1. «Врачи нас готовили к смерти Саши». История Марии, у чьей дочери пищевод не соединялся с желудком
  2. Тихановская рассчитывает на уход Лукашенко весной
  3. Автозадачка с подвохом. Нарушает ли водитель, выезжая из ворот своего дома на дорогу?
  4. Показываем, как выглядит часть зданий БПЦ на улице Освобождения, ради которых снесли объекты ИКЦ
  5. «Бэушка» из США против «бэушки» из Европы: разобрали, какой вариант выгоднее, на конкретных примерах
  6. «С последними упрощениями становится полегче». Айтишник делится советами по переезду в Украину
  7. «Ашчушчэнія не те». Все участники РСП вышли на свободу после 15 суток ареста
  8. Защитник Бабарико и Колесниковой подал жалобу в суд на лишение его лицензии, но ему отказали
  9. Во всех районах Беларуси упали зарплаты, в некоторых — больше чем на 300 рублей
  10. Год назад в Беларуси выявили первый случай COVID-19. Что сделано за год, а что — нет
  11. Год назад в Беларусь пришел коронавирус. Рассказываем про эти 12 месяцев в цифрах и фактах
  12. Пенсионерка из электрички рассказала подробности о задержании и Окрестина
  13. С 1 марта обновили КоАП. Какие теперь штрафы за акции протеста, запрещенную символику и многое другое
  14. Под Молодечно задержали компанию из 25 человек. МВД: «Они собирались сжечь чучело в цветах национального флага»
  15. «Куплен новым в 1981 году в Германии». История 40-летнего Opel Rekord с пробегом 40 тысяч, который продается в Минске
  16. «Первый водитель приехал в 5.20 утра». Слухи о «письмах счастья» за техосмотр привели к безумным очередям
  17. Фанаты белорусских футбольных клубов массово объявляют о бойкоте матчей
  18. Минское «Динамо» проиграло в гостях питерскому СКА
  19. Акции солидарности и бойкот футбольных фанатов. Что происходило в Беларуси 28 февраля
  20. Судьба ставки рефинансирования, обновленный КоАП, дедлайн по налогам, заморозка цен. Изменения марта
  21. Белоруска едет на престижнейший конкурс красоты. И покажет дорогое платье, аналогов которому нет
  22. «Усе зразумелi: вірус існуе, ад яго можна памерці». Год, как в Беларусь пришел COVID: поговорили со вдовой первой жертвы
  23. В Беларуси ввели очередные пенсионные изменения. Что это означает для трудящихся
  24. Чиновники придумали, что сделать, чтобы белорусы покупали больше отечественных продуктов
  25. «Пышка не дороже жетона». Минчане делают бизнес на продукте, за которым в Питере стоят очереди
  26. Секс-символ биатлона развелась и снялась для Playboy (но уже закрутила роман с близким другом)
  27. 57-летняя белоруска выиграла международный конкурс красоты. Помогли уверенность и советы Хижинковой
  28. Один из почетных консулов Беларуси в Италии подал в отставку из-за несогласия с происходящим после выборов
  29. Бойкот фанатов, новый КоАП, пенсионные изменения, падение зарплат и наши красавицы — все за выходные
  30. «Будет готов за три-четыре месяца». Частные дома с «завода» — сколько они стоят и как выглядят


Алексей Вайткун,

В этом году белорусские кинематографисты обещают нам сразу несколько премьер, среди которых фильм "Брестская крепость" Александра Котта, "Масакра" Андрея Кудиненко, "Рыжик" Елены Туровой и многие другие. На "Беларусьфильме" утверждают, что это кино нового поколения.



Так ли это – в прямом эфире TUT.BY рассказала Наталья Стежко, главный редактор киностудии "Беларусьфильм".  

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Скачать видео

- Чем сегодня живет "Беларусьфильм"? Какие премьеры в самом деле ожидаются? Действительно ли это такие масштабные премьеры, премьеры другого уровня, про который пишет пресса, – "Масакра", например.

- Я спадзяюся, што наша беларускае кіно выходзіць на новы ўзровень, і сапраўды тыя фільмы, якія ўбачаць гледачы – гэта і мастацкія стужкі, і тэлевізійныя фільмы, – на мой погляд, вельмі годныя, вельмі прыстойныя, і яны знойдуць свайго гледача. Па-першае, таму што ёсць добрыя, прафесійныя сцэнарыі, што вельмі важна для кіно, і, па-другое, ёсць вельмі цікавыя рэжысёры. Так адбылося, што ў нашым беларускім кіно зараз ідзе змена пакаленняў - старая гвардыя, якая працавала напрыканцы ХХ стагоддзя, зараз адыходзіць…

- А с чем это связано?

- Узрост. І так адбылося, што апошнія 10-15 гадоў у нас так знікла сярэдняе пакаленне. Старыя адыходзілі - а моладзі не было. Вельмі мала фільмаў - 3-4 карціны на год у лепшым выпадку. Калі здымалі, напрыклад, "Анастасію Слуцкую", увогуле была адна стужка на год. Проста рэжысёры ці з'язджалі, ці не працавалі. Моцнага пакалення, якое павінна здымаць кіно, проста не было.

- А преемственность не потеряли?

- Вось! І зараз мы гэта ўсё ізноў набываем. Андрэй Кудзіненка, фільм якога вы згадвалі, і Аляксандр Колбышаў з фільмам "Волки" - гэта менавіта тое сярэдняе пакаленне, на якое мы робім стаўку. Амаль усе студэнты выпуска Міхаіла Пташука знялі ці плануюць зняць кіно. І мы пачынаем разумець, з кім можна працаваць, з кім - не. Апошнім часам адбыўся, калі можна так сказаць, такі творчы аудыт, і мы разумеем, хто на што здольны.

- Мы сегодня заявляли, что будут видеокадры и трейлеры новых фильмов, которые выходят. Мы говорили о фильме "Масакра". Есть у нас такая возможность? Там трейлер небольшой. Давайте мы его посмотрим, после чего будем предметно говорить о каждой работе, которая есть.

- Я спадзяюся, што будзе вельмі-вельмі цікава. У нас працуе мастацкі савет: на кожным этапе ідзе абмеркаванне фільма. Калі была зборка працоўнага матэрыяла, у нашым кіназале людзі віселі па сценках! Такая цікавасць да працы свайго калегі - такога студыя не бачыла даўно! Мяне гэта вельмі парадавала. Вельмі годная будзе стужка, вельмі цікавая. Аляксандр Качан - наш вельмі моцны драматург і аўтар сцэнараў. Ён зараз жыве і працуе ў Кіеве.

- А вы можете пару слов о фильме сказать? Что это будет вообще?

- Гэта містычны трыллер. Дзеянне адбываецца напрыканцы XIX - пачатку ХХ стагоддзяў у нас, у Беларусі. Гэта такая легенда пра графа, які ператвараецца ў мядзведзя. Усе мы крыху зверы - у залежнасці ад абставін, у якія мы трапляем, - на гэтым усё пабудавана. У фільме прысутнічае тры мовы - руская, беларуская, польская.

- Я смотрю, белорусские актеры - Светлана Зеленковская. У нее одно слово, вы сказали?

- Так, адно слова, але яна вельмі цудоўная, вельмі цікава сыграла. Амаль усе нашыя беларускія акцёры іграюць.

- Это в самом деле кино не такое, как обычно представлял "Беларусьфильм", да? До сих пор ассоциации с ним были - "Партизанфильм"… Вы обратились сейчас к другим сценариям, к другим темам?

- Мы звярнуліся да Андрэя Кудзіненка, мы хацелі, каб Андрэй вярнуўся на студыю, бо ён працаваў у Расіі - зрабіў стужку "Розыгрыш" на студыі ў Паўла Лунгіна. Яна мела вельмі добры пракат. Андрэй хацеў працаваць на Беларусі, але, на жаль, не атрымоўваліся ў яго адносіны з "Беларусьфільмам". Мы да яго звярнуліся, і ён з вялікай радасцю прыехаў, сам прапанаваў гэты сцэнарый. Ён толькі сказаў: "Не чапайце мяне, дайце працаваць так, як я захачу". І сапраўды, ён сам усё зрабіў. Мы толькі дапамагалі.

- И даже критики говорят, что это будет очень интересное кино.

- Хочацца спадзявацца.

- А когда ожидается премьера, в частности, этого фильма?

- Здача карціны недзе праз месяц - у сярэдзіне ліпеня.

- Но представить ее вы собираетесь осенью?

- Я не магу вам дакладна сказаць, таму што я не ведаю. Ва ўсялякім выпадку, нашыя беларускія гледачы яе ўбачаць першыя. Не пашкадуеце!

- Говоря о Кудиненко, вы сказали, что у него был свой сценарий и прочее. Хватает сегодня хороших сценариев, по которым можно работать?

- Не, канешне. Я тры дні таму прыехала з Масквы: была ў камандзіроўцы. Я сустракалася там са славутымі прадзюсерамі - і ўсе хочуць добры сцэнарый, які будзе пабудаваны па законах драматургіі. Да нас вельмі шмат прыносяць макулатуры, а добры моцны сцэнарый - гэта вялікая рэдкасць і шчасце.

- Каждый может принести вам сценарий?

- Канешне. І носяць. Аддзел, які я ўзначальваю, галоўная рэдакцыя, - да нас усе носяць, мы ўсё гэта чытаем і ці бяром у працу, ці аддаём, ці пускаем у вытворчасць - у залежнасці ад таго, якая якасць сцэнарыя.

- А какие еще проблемы сегодня, на ваш взгляд, актуальны? Критиковать-то всем легко! Расскажите, чем сегодня вы живете, помимо фильмов?

- Галоўнае - каб крытыка была канструктыўная. Што такое добрае, якаснае кіно? Гэта, па-першае, якасны сцэнарый і, па-другое, добры рэжысёр. Гэта столп, на якім трымаецца кіно. Мы вельмі хочам, каб працавалі нашыя, беларускія рэжысёры. Кудзіненка і Колбышаў, Аляксандр Яфрэмаў - гэта масцітыя аўтары. А маладым трэба працаваць, працаваць і працаваць, каб проста набірацца вопыту.

- То есть режиссеров тоже не хватает?

- Канешне. Не хапае менавіта моцных, тых рэжысёраў, якія дакладна ведаюць, што яны хочуць, якія бачаць канцэпцыю фільма з пачатку да канца - таленты. А ўвогуле, рэжысёраў вельмі шмат - тых, хто маё дыплом па спецыяльнасці "рэжысура". Таксама нам трэба выходзіць на рынкі. Я вельмі шмат гляджу фільмаў. Наша кіно ў сярэднім кантэксце не горшае, нават, можа, недзе крыху вышэй, таму што мы трымаемся нейкай планкі, якую не апускаем.

- Есть какие-то свои принципы?

- Так, ёсць. Тыя традыцыі, якія засталіся. Але мы зусім не ўмеем прадаваць. Напрыклад, піар-кампанія. У Расіі 50% бюджэту фільма - гэта рэклама. У нас - 3 млн беларускіх рублёў.

- Говорят, что у нас очень слабый постпродакшн.

- Так. Павінны быць спецыялісты.

- А у нас их не хватает?

- У мяне ёсць свой пункт гледжання на гэта, і, можа, я б што-небудзь зрабіла, але гэта, як кажуць, не майго узроўню праблема. Ёсць людзі, якія спецыяльна павінны гэтым займацца.

- Иногда читаешь материалы - и там не то что критика, а сожаление, что из-за постпродакшна, которого нет, лента не окупается. То есть деньги уходят на ветер.

- Мастацкія стужкі ўвогуле не акупаюцца, у свеце нават. Напрыклад, у той жа Расіі - 20-30%.

- Вы Россию приводите как пример, а сейчас вам все наши пользователи будут дружно приводить в пример Голливуд.

- У Галівудзе тая ж сітуацыя. Яны ж пакетамі прадаюць свае стужкі. Там 5 фільмаў, якія акупаюцца, а здымаюць жа іх сотні! Акупае ўсё тэлевізійная прадукцыя - тое, што ідзе па тэлебачанні. У нас - стужкі, якія рабілі "Цэнтралпартнершып". Яны ўсе акупаюцца і прыносяць нам грошы. Але што такое кіно? Гэта творчасць і вытворчасць. Давайце я буду адказваць на пытанні творчасці.

- Договорились! Переходим к следующему фильму, который вы тоже обещали представить, - "Волки".

- Так. Учора-пазаўчора скончыўся фестываль "Витязь", дзе гэты фільм атрымаў спецыяльны прыз парламенцкага сабрання Беларусі і Расіі. Вельмі прафесійная, на мой погляд, стужка. Дзеянне адбываецца пасля вайны - 46-ы год. Узнімаецца пытанне: хто ёсць ваўкі - людзі ці ваўкі-зверы, якія напрыканцы загрызаюць героя. Вельмі моцная карціна. Калі ў нас быў перадпрэм’ерны паказ 17 снежня на Дзень кіно ў кінатэатры "Дом кіно" і глядзелі кінематаграфісты, вельмі людзі былі ўражаныя, казалі, што фільм кшталту "Летят журавли".

- Я смотрю, там очень сильный актерский состав – Панин, Гостюхин. В традициях "Беларусьфильма" привлекать не лишь бы кого…

- Канешне! Па-першае, ёсць законы - ёсць медыйныя твары. Па-другое, калі рэжысёры запрашаюць акцёраў, яны ў большай ступені глядзяць на тое, наколькі акцёр адпавядае той ці іншай ролі. Канешне, у першую чаргу мы глядзім на нашых беларускіх акцёраў, але бывае, шукаем і сярод іншых - у Расіі, Украіне.

- Когда мы ожидаем фильм "Волки"?

- Гэты фільм будзе паказаны ў межах Брэсцкага кінафестывалю ў дваццатых чыслах у чэрвені і потым ужо выйдзе ў пракат. Я не магу вам сказаць дакладна, калі, але думаю, што ў бліжэйшы час. Можа, гэта будзе восенню. Разумееце, гэта законы маркетынгу - каб большую сабраць касу.

- Потому что лето…


- Я не ведаю. Фільм ужо падрыхтаваны.

- Фильмы достаточно серьезные, разножанровые. Еще у нас в анонсе сегодня заявлялось детское кино – "Рыжик". У нас, к сожалению, нет трейлера, но расскажите на словах.

- Фільм "Рыжик" - гэта дзіцячае кіно Лены Туравай. Яна і аўтар сцэнарыя, і рэжысёр. У Лены ўжо ёсць свой почырк, яна прыйшла з мультыплікацыі. Гэта дзіцячая казка, галоўная гераіня – Рыжык – праходзіць шэраг выпрабаванняў і ўсё ж такі перемагае зло. Гэта будзе спалучэнне кіно, анімацыі і 3D-графікі. Цікавае дзіцячае кіно. Ва ўсялякім выпадку фільм "Навагоднія прыгоды ў ліпені" дзецьмі быў сустрэты з цікавасцю. Яна ў падобнай стылістыцы робіць і гэты новы фільм. Будзе шмат музыкі. Цэлевая аўдыторыя - дзеткі ад пяці да дванаццаці гадоў.

- Приходят вопросы от пользователей. На какие примеры киноиндустрии ориентируются, давая ход тому или иному сценарию? Как вы выбираете сценарии, определяете, какой хороший, а какой нет?

- Мы разглядаем усе сцэнарыі. Самае галоўнае - каб сцэнарый адпавядаў закону кінадраматургіі. Гэты закон вельмі просты: героі, мэты і выпрабаванні. З героем ці нейкай падзеяй павінен адбыцца шэраг ператварэнняў: была Папялушка - ператварылася ў прынцэсу. Шмат прыносяць сцэнарыяў, якія з’яўляюцца ці жаночымі раманамі, ці мужчынскімі - жыццё як яно ёсць. Яны вельмі цікавыя, вельмі добра чытаюцца, але там нічога не адбываецца. У Беларусі шмат цудоўных пісьменнікаў, якія пішуць цудоўную прозу, але яны не могуць пісаць кінадраматургію - гэта асобны жанр. Не могуць свой твор адаптаваць у кінатвор - розныя жанры. Шмат людзей гэтага проста не разумее. Гэтым мы і кіруемся, а не тым, "падабаецца ці не", не арыентуемся на амерыканскія, расійскія ці аўстралійскія творы.

- Вопрос по фильму "Волки": если такое замечательное кино, почему его не заявили на "Берлинале", хотя обещали?

- Фільм заяўлялі на "Берлінале", але, на жаль, берлінскія адборшчыкі яго не ўзялі. Гэтыя фестывалі - гэта і бізнес, і лабіраванне… Чаму не ўзялі фільм, нам не сказалі. Без каментарыяў.

- Чуть-чуть можете рассказать об участии в международных фестивалях? На каком уровне у нас поставлена сейчас эта работа? Мы представляем ленты периодически или когда чувствуем, что фильм хороший?

- Калі мы адчуваем, што фільм можа перамагчы ў кінафестывалі, мы шукаем фестываль - кожны з іх мае свой накірунак, - звязваемся з арганізатарамі і ўдзельнічаем. Напрыклад, у фестывалі "Залаты Віцязь" наша дакументальная стужка "Дар" атрымала бронзавага "Віцязя". Але ёсць фестывалі класа "А". Мы марым паўдзельнічаць у такім фестывалі. Але яны больш сацыяльнага накірунку - трэба яшчэ трапіць у фестываль з тэмай. Вось у тэму Берлінскага фестывалю "Волки" не трапляюць: там больш сучасныя праблемы ўзнімаюцца.

- А участие в фестивале рассматривается создателем кино? А отбор сценариев?

- Чаму не? Я сустракалася з тым жа Сельянавым. Мы зараз будзем абмяркоўваць сцэнарый "Охотник". Я прывезла сцэнарый з удзелам беларускага боку, плануюцца здымкі ў Беларусі. Пакуль ідзе абмеркаванне на ўзроўні сцэнарыя, але Сельянаў адразу накіраваны на Канскі кінафестываль. Аднак гэта аўтарскае кіно - яно не збярэ касу. Калі гаварыць пра фестывалі, асабліва класа "А", усё залежыць ад рэжысёра. Гэта яго почырк. Гэта так усё тонка! Трэба трапіць у час, у праблемы, якія хвалююць сучаснага чалавека. Уплывае і сцэнарый, і драматургія, і мода, і палітычная сітуацыя…

- Надо чувствовать это все?

- Так. Як для песні: стане яна шлягерам ці не. Канешне, калі добры сцэнарый і таленавіты рэжысёр, шанцы падвойваюцца.

- Но контакты у нас есть?

- Ёсць, зразумела. Да нас прыходзяць запрашэнні, мы ўдзельнічаем, шмат перамагаем, але пакуль фестывалі класа "А" - гэта мара, хоць і небезнадзейная. У нашага кіно вельмі моцны патэнцыял. Шмат сур’ёзных людзей - сусветнага ўзроўню - жадаюць з намі супрацоўнічаць.

- Вы рассказали чуть-чуть сценарий "Охотника". Расскажите еще о проектах, которые, может быть, не в работе, но в будущем планируются.

- Можа, пра "Охотника" яшчэ не трэба было гаварыць. Лепш пагаворым пра тое, што зараз ёсць. Ведаеце, кінематаграфісты - людзі, якія вельмі і вельмі баяцца сурочыць. Мы гаворым пра шмат праектаў, якія збіраемся выпускаць, потым па нейкіх аб’ектыўных прычынах яны не запускаюцца, і з-за гэтага бывае шмат шуму. Наконт "Охотника" ідуць перамовы. Яшчэ не факт, што ён запусціцца. Калі атрымаецца - вельмі добра будзе. Цяпер жа "Дастиш фантастиш" выйшаў - вельмі цікавая стужка для моладзі.

- Она уже в прокате, по-моему.

- Так.

- У нас уже были в гостях режиссер и актеры, представляли, рассказывали про кино, как что снималось. Насколько этот фильм хорошо воспринимается?

- Моладдзю вельмі цудоўна! Крытыкі ставяцца вельмі крытычна, але гэта Аляксандрам Канановічам здымалася менавіта для моладзі. У мяне да яго як да рэжысёра няма ніякіх прэтэнзій. Ён мне падаецца вельмі таленавітым і перспектыўным хлопцам, за якім будучыня. Яго трэба вельмі далікатна накіроўваць, бо яго трохі "заносіць". Як казаў Янка Купала ў сваёй п’есе "Тутэйшыя", "маладое піва заўсёды шуміць". Ён пакуль шуміць, фантаніруе, у яго шмат ідэй, але ён вельмі шчыльна і прафесійна падыходзіў да стварэння гэтай стужкі. Напрыклад, працаваў з цэлевой аўдыторыяй: калі мы на мастацкай радзе казалі, што гэта дрэнна, тут трэба нешта пачысціць, прыбраць, дадаць, ён запрашаў моладзь, паказваў ім гэтыя кускі - проста людзей з вуліцы. Тыя кускі, дзе людзі смяяліся, ён пакідаў: працаваў менавіта на сваю цэлевую аўдыторыю, таму што людзі са ступенямі доктара навук - другая аўдыторыя. Для іх фільм "Волки". Нельга ўсіх рэжысёраў і ўсе сцэнарыі зрабіць пад сябе. Гэта няправільна. У чалавека павінна быць творчая свабода, калі мы яму давяраем. Калі мы давяраем - ён робіць.

- Это позиция "Беларусьфильма" на сегодня?

- Гэта нармальная пазіцыя. У кожнага рэжысёра свой почырк. Саша Канановіч працуе ў вельмі рэдкім жанры - камедыя. Гэта самы складаны жанр. Заставіць чалавека плакаць вельмі лёгка: дзіцёнка пабіў, сабаку - і жанчыны рыдаюць. А вось прымусіць смяяцца - гэта вельмі складана. Можа, не ўсё атрымалася, але ёсць вельмі цікавыя моманты, і я лічу, што "Дастиш фантастиш" - вельмі моцнае кіно "Беларусьфільма". Канановіча параўноўваюць з Гайдаем і Кустурыцай, але гэта не Гайдай і не Кустурыца - гэта Аляксандр Канановіч.

- Перед тем как мы посмотрим трейлер, у меня к вам будет последний вопрос: я так понимаю, "Беларусьфильм" делает сегодня ставку на разножанровость?

- Так. Мы спрабуем не класці ўсе яйкі ў адзін кошык. Ёсць і тэлевізійнае кіно. Дзіма Лось учора здаваў карціну "Трамвай ў Парыж" - вельмі цікавая меладрама, Аляксандр Яфрэмаў працуе над фільмам "Пакушэнне" - гэта ваенная меладрама з элементамі дэтэктыва. Запусцілі мы фільм "Талаш" па Якубу Коласу - вельмі цікавы сцэнарый, чатыры серыі, будзе здымаць Сяргей Шульга. Запусцілася таксама праца "Адзінокі востраў" - рэжысёр-пастаноўшчык Пётр Сім, вельмі знакаміты эстонскі рэжысёр; меладрама "Ціхі цэнтр" па творы Тамары Лісіцкай - ужо адабраныя акцёры, здымае Рэната Грэцкова. Андрэй Кудзіненка пачынае працаваць над будучым сцэнарыем "Шляхціц Завальня" па Баршчэўскаму. Ён разам з Артурам Клінавым, аўтарам сцэнарыя, прынеслі сінопсіс - вельмі цікавы. "Шляхціц Завальня" - вельмі закадзіраванная літаратура, трэба да яе падбіраць ключ. Тое, што зрабіў Тураў, было не вельмі ўдала. Вельмі шмат цікавых сцэнарыяў у праектах, у працы. Я думаю, што такім метадам "проб и ошибок" у нас павінна нешта атрымацца, і ў мяне спадзяванні пазітыўныя. Вялікіх памылак мы пакуль не зрабілі.

- Желаем вам удачи!

- Я хачу папрасіць прабачэння, што скончу на такой сумнай ноце, але скажу, што памерла Вольга Фёдараўна Нячай - доктар навук, прафесар, вельмі знакаміты кінакрытык нашай краіны. Яна шмат сваіх сіл, здароўя, жыцця аддала беларускаму кіно. Гэта мой навуковы кіраўнік, вельмі светлы чалавек. Проста ад імя кінастудыі дазвольце прынесці свае спачуваннні родным і блізкім.

- Тогда я предлагаю не смотреть трейлер, а сразу запустить песню. Спасибо большое, что вы пришли.

- Любіце беларускае кіно! Мы спадзяемся, што мы не расчаруем нашых гледачоў. І калі ёсць цікавыя сцэнарыі, цікавыя ідэі - прыходзьце да нас. З вялікай радасцю будзем рабіць нашыя беларускія фільмы.

- Ну а мы ждем новых фильмов в кинотеатрах.

T
UT.BY – смотри, слушай, читай…

Опрос

Я считаю, что белорусское кино - это…

1 863 голоса
0072356