Максім Танк. Малюнак Лявона Вольскага
Беларускі партал TUT.BY і аўтар праекта "Белая яблыня грому" музыка Лявон Вольскі запрашаюць усіх ахвотных да супольнага выканання чарговай песні з плыткі кампазіцыяў на вершы беларускіх класікаў. Гэтым разам спявайма песню "Вецер Радзімы" на верш Максіма Танка.
 
"Вецер Радзімы" Максіма Танка - гэта Нарач. Гэта ягоная Радзіма, малая і вялікая. Малая, таму што так прынята было казаць за Саветамі, вялікая, бо Нарач – зусім не малое возера. Бадай што, беларускае мора. І вятры там адпаведныя", - задае настрой на спевы Лявон Вольскі.
 
Прапануем далучыцца вам да праекта "Беларускае караоке TUT", а гэта значыць праслухаць ці спампаваць сабе арыгінальную кампазіцыю "Вецер радзімы" з плыткі "Белая яблыня грому".
 
Паслухаць арыгінальную кампазіцыю
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

і спампаваць яе вы зможаце, калі правільна адкажаце на пытанне, змешчанае ніжэй

Паслухаць "мінус"
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

спампаваць "мінус" >>>

 
Тады вучыце ці друкуйце сабе тэкст песні і пампуйце "мінусоўку".
 
Вецер Радзімы
 
Ты знаеш вецер cваёй Радзімы -
Не безыменны там вецер нейкі,
А той, што вее начлежным дымам,
Шуміць чаротам, звініць жалейкай.
 
Які антонаўкі атрасае,
Які рыбацкія любіць снасці
І, клямкай бразнуўшы, расчыняе
Па-гаспадарску ўсе дзверы насцеж?
 
Не заўважаеш яго ты часам,
Клянеш, калі табе дакучае,
У вушы свішча, запалкі гасіць,
Сячэ залевай, след замятае.
 
Але затое ўдалі ад дому
Як ты сумуеш па ім заўсёды,
Як прагна слухаеш гул знаёмы,
Як ловіш вуснамі родны подых!
 
Запісвайце вашыя варыянты песень на спадручныя гуказапісвальныя прылады (а гэта можа быць лаптоп з убудаваным мікрафонам, асобны дыктафон ці дыктафон у мабільным і г.д.) і дасылайце нам на адрас spievy@tut.by.
 
Памятайце! Кожны, хто дашле свой варыянт песень з праекта "Белая яблыня грому", стане суаўтарам і выканаўцам народнай версіі праекта, якая пабачыць свет сёлетняй восенню.
 
У межах праекта "Беларускае караоке TUT" ужо публікаваныя "мінусоўкі" на песні "Пахне чабор" на верш Петруся Броўкі, "Гэй, наперад" на верш Янкі Купалы і "Парушыўшы законы прыцягнення" на верш Аркадзя Куляшова. Далучайцеся цяпер, каб не страціць магчымасць трапіць у музычна-паэтычную гісторыю краіны, і сачыце за абнаўленнямі!

Опрос

Якая песня на верш Максіма Танка была настолькі папулярнай за савецкім часам, што яе спявалі амаль ўсе, і ўсе ж лічылі гэтую песню народнай?

1 019 голосов
-40%
-10%
-25%
-80%
-8%
-20%
-35%
-20%
-20%
-20%
-15%
-12%