1. Проект Суперлиги обернулся полным провалом. Турнир отменили, а клубы испортили себе репутацию
  2. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  3. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах
  4. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  5. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  6. До двух лет «химии»: в Беларуси для бесправников хотят ввести уголовную ответственность
  7. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  8. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  9. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  10. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  11. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  12. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  13. Точки над i. От назначенной на четверг встречи Лукашенко и Путина ждут судьбоносных решений
  14. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  15. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  16. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  17. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  18. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  19. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  20. В Беларуси запретили продажу популярного печенья, которое было во многих магазинах. Что с ним не так
  21. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  22. Белорусы жалуются на задержку пенсий и пособий. В Минтруда пояснили, в чем дело
  23. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  24. В Минздраве рассказали о количестве привившихся от коронавируса и поствакцинальных реакциях
  25. Из-за прорыва одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды. Это нормально? Разбираемся
  26. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  27. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  28. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  29. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  30. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить


Родная сястра пісьменніка Валянціна Уладзіміраўна распавяла пра славутага брата ў ягоны Дзень народзінаў.

Сёння аднаму з самых славутых беларускіх пісьменнікаў Васілю Быкаву споўнілася б 86 гадоў. На ягонай магіле ў Мінску адбылася жалобная цырымонія. А ў вёсцы Ваўчо пад Вушачамі жыве родная сястра Быкава Валянціна Уладзіміраўна. Мы наведалі разам з ёй іх родную з Васілём хату ў Бычках, Валянціна Уладзіміраўна ўспамінала іх з Васілём маленства, а таксама апошнія гады яго жыцця.

Валянціна Быкава: “Мы з ім біліся часта. Ну вядома, дзеці – дурэць захочуць. А нас даглядала баба – была старая, сляпая, маміна свякроў, першага мужыка. Мама пойдзе на работу з бацькам – а яна нас глядзела. Сляпая, а нам з Васілём хочацца дурэць. Яна ляжыць на ложку, а мы возьмем венік, падбяжым, то Васіль, то я – і венікам па ёй: шась, шась!.. А яна стане сварыцца, дык мы ўцякаем хавацца пад ложак. А яна тады кійком б’е па ложку…”

На вокнах адбудаванай хаты-музея Васіля Быкава – фіранкі з… газеты! Высветлілася, што іх папрасілі выразаць менавіта Валянціну Уладзіміраўну – бо такія самыя яна выразала тут 70 гадоў таму…

Валянціна Быкава: “Гэта я рабіла іх пасля вайны – дзе найду якую паперу, газеціну – дык навучылася выразаць такія. Купляць жа ж не было нічога такога… А мне Кірпіч (дырэктар музею – Еўр.) кажа: “Дык ты зрабі такія самыя цяпер, як пасля вайны было” Ну я гэтак і зрабіла – з “Народнай волі”. Я ж яе выпісваю, а яна вялікая! Тут яшчэ нехта быў прыехаў і кажа: “Паглядзіце – занавескі з “Народнай волі”!

Штораз, калі Васіль Быкаў прыязджаў на малую радзіму, гасціў у Валянцінінай хаце, у вёсцы Ваўчо. Праўда, згадвае Валянціна Уладзіміраўна, некаторыя суседзі яго не дужа любілі, называлі “бэнээфаўцам”, казалі, што ён “прадаўся за зялёненькія”. Асабліва шчыраваў адзін сусед, які ўжо памёр.

Валянціна Быкава: “А яшчэ гэты быў жывы сусед. І адзін год я тут у агародчыку летам нешта рабіла, якраз быў чэрвень, дзень народзінаў Васіля. Якраз прыйшла паштальёнка – і пошту кладзе. А я кажу: “А ці ёсць там пра брата пра майго што ў раёнцы?” А ён якраз на дварэ і пачуў: “Глядзі ты, будуць успамінаць яго!.. Ён жа толькі ўцёк адгэтуль! Яму ж Беларусь гэтая не падабаецца, яму ж лепей за граніцай, яму ж там зялёненькія даюць, ён жа там піша для іх толькі!... А я тады не вытрымала, паднялася – і не сваруся, але кажу: “А каб ты столькі пенсіі атрымліваў, колькі ён атрымлівае тых зялёненькіх!” Дык сціх і змыўся!”

Калі Быкаў прыязджаў, сусед пільна ўглядаўся ў ненавіснага “бэнээфаўца”. Калі Быкава падвозілі сюды сябры, то суседу падавалася, што Быкаў мяняе машыны як пальчаткі.

Валянціна Быкава: “Так не любілі Васіля… Як прыедзе, дыу той усё казаў: “Ужо на новай машыне, ужо яшчэ мусіць купіў – сколькі ў яго тых машын?..” Усё выглядаў. А сам усё жыццё не працаваў. Спачатку, яшчэ пасля вайны быў трактарыстам. А так – стаў брыгадзірам, дык усё жыццё брыгадзірам. А як з людзьмі… Цяпер, як памёр, дык яго ўсе праклялі!.. Дзе хто што возьме – ці травіну якую, ці бурак дзе які прынясе – той усё выглядае, і адразу бяжыць даносіць…”

Сястра народнага пісьменніка згадвае, што Васіль усё жыццё кіраваў аўтамабілем – машыны былі ягоным вялікім захапленнем: спачатку меў “Жыгулі”, пасля “Волгу”. Пад старасць перастаў сядаць за стырно. Але калі прыязджаў на малую радзіму, заўжды сядаў тут за стырно сам – хацелася асабіста ехаць па роднай зямлі”.

Валяціна Быкава: “Адзін раз, помню, ехалі мы пры Вушачы. І Васіль, ну вядома ж ужо не такі зрок быў і слабы здароўем… На скрыжаванні стаяла такая загародка – дарожнікі нешта рабілі і паставілі. А Васіль, калі сюды прыязджаў, сам за руль адразу – ахвота яму было па сваёй Радзіме самому за рулём быць, дык ужо сам за руль ехаў тутака. І прама на гэтую, на перагародку – ледзьве не ўскочыў!.. Але хуценька Сяргей (сын Васіля) схапіў руль і павярнуў. Васіль сказаў: “Але ж, бачыш ты, старасьць, ужо не бачу ўсё добра…”


Валянціна Уладзіміраўна можа шмат распавесці пра славутага брата

Каля хаты-музэю Васіля Быкава

Сястра і брат -- на адзін твар

На малой радзіме -- Вушаччыне: Рыгор Барадулін, Валянціна Быкава, Васіль Быкаў

У Дудутках разам з Рыгорам Барадуліным, 1996 год. Аўтамабілі заўсёды цікавілі і вабілі Быкава

З сынамі Сяргеем і Васілём

Здымак, які Васіль Быкаў даслаў Валянціне Уладзіміраўне з выгнання
 
-20%
-20%
-21%
-10%
-17%
-15%
-5%
-35%
-10%
0072789