177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  3. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  4. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  5. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  6. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  7. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  8. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  9. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  10. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  11. «Шахтер» добыл волевую победу над «Неманом» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ сражается с «Рухом»
  12. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  13. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  14. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  15. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  16. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  17. Плюс 1363 пациента за сутки. Минздрав опубликовал свежие цифры по коронавирусу
  18. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  22. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  23. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  24. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  25. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  26. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  27. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  28. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  29. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  30. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению


Музей гісторыі медыцыны - абсалютны чэмпіён па заныканасці: пры тым, што знаходзіцца ён у самым цэнтры Менска - на Фабрыцыюса, 28, літаральна ў пяці хвілінах ад Інстытута Культуры. Але калі не ведаць, што непрэзентабельны будынак - тое, што патрэбна, то музей ніколі не знойдзеш: непрыкметныя дзверы ззаду будынка і надпіс “уваход у бібліятэку”. Далей - усё проста: знайсці лесвіцу, падняцца на трэці паверх, і вось вам і музей... у самым куточку. Дзеля справядлівасці трэба пазначыць, што ўсё гэтае партызанства толькі на час рамонту, а калі (праз n год) яго ўсе-ж такі скончаць, працэс пошуку музея стане лёгкім, як пух. 

Але пошукі вартыя таго. Супрацоўнікі музею (у прыватнасці, Любоў Уладзіміраўна Хлус) расказваюць, што ходзяць да іх у асноўным студэнты-медыкі, выкладчыкі ўніверу і иншыя медыцынска-арыентаваныя людзі (а калі не медыкі, дык шкалата арганізаванай экскурсіяй). І дарма! У музеі ёсць на што паглядзець.

Гісторыя музея пачынаецца з 50-х гадоў мінулага стагоддзя. Менавіта тады збіраліся першыя матэрыялы (у асноўным намаганнямі Грыгорыя Кручка - заснавальніка музея). Экспанаты атрымлівалі ў падарунак ад медыцынскіх працаўнікаў, прывозілі з камандыровак і нават атрымлівалі па поште падчас перапіскі. А па вынику - музей поўніцца ўнікальнымі прадметамі і дакументамі, якія дазваляюць распавесці гісторыю медыцыны з самых старажытных часоў.

невядомыя музэі менску, музэі мінска, музеі мінска, музеи  минска, неизвесные музеи минска

Адна з асаблівасцей музею - тут амаль няма сумных стэндаў. Калідоры аформленыя ў адпаведнасці з перыядам ці тэмай, пра якія ідзе расповед, вельмі шмат дыярам, карцін, макетаў і муляжоў.

невядомыя музэі менску, музэі мінска, музеі мінска, музеи  минска, неизвесные музеи минска

Ёсць, напрыклад, дыярама аптэкі пачатку 20 стагоддзя. Мала таго, што дыярама складае пачуцце прысутнасці, можна яшчэ паглядзець на калекцыю посуду канца 19 - пачатку 20 стагоддзя. І паганарыцца, што ў Беларусі выраблялі вельмі шмат аптэкарскага шкла, амаль што палова расейскіх аптэк была ўкамплектавана нашым, беларускім, шклом. А ў Беларусі, між іншым, тады было 297 аптэк, і лекі ў іх не толькі прадавалі, але і гатавалі.

Калі вы фанат арыгіналаў, то таксама ёсць на што паглядзець. У “кабінеце ўезнага доктара” стаіць свідравальная машынка. Доктару трэба было каля 120 раз націснуць на пядальку, каб пачысціць адзін зуб. А вам варта на гэту машынку паглядзець, каб ведаць, што сённяшняя стаматалогія - проста рай на зямлі. Для тых жа, хто прагне сапраўднай рэалістычнасці - старажытныя чарапы са слядамі трэпанацыі і шмат рэалістычных фотак.

І - знакамітая “казіная ножка”, інструмент, з дапамогай якога былі вырваныя мільёны зубоў у соцень тысяч чалавек у далекім мінулым.

невядомыя музэі менску, музэі мінска, музеі мінска, музеи  минска, неизвесные музеи минска

Калі шпацыруеш па музею, цябе паспірае ад нацыянальнай гордасці. Тут ёсць і стэнд, прысвечаны знакамітым дактарам мінулых стагоддзяў, і цэлы стэнд Скарыны (між іншым, ён заўседы падпісваўся “доктарам”, а яшчэ прыдумаў, як друкаваць старонкі, каб вочы не вельмі стамляліся - радкі звужаліся бліжэй да канца старонкі, каб вочы менш напружваліся).

А яшчэ - фотка першай санітарнай машыны. У пачатку 20 стагоддзя нават у Маскве і Кіеве былі конныя экіпажы, а ў нас - мегасучасная тэхніка.

Акрамя таго, у музеі - заўсёды актуальныя плакаты і... маркетынгавыя рашэнні мінулых часоў.

Плакат пра рамонак, па-першае, арыгінал, а па-другое - самая гуманная рэклама ўсіх часоў. Калі звярнуць увагу на надпіс, то можна прачытаць не толькі “набываеце рамонку па 5 капеек”, але і “сабраныя такім чынам у мінулым годзе 5  948 рублеў пайшлі на лекі ад сухотаў для 2 356 чалавек”.

А вось што зусім не змянілася са старадаўніх часоў - дык гэта фірмовы медыцынскі почырк. Адзінае, што рэцэпты стагоддзе-другое таму маглі займаць не адну паперку, а невялічкую кніжку. Але пісаліся ўсё роўна неразборліва.

Музей гісторыі медыцыны Беларусі - для тых, хто любіць разглядаць розныя клёвыя штукі, незалежна ад таго, што гэта за штукі. Плюс - тут можна даведацца пра гісторыю краіны ледзьве не лепей, чым у гістарычным музеі. Так што калі вы студэнт Акадэміі кіравання ці Інстытута Культуры - вы ведаеце, дзе цяпер прагульваць пары.

Чытайце таксама:
Цэнтральны музей гісторыі спажывецкай кааперацыі
Музей гісторыі і культуры габрэяў
Музей прыроды і экалогіі

-10%
-50%
-15%
-30%
-35%
-50%
-50%
-20%
-10%
-20%