"Нягледзячы на тое, што гэты дзень упершыню быў адзначаны ў 1984 годзе, сёння ён не страціў сваёй актуальнасці. Бо гэтае свята нашай культурнай спадчыны, архітэктурных помнікаў і прыродных запаведнікаў, фальклорных і навуковых здабыткаў, гістарычнай памяці - усяго таго, што аб'ядноўвае нас як нацыю і робіць унікальнымі ў шматлюднай сям'і народаў", - кажуць прадстаўнікі грамадскага Аргкамітэту па святкаванні Дня помнікаў і мясцінаў.
"Фэст экскурсаводаў" праводзіцца ўжо другі год запар. У 2009 годзе ў межах акцыі прайшло амаль 30 пешых экскурсій, у якіх паўдзельнічала каля 1300 чалавек. "На асобныя экскурсіі прыходзіла больш за 100 чалавек. Мы былі ўражаныя такой зацікаўленасцю. Значыць, мерапрыемства запатрабаванае грамадствам", - распавядае намеснік старшыні Беларускага камітэту Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС) Цімох Акудовіч.
Сёлета "Фэст экскурсаводаў" ладзіцца ў падтрымку кампаніі "Будзьма!". Цягам двух дзён (17-18 красавіка) пройдзе шэраг самых разнастайных бясплатных экскурсій па гістарычных мясцінах Мінска, Гродна, Брэста і іншых гарадоў і мястэчак.
Сярод арганізатараў фэсту - Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах, Беларускi фонд культуры, Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і моладзевае грамадскае аб'яднанне "Гісторыка".
Спіс экскурсій па Мінску
17 красавіка
Назва экскурсіі | Раён | Час пачатку і месца | Экскурсавод |
Дуброва Чапскага | Маскоўскі раён | 14.00, галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава) | Алесь Спіцын |
Татарская слабада | Цэнтральны раён | 16.00, каля ўваходу ў гатэль "Юбілейны" | Арсэн Сівіцкі |
Мінск Тэатральны | Цэнтральны раён | 16.00, каля ўваходу ў Музей Вялікай Айчыннай вайны | Святлана Еўдакіменка |
Мінскае гета | Маскоўскі раён | 17.00, каля выхаду са ст. м. "Фрунзенская" ў накірунку вул. Сухой | Кузьма Козак |
Ракаўскае прадмесце | Цэнтральны раён | 17.00, адкрытая пляцоўка ГД "На Нямізе" (2-і паверх) у бок Петрапаўлаўскай царквы | Леанід Мяльніцкі |
Вуліца Карла Маркса | Цэнтральны раён | 17.00, уваход у тэатр імя Янкі Купалы | Ян Мяльніцкі |
"Сэрца горада" | Цэнтральны раён | 17.00, каля Ратушы | Ігар Гатальскі |
"Ад Круглай Плошчы да Старажоўкі" | Цэнтральны раён | 18.00, каля выхаду са ст. м. "Плошча Перамогі" ў бок Музея РСДРП. | Яўгенія Быц |
18 красавіка
Назва экскурсіі | Раён | Час пачатку і месца | Экскурсавод |
Лошыца | Ленінскі раён | 10.00, каля ўваходу ў Лошыцкі парк | Цімох Акудовіч |
Вяснянка | Цэнтральны раён | 10.30, аўтобусны прыпынак "Радужная" ў бок царквы (Вяснянка) | Сяргей Герасіменка |
Плошча Незалежнасці | Маскоўскі раён | 12.00., галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт | Сцяпан Лютых |
Музей Валуноў | Першамайскі раён | 12.00, уваход у Музей валуноў (раён Уручча) | Мікола Чырскі |
Легенды Залатой горкі | Партызанскі раён | 14.00, уваход у Палац мастацтваў | Цімох Акудовіч |
"Па вуліцы Кашарскай" (сучасная Чырвонаармейская) | Ленінскі раён | 14.00, над выхадам са ст. м. "Кастрычніцкая" ў бок Дома афіцэраў | Аляксандра Валодзіна |
Раён Трактарнага завода | Цэнтральны раён | 16.00, каля выхаду са ст. м. "Трактарны завод" у бок самога завода | Раман Абрамчук |
Спіс экскурсій па рэгіёнах
17 красавіка
Назва экскурсіі | Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы | Экскурсавод |
Бабруйск "Бабруйск: позірк з іншага боку" | 11.00, каля Белай царквы | Мікалай Сілкоў |
18 красавіка
Назва экскурсіі | Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы | Экскурсавод |
Гродна Аглядная экскурсія | 12.00, збор каля помніка Вітаўту | Тацяна Касатая |
Гродна "Яўрэйскі Гродна" | 14.00, каля сінагогі на вуліцы Вял. Траецкая | Наталля Пасюта |
Гродна "Новы свет: жыццё і лёс раёна і яго жыхароў" | 16.30, вул. Валковіча, 1 (корпус аграрнага універсітэта) | Таццяна Казак |
Брэст "Крэпасць мая - Храм Божы" | 12.00, каля паўночнай брамы крэпасці | Ірына Лаўроўская |
Віцебск Віртуальная экскурсія "Незвычайныя ваколіцы Віцебска" | 14.00, Ратуша (уваход па музейных квітках) | Мікола Півавар |
Гомель "Гомель знаёмы і незнаёмы" | 10.00, каля Драмтэатра | Яўген Малікаў |
Паставы "Старажытныя Паставы" | 12.00, каля помніка Леніну | Ігар Пракаповіч |
Слонім "У пошуках слонімскіх скарбаў" | 11.00, пл. Льва Сапегі каля кацёла | Сяргей Чыгрын |