" не было, але жыхары нашай зямлі тады называліся ліцьвінамі.

- У анатацыі да кнігі мы чытаем, што гэта - "займальная гісторыя пра 17-гадовую Соф'ю Гальшанскую і 70-гадовага Ягайлу". Як вы лічыце, у гэтым "няроўным шлюбе" быў выключна дзяржаўны разлік, ці там было месца каханню?

- Разлік і шлюбы... Відаць, ён тады мог быць. У Ягайлы таксама. Але ягоны разлік найперш у тым, што ён шукаў магчымасці дынастычнай перадачы ўлады. Бо тры шлюбы не далі яму сыноў - а ў яго ўсё жыццё было жаданне мець іх. Лічыў, што свая ліцьвінка выправіць становішча.

- Спадар Анатоль, гістарычная інфармацыя, якая прыведзеная ў кнізе, яўна выходзіць за кругагляд філолага, гуманітарыя. Адкуль узялося столькі дэталяў - на 300 старонак?

- Бо ёсць архівы, дакументы, гістарычныя творы - польскія, рускія, украінскія. Я ўсё гэта перачытаў, рабіў шмат выпісак, набіраўся тагачаснай лексікі. І адкрыю вам сакрэт - гэта толькі першая частка рамана. Чыста літаратурная. Існуе другая частка - чыста факталагічная. Там храналогія падзей, Ягайлаў часапіс - ад Крэўскай да Люблінскай уніі. Там біяграфіі сучаснікаў Ягайлы - разам з легендамі, паданнямі, дэталямі, а не проста і суха. Гэта будзе не менш цікава, бо там ёсць жывыя людзі, праз якіх мы і бачым гісторыю. Як казаў вялікі Караткевіч, калі легендазаваць гісторыю - яна будзе ўспрымацца чытачом з большым імпэтам, з большай цікавасцю. А нам гэта і трэба.

-20%
-10%
-21%
-37%
-20%
-10%
-10%
0072789