1. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  2. Нацбанк не аттестовал двух топ-менеджеров Альфа-Банка, в том числе председателя правления. Что говорят в банке
  3. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  4. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  5. Старинные усадьбы и парки, храмы и марсианские пейзажи. Маршрут на длинные выходные
  6. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  7. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  8. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  9. В Польше задержали самую крупную в истории партию контрабандных сигарет из Беларуси
  10. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  11. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  12. Гинеколог объясняет, почему может пропасть менструация и какие симптомы должны особенно насторожить
  13. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  14. Лукашенко запретил продажу жилья через облигации. И что теперь будет с ценами на квартиры?
  15. Биолог рассказал, что можно посадить в длинные выходные и с какими культурами надо повременить
  16. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  17. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  18. 22 года назад пропал бывший глава МВД и оппозиционный политик Юрий Захаренко
  19. «Новые отношения меня не пугают». Одно утро с Юлией Курьян
  20. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  21. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  22. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  23. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  24. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  25. «Среди покупателей есть и обычные пенсионеры». В Минске переоткрылась ремесленная пекарня Lёn
  26. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  27. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  28. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  29. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  30. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками


Зміцер Лукашук,

Канал АНТ працягвае захоўваць таямніцу вакол запланаваных на вясну здымкаў фільма "Вітаўт". Як паведаміла Еўрарадыё прэс-сакратар тэлеканала Таццяна Курбат, да гэтага часу ў іх няма афіцыйнага прэс-рэлізу, і таму ніякай інфармацыяй ні пра сцэнар, ні пра рэжысёра, ні пра акцёраў будучага фільма яна падзяліцца не можа.

Але як стала вядома Еўрарадыё, верагодней за ўсё, здымаць фільм будзе рэжысёр Аляксей Раковіч. Праўда, канчаткова гэтае пытанне яшчэ не вырашана. Прычым менавіта з боку самога Раковіча. Пра гэта ён прызнаўся ў размове з Еўрарадыё.

ЕРБ: "Будзеце вы здымаць гэты фільм ці гэтае пытанне яшчэ вырашаецца?"

Аляксей Раковіч: "Так, пакуль вырашаецца".

ЕРБ: "А вырашаецца кім: вамі ці заказчыкам?"

Аляксей Раковіч: "Мной".

ЕРБ: "І якія ў вас сумневы?"

Аляксей Раковіч: "Якасць сцэнару. Зараз я працую са сцэнарыстам над тым, каб зрабіць яго яшчэ лепшым. Гэта ўсё, што пакуль магу сказаць вам".

Што тычыцца мовы, то, паводле яго словаў, сцэнар "Вітаўта" напісаны на "мяшанцы". Але ўдакладняць, на мяшанцы якіх моў хоча прымусіць сцэнарыст размаўляць князя Вітаўта і яго рыцараў, Раковіч не стаў.

Нягледзячы на тое, што пытанне з працай над фільмам пакуль не вырашана канчаткова, рэжысёр ужо прыглядаецца да акцёраў.

Аляксей Раковіч: "Ёсць думкі, "фішкі" наконт акцёраў. Магчыма, будуць запрошаныя літоўскія акцёры, можа - польскія. Скажам так: у фільме будуць вядомыя і старэйшым, і маладзейшым гледачам акцёры".

Што да ролі самога Вітаўта, то на яе прэтэндуюць ажно пяць выканаўцаў.

Аляксей Раковіч: "Пакуль ёсць пяць акцёраў-прэтэндэнтаў. І таму я пакуль не магу назваць ні прозвішчы іх, ні адкуль яны".

Цікавіўся рэжысёр і мясцінамі, дзе могуць праходзіць здымкі фільма, прысвечанага падзеям XV стагоддзя.

Аляксей Раковіч: "Вядома, Тракай, Мальбарк - будуць абавязкова здымкі ў гэтых месцах. У Беларусі, мабыць, будзем выкарыстоўваць Мірскі замак".

Пацікавілася Еўрарадыё, ці будуць, акрамя замкаў, у кадры іншыя гістарычныя адпаведнасці - напрыклад, герб "Пагоня".

Аляксей Раковіч: “Была "Пагоня" - і герб, вядома, будзе. Усё гістарычна дакладна будзе. Адна з мэтаў нашых - гістарычная дакладнасць гэтага фільма".

Праца над трохсерыйным фільмам, згодна з яго словамі, зойме не менш як паўгода. Верагодней - троху больш, але не нашмат: бо тэрміны, адпушчаныя заказчыкам на выраб кінапрадукцыі, абмежаваныя. А адна батальная сцэна Грунвальдскай бітвы зойме багата часу.

Як адзначае рэжысёр, дзесьці цягам тыдня ён канчаткова вызначыцца з тым, ці будзе працаваць над "Вітаўтам".
-10%
-30%
-30%
-10%
-80%
-41%
-25%
-30%
-25%
-12%
-25%
0073023