103 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Единственным справедливым решением был бы оправдательный приговор». Заявление TUT.BY по делу «ноль промилле»
  2. Чиновники обновили базу тунеядцев. С мая с иждивенцев будут брать по полным тарифам за отопление и газ
  3. Латушко ответил жене Макея: Глубина лицемерия и неспособность видеть правду и ложь просто зашкаливает
  4. Приговор по делу о «ноль промилле»: полгода колонии журналистке TUT.BY и два года с отсрочкой врачу
  5. Светлана Тихановская прокомментировала видео СК по ее делу
  6. Лукашенко рассказал о подробностях переговоров с Путиным
  7. Что известно о «собственной ракете для „Полонеза“», которую создали в Беларуси
  8. Водители жаловались, что после поездки по М10 не могут отмыть машины. Вот что рассказали дорожники
  9. Беларусбанк вводит лимиты по некоторым операциям с банковскими карточками
  10. Горбачев: Я не раз говорил, что Союз можно было сохранить
  11. «Радуюсь „мягкому“ приговору для невиновных людей». Известные белорусы — о приговоре врачу и журналисту
  12. В новом КоАП изменилась формулировка «создание аварийной обстановки». Что это значит для водителей
  13. «Шахтер» впервые стал обладателем Суперкубка Беларуси, победный пенальти забил вратарь
  14. «Проверяли даже на близнецах». В метро запустили оплату проезда по лицу. Как это работает
  15. В Витебске увольняют Владимира Мартова — реаниматолога, который первым в Беларуси честно говорил о ковиде
  16. «Деревня умирает! Здесь живут 4 человека — и все». История Анатолия, который работает в автолавке
  17. Нет ни документов, ни авто. В правительстве объяснили, как снять с учета такую машину, чтобы не платить налог
  18. Приговор по делу о «ноль промилле», документы на экстрадицию Тихановской и жуткая авария — все за вчера
  19. Ватные палочки, серные пробки. Врач — о том, из-за чего еще слух может стать хуже
  20. Суды над журналистами, маникюр прокурора, морозы и снег. Февраль-2021 — в фотографиях TUT.BY
  21. Какой будет погода весной и стоит ли прятать теплые пуховики в марте
  22. Суд по делу «ноль промилле», новые задержания, планы по экстрадиции Тихановской. Что происходило 2 марта
  23. Минское «Динамо» проиграло СКА в первом матче Кубка Гагарина
  24. Прививать всех желающих от COVID-19 начнут в апреле. Вакцина будет от белорусского предприятия
  25. «Готовились к захвату зданий в Гомеле». СК — об экстрадиции Тихановской и деле в отношении ее доверенных лиц
  26. Был боссом Дудя, построил крутой бизнес в России, а сейчас помогает пострадавшим за позицию в Беларуси
  27. «Пары начинались в 3 утра». Белорусы, которые учатся в Китае, не могут вернуться в вуз
  28. Виктор Лукашенко получил звание генерал-майора запаса. Предыдущее его известное звание — капитан
  29. Вот почему он стоит больше 100 тысяч евро. В Минск привезли первый Mercedes S-класса нового поколения
  30. Жуткое ДТП в Волковысском районе: погибли три человека, в том числе новорожденный ребенок


Купалле ў Ракаве. фота Юліі Дарашкевіч
Купальскае вогнішча на беразе Ангары, святочны крупнік у лясах Нью-Ёркшчыны, купальскае афтэр-паці ў Мінску.
 

Купалле - свята найвышэйшага росквіту прыродных сіл, значны пераходны момант прыроднага кругабегу. У гэту ноч, як вераць, выходзяць наверх закапаныя ў зямлі скарбы; дрэвы пераходзяць з месца на месца і вядуць міжсобку гутарку.

Купалле - бадай самае папулярнае традыцыйнае свята. Яго святкаванні не спыняліся ані пад час сярэднявечнага пераследу, ані падчас савецкага атэізму.

Купалле - свята карагоднае. Моладзь скоча праз вогнішча. Калі хлопец мае пару, то пераскоквае агонь разам са сваёй дзяўчынай. Калі ў час скакання праз агонь у закаханай пары рукі не разыдуцца - добрая прыкмета: іх вяселле будзе яшчэ ў гэтым годзе. А яшчэ ў гэтую ноч варта знайсці папараць-кветку: каб быць здаровым, шчаслівым і мець грошай колькі захочаш.

Купалле як усялякае сярэднестатыстычнае беларускае свята святкуюць двойчы: у ноч з 23 на 24 чэрвеня і з 6 на 7 ліпеня. Першая дата, пэўна, слушнейшая, бо свята прывязана да летняга сонцастаяння, а гэта адназначна ў чэрвені.

Увогуле, у сучасным свеце панятак "макаўку лета" беларусы разумеюць вельмі прыблізна і таму іхнія святкаванні Купалля расцягваюцца аж на тыдні. Мяркуйце самі:

18-20 чэрвеня. Парк "Ўорд Паунд Рыдж Рэзэрвэйшн" каля Нью-Ёрка

Амерыканскае Kupalle ў форме пікніка ля сажалкі. Купальскі вечар пачнецца з прызначэння Князя-Купаліша і Купалінкі, якія распаляць вогнішча, а потым нячысцікі выкрадуць Купалінку. За гэтым можна будзе назіраць і частавацца крупнікам. Кошт: $25 дарослым, $10 дзецям меншым за 12 год.

Ноч з 19 на 20 чэрвеня. Ля Музея драўлянага дойлідства на беразе Ангары (Расія, Сібір)

Іркуцкага Таварыства Беларускай Культуры акрамя звыклых старажытных абрадаў сёлета вырашыла пачаць свята з ігры на "белорусской волынке" дудзе. Акрамя гэтага: пачостка, конкурсы, мастацкія нумары.

22 чэрвеня. Мінск, Сядзібе ТБМ (вул. Румянцава, 23)

Творчая сустрэча з адмыслоўкай па народных святах Аленай Анісім на тэму "Купалле ў ментальнасці беларусаў". Каб святкаваць свята трэба пра яго хоць што ведаць. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

У ноч з 23 на 24 чэрвеня. Рэчка Іпуць ля Добруша (Гомельшчына)

Зразумела ў гэтую ноч можна будзе адсвяткаваць хоць дзе, нават на ўскраінах шмат якіх беларускіх гарадоў, але мы прапануем вам арганізаваную магчымасць. ГМКГА "Талака" запрашае ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у старажытным язычніцкім свяце ў гонар сонца Купальлі. Час ад’езду з Гомеля: 12.10 і 16.10 (збор ля ўвахода ў прыгарадны чыгуначны вакзал). Арганізатары просяць апрануць нацыянальныя строі або прынамсі нешта белае, захапіць ежу для святочнага стала, 3-тысячную складку на дудара, а таксама пазітыўны настрой. Для ўдзелу ў рэпетыцыях гомельскага Купалля тэлефануйце 3416604 (Velcom) Ларыса.

26 чэрвеня. Музей народнай архітэктуры і побыту пад Мінскам

У нашых любых Строчыцах - абход хат, спальванне старызны і народныя спевы сярод аўтэнтычных беларускіх хат. Запрошаны гурты "Асалода", і жартаўлівы гурт "Цёшча". Пачатак блізу 15, але можна прыехаць і раней, бо музей адчыняецца а 10 ранку.

26 чэрвеня. Беларускі рэлігійна-культурны цэнтр у Лондане (39, Holden Road)

У праграме - народныя спевы і танцы. Пажадана па магчымасці апранаць беларускае нацыянальнае адзенне. Перад святкаваннем адбудзецца невялікая талака па добраўладкаванні двара Беларускага цэнтра. Пачатак а 17.

У ноч з 26 на 27 чэрвеня за 80 кіламетраў на поўнач ад Манрэаля, на маляўнічым узбярэжжы ракі таксама адбудзецца святкаванне Купалля

На свяце будуць абавязковыя карагоды ды скокі праз вогнішча, пад традыцыйныя купальскія спевы. Крупнік ды танцы з гульнямі пад беларускую дуду не дадуць удзельнікам замерзнуць ці сумаваць.

У ноч з 10 на 11 ліпеня беларусы Таронта збіраюцца на Купалле ў традыцыйным месцы - на тэрыторыі цэнтру адпачынку "Слуцак", што знаходзіцца за 250 км на поўнач ад Таронта

Нягледзячы на тое, што з тэхнічных прычынаў святкаванне сёлета адбываецца вельмі позна, на Купаллі ў канадыйскім "Слуцку" будзе ўсё, чаму належыць быць на гэтым свяце: песні, карагоды, скокі праз вогнішча і пад гармонік; "цёмныя сілы" будуць намагацца скрасці Купалінку, але Князь-Купаліш з дружынаю абавязкова выратуе яе; пад раніцу па возеры Манітоўвабінг паплывуць купальскія вяночкі з запаленымі свечкамі. Купалле - улюбёнае і самае масавае свята таронтаўскіх беларусаў, штогод на яго з'яжджаецца больш за сто чалавек.

29 чэрвеня. Клуб "Рэактар" (Харужай, 29), Мінск

Купальскае афтэр-паці. Ва ўмовах максімальна набліжаныя да старажытных, у сталічным клубе, адбудзецца штогадовы фэст "Купальскае кола" з удзелам гуртоў: ПАЛАЦ, Testamentum Terrae, Unia, Рокаш, Гуда, Ліцьвіны, Андрэй Плясанаў (гурт P.L.A.N.) і інш. Пачатак а 18.00. Квіткі: 20 000 папярэдне (плюс кампакт-кружэлка ў падарунак), 25 000 месца за столікам, у дзень канцэрту 25 000-30 000.
-40%
-30%
-25%
-50%
-20%
-30%
-10%
-10%