178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  2. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  3. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  4. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  5. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер
  6. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  7. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  8. Судят журналистку TUT.BY Любовь Касперович: 72 часа уже истекли, но ее не отпустили с Окрестина
  9. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  10. Как Юрий Зиссер менял жизнь белорусов к лучшему. Рассказывают коллеги
  11. В Беларуси сокращается количество банкоматов, инфокиосков и платежных терминалов
  12. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  13. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  14. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  15. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенной»
  16. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  17. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  18. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  19. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  20. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  21. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  22. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  23. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  24. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  25. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  26. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  27. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  28. Какие курсы доллара и евро установили обменники 17 мая
  29. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  30. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним, и ищут ли живодера


Наступнымі выходнымі ў Польшчу зноў пацягнуцца натоўпы беларускіх мэляманаў, згаладнелых па вольнай музыцы, вольным лясным паветры, вольных паводзінах і піўных рэках безь берагоў… 19-20 ліпеня ў невялікім мястэчку Гарадок на Беласточчыне зноў будзе ладзіцца беларускамоўны рок-фэст "Басовішча", на які зьбіраюцца "пілігрымы" ня толькі зь Беласточчыны й Беларусі, але й з усёй Польшчы. Сёлетні фэстываль будзе 13-м (!) па ліку, таму ўвесь наступны тыдзень арганізатары - сябры Беларускага Аб'яднаньня Студэнтаў у Польшчы (БАС) - будуць старанна пляваць празь левае плячо…

Некалькі апошніх год БАСу дапамагае Беларускае музычнае аб'яднаньне BMA-group: менавіта яны цягам году адбіраюць беларускіх кандытатаў на ўдзел у "Басовішчы". Сёлета з больш як сотні дэманстрацыйных запісаў, дасланых маладымі музыкамі з розных куткоў краіны, былі абраныя 35 найлепшых. Менавіта гэтыя гурты былі запрошаныя пры канцы чэрвеня ў менскі клюб "Тунэль", каб прадэманстраваць свае сьпевы "жыўцом" ды вызначыццца, хто ж зь іх найбольш варты ўдзелу ў фэстывалі.

У адборы традыцыйна ўдзельнічалі прадстаўнікі БАСу, якія назвалі 8 найлепшых гуртоў. Сярод іх апынуліся "Дзеі" (Баранавічы), "Сьцяна" (Берасьце), "Б.Н." (Бяроза), а таксама менскія гурты "Deadmarsh", "VIR", "Partyzone", "Stood" і "Армагедон". Кіраўнік BMA-group Віталь Супрановіч кажа, што арганізатары кіруюцца найперш імкненьнем штогод прэзэнтаваць на фэстывалі новыя твары.

В.С.: -У прынцыпе, толькі адзін гурт - "Б.Н." зь Бярозы - быў у тым годзе й едзе ў гэтым годзе. Мы вырашылі адбіраць у першую чаргу гурты, якія ня езьдзілі на "Басовішча", ня бралі ўдзелу ў гэтым конкурсе, а ўжо потым адбіраць тых, што езьдзілі…

Стартуе "Басовішча" а 17-й гадзіне 19-га ліпеня. Фэст адкрыецца выступам магілеўскага гурту "Бан Жвірба", які летась атрымаў адну з галоўных узнагародаў (ад самога БАСу). Пасьля гэтага распачнецца конкурсная частка вечарыны, дзе будуць спаборнічаць беларускія й польскія беларускамоўныя гурты. Пасьля конкурсу (прыкладна а палове на 11-ю вечара) зайграюць гурты Zet, "Нэйра Дзюбель" і Аляксандар Памідораў (ён вязе ў Польшчу свой новы праект "Сьвята пакрадзенае").

20-га ліпеня (у суботу) а 17-й будуць абвешчаныя й уганараваныя пераможцы, пасьля чаго перад публікай паўстане цэлы "россып" беларускіх ды польскіх зорак: прыкладна а 18-й выступіць "Палац", потым - "Impett" (адкрыцьце леташняга "Басовішча"), "Крама" (з альбомам "Хавайся ў бульбу"), "Уліс" (які ў мінулым годзе шакаваў публіку новым альбомам "Люстэрка") і, нарэшце, N.R.M., які арганізатары заўжды прыпасаюць "на закуску"…

Прыемна адзначыць, што бадай з усімі "польскімі" гасьцямі фэсту слухачы й чытачы Рацыі ўжо знаёмыя: некалькі месяцаў таму ў нашай студыі пабывалі й гурт "RIMA" з Гарадку, і гурт "Zero-85" зь Беластоку. Акрамя іх, 20-га ліпеня на "Басовішчы" выступіць невядомы пакуль для нас, але добра вядомы ў Польшчы гурт "Аrmia".

Дарэчы, наконт згаданых намі вышэй "піўных рэк"… Выглядае на тое, што сёлета ў іх усё ж такі будуць дакладна акрэсьленыя берагі. На сайце "Басовішча" арганізатары папярэджваюць, што на тэрыторыі фэсту (відаць, маецца на ўвазе прылеглая да канцэртнай пляцоўкі паляна) ужываць алькаголь будзе забаронена: для гэтага адвядуць адмысловае месца. Таксама нельга будзе ўжываць напоі ў шкляной тары. Катэгарычна забараняецца ставіць намёты "дзікуном": за дазвол карыстацца тэрыторыяй для намётавага лягеру трэба будзе заплаціць 10 zl. (Парушальнікам абяцаюць пакараньне).

Больш падрабязную інфармацыю пра фэстываль шукайце на сайце www.basvas.republika.pl/index2.htm

Вольга Бабак

Радыё Рацыя
-20%
-10%
-15%
-55%
-20%
-21%
-30%
-10%
-45%
-20%
-10%