У Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін прыхільнікі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры наведалі Беларускае Палессе і азнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай гэтага ўнікальнага рэгіёна нашай Бацькашўчыны.

Вандроўка, як і шматлікія іншыя мерапрыемствы Таварыства, праходзіла ў межах агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі”. У міжнароднае свята помнікаў у вандроўку выправілася звыш 70 чалавек.

Вялікія ўражанні былі ад Парычаў, бо гэтае мястэчка з’яўляецца быццам бы запаведнікам старой драўлянай архітэктуры. Юравіцкі езуіцкі калегіум проста ашаломіў сваёй велічнасцю формаў, сваім размешчаннем на гары, якая дамінуе над усёй акругай. Самае цудоўнае, што комплекс аднаўляецца, і ўжо праз некаторы час мы зможам пабачыць яго ва ўсёй велічы барочных формаў.

Не маглі вандроўнікі ў Юравічах прамінуць стаянку часоў палеаліту і старое дрыгавіцкае гарадзішча, якое сваімі памерамі сведчыць, што ў старадаўнія часы Юравічы былі не проста паселішчам, а даволі значным племянным цэнтрам.


Забудова у Парычах


Касцёл у Юравічах


Юравіцкія краявіды


Вежа юравіцкага касцёла


Юравіцкія горы


Прыпяцкае разводдзе

На жаль, практычна не захавалася на Ўсходнім Палессі сядзібна-паркавых комплексаў, што пацвердзіла наведванне былых уладанняў Аскерак і Горватаў у Барбарове. Ад велічнага калісьці ансамбля засталіся невялічкія фрагменты парку, брама і мураваны арачны мост праз штучны канал.


Брама у Барбарове

Сталіцу Ўсходняга Палесся - Мазыр - можна пераблытаць з нейкім альпійскім горадам, бо ніводнае беларускае паселішча не размяшчаецца на такіх маляўнічых пагорках. А ў самім горадзе былі наведаны касцёл і кляштар цыстэрцыянак, якія ўжо адрэстаўраваны, і ўражвае высокая якасць рэстаўрацыі. Прыкра, але кляштар цыстэрцыянак да гэтага часу ўваходзіць у склад аднаго з мазырскіх прамысловых прадпрыемстваў.


Касцёл у Мазыры


Выгляд касцёлу з гары


Мазырскія яры

І скончылася знаёмства з Мазыром наведваннем былога бернардзінскага касцёла, які зараз з’яўляецца кафедральным саборам Тураўскай епархіі праваслаўнай царквы. У гэтым саборы нас ветла сустрэў кіраўнік кансісторыі і распавёў пра гісторыю помніка, запрасіў агледзець сутарэнні сабора, дзе пачалі абсталёўваць дольную царкву ў памяць усіх пакутнікаў і ахвяр ленінізму-сталінізму, і епархіальны музей кнігі, дзе сабраны не толькі рарытэтныя кнігі, але ж і цудоўная калекцыя палескіх абразоў.


Былыя бернардыны


У сутарэннях былога касцёла


Мазырскі бровар

Стомленымі, але шчыра задаволенымі і пад вялікім уражаннем вандроўнікі вярталіся дахаты. Будзьма разам не толькі ў такія святы, будзьма разам і надалей.

{banner_819}{banner_825}
-99%
-50%
-25%
-21%
-10%
-50%
-20%
-50%
-20%
-35%
-30%