Адам Міцкевіч. Малюнак Лявона Вольскага
Адам Міцкевіч. Малюнак Лявона Вольскага
Спяванне беларускага караоке сталася добрай традыцыяй для соцень карыстальнікаў парталу TUT.BY. Таму сёння мы працягваем гэтую справу і разам з аўтарам праекта "Белая яблыня грому", музыкам Лявонам Вольскім прэзентуем чарговую песню з плыткі. Ахінемся ў досыць далёкую паэтычную гісторыю і прапануем вам, нягледзячы на назву верша, ня спаць, але спяваць. Заспявайце верш Адама Міцкевіча "Сон" ці разам з Вольскім, ці без яго.

Традыцыйна нагадаваем, што праз ваш удзел у праекце мае паўстаць народная версія праекта "Белая яблыня грому". Таму не саромейцеся спяваць, запісваць вашыя спевы на спадручныя носьбіты (лаптопы, дыктафоны, тэлефоны і г.д.) і дасылаць на адрас spievy@tut.by. Народную творчасць пасля апрацуе прафесійны гукарэжысёр, і вашае імя трапіць у музычную гісторыю Беларусі.

Што ж да сённяшняй прэм’еры, то сам аўтар музыкі на верш Адама Міцкевіча адчуў у ім дух вестэрнаў.

"Верш "Сон" Адама Міцкевіча ў песенным выглядзе музычна заводзіць нас у свет прэрыяў, выпаленай сонцам роўнядзі, гарачага паветра… Лішне казаць, што верш гэты беларускі хлопец Адам напісаў у Адэсе, побач з якой багата жоўтае роўнядзі, гарачага сонца і ўсяго неабходнага для стылю "кантры-вестэрн", - кажа Лявон Вольскі.

Таму шукайце каўбойскія капелюшы, зброю не даставайце, а лепш спявайце.

Калі прымусіць час сказаць "бывай",
А ў сэрцы не пагасне жар кахання, –
Пакінь бяз слоў, але не дабівай
Мяне суровым словам – расставанне!

Ты пры апошняй стрэчы ў гаі,
Пакуль зара расой напоіць руту,
Апошнім пацалункам упаі
І ўжо на ростань – кроплямі атруты.

Разлучымся – і стане мне лягчэй;
Бяссільны, упаду к табе на ўлонне,
Цалую я блакіт тваіх вачэй,
Загледзеўшыся ў цемру іх прадоння.

Так да сканчэння свету я прасплю,
А ў Судны дзень, калі затрубяць трубы,
Ты ціха сыдзеш з неба на зямлю,
Каб разбудзіць таго, хто сэрцу любы.

І здасца мне, што не прайшлі вякі, –
Зусім нядаўна я цябе пакінуў, –
Загледзеўся ў вачэй тваіх блакіт
І задрамаў на нейкую хвіліну.

(Адэса, 1825, пераклаў з польскай Язэп Семяжон)

Паслухаць арыгінал
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

каб спампаваць песеньку, адкажыце на простае пытанне ніжэй

Паслухаць "мінус"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

Cпампаваць мінус >>>

Дадамо, што ў межах прэзентацыяў праекта "Белая яблыня грому" і "Беларускае караоке TUT" на партале TUT.BY ужо прайшлі прэзентацыі песень "Пахне чабор" (на верш Петруся Броўкі), "Гэй, наперад!" (на верш Янкі Купалы), "Парушыўшы законы прыцягнення" (на верш Аркадзя Куляшова), "Вецер Радзімы" (на верш Максіма Танка).

Опрос

Як звалі каханую Адама Міцкевіча?

605 голосов

Результаты

{banner_819}{banner_825}
-10%
-30%
-50%
-45%
-12%
-45%
-45%
-20%