Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Партал TUT.BY працягвае знаёміць вас з гераінямі аўтарскага праекта радыё "Культура" - "Горад жанчын". 13 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" (Палац Рэспублікі) закрылася выстава, у межах якой былі прадстаўленыя 30 партрэтаў і 30 інтэрв’ю з унікальнымі жанчынамі нашага горада. 
 
Горад жанчын

Яны жывуць побач. Магчыма, у суседнім доме ці пад’ездзе. Яны ходзяць па адных з намі вуліцах, дыхаюць адным паветрам і наведваюць тыя ж крамы. Аднак гэтыя ў поўнай меры зямныя жанчыны зробяць гонар любой краіне. Іх партрэты атрымліваюцца нібы сатканымі з усмешкі і позірку, выпадковых слоў, подыху і ледзь прыкметных рухаў. Гэта партрэты-ўражанні, партрэты-атмасферы. Хто ўсе гэтыя жанчыны?

Актрысы Таццяна Мархель і Зінаіда Зубкова, музыканты Таццяна Старчанка і Даша Мароз, балерыны Таццяна Яршова і Вольга Гайко, кампазітар Галіна Гарэлава, кінарэжысёр Галіна Адамовіч, культуролаг Юлія Чарняўская, а яшчэ мастачкі, псіхолагі, дызайнеры… У некаторых з іх вобразаў так многа, што складана вылучыць самую адметную грань іх таленту: Ганна Хітрык – актрыса і лідэр гурта “Дзеці дзяцей”, Дзіяна Балыка – драматург, псіхолаг і паэт, Святлана Бень – рэжысёр, актрыса, лідэр гурта “Сярэбранае вяселле”… Унікальныя. Непаўторныя. Зямныя. Усякія…

Пра што?

У хатняй атмасферы і размовы пра творчасць гучаць па-іншаму. Мы сустракаемся з нашымі гераінямі ў іх доме, каб пагаварыць пра жыццё па-за межамі сцэны ці майстэрні. Тут раскрываюцца іншыя, прыхаваныя за публічнасцю, грані – маці, жонкі, гаспадыні…

Аўтары:

Журналіст: Кацярына Сушкевіч. Аўтар і вядучая праграмы “Горад жанчын” на канале “Культура”.

Фатограф: Ягор Войнаў, пераможца фотаконкурсаў: “Драйв” (2007) (Беларусь), “Экалагічная фатаграфія”, “Эбсана” (Масква), “Млын моды” (2005) у намінацыі “Лепшы жаночы партрэт”. Персанальныя і сумесныя выставы ў Беларусі і Расіі.

Стыліст: Лаліта Угуран-Туміловіч, стыліст тэлепраектаў на АНТ, БТ, супрацоўніцтва з кампаніямі "Вэлком", "Кока-Кола", "Верту", "Мілавіца"; праца з эстраднымі выканаўцамі. Удзел у Russisan Fashion Week 2003, 2004, 2006 гг.; удзел у праектах “Славянскі базар”, “Еўрабачанне”.
 
Ганна Хітрык 
 
 

Горад жанчын. Зінаіда Зубкова
 
Горад жанчын. Юлія Чарняўская

Горад жанчын. Кацярына Агеева

Горад жанчын. Ганна Балаш

Горад жанчын. Таццяна Старчанка
Хітрык Ганна Сяргееўна. Актрыса Нацыянальнага драматычнага тэатра імя Я. Купалы, лідэр гурта "ДзеціДзяцей". Сярод работ: роля Джуліі ў спектаклі "Балада пра каханне", Колі Лябёдушкіна ў "Матыльку", Марысі ў "Пінскай шляхце", Ганны у "Сымоне-музыку", Пеппі ў спектаклі "Пеппі Доўгая Панчоха" і іншыя. У кіно - ролі ў фільмах "Снайпер" і "Падаючая зорка". У складзе гурта "Дзеці дзяцей" выпусціла 2 дыскі "Канверты для сноў" і "Выдатна", а таксама 2 дыскі з казкамі.

Месца нараджэння: горад Чалябінск.

Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Па спецыяльнасці – акцёр тэатра лялек.

У дзяцінстве была: звычайным хлопчыкам: паводзіны "неуд.", падзёртыя каленкі, падробленыя запіскі ад бацькоў. Марыла нарадзіцца па-новаму ў выглядзе П’еро. З таго часу мала што змянілася.

Сям’я: у размовах праходзіць пад іменем "Зяблікі". Гэта: сястра Саша, яе муж Коля, іх дзеці Ванька-ураган і Васіль ці Чалавек-Гном. А таксама маці, брат Глеб і каханы чалавек.

Характар: ва ўсім станоўчым прысутнічае адмоўнае. Як сцвярджае Ганна, у яе - усяго хапае.

Любіць: глядзець у вочы, смяшыць, цягнікі, сабак-катоў, дарыць праўду, спяваць, напаўняць сметніцу, купляць тапачкі для дома, дождж-какава-плед, казкі, сям’ю, неба, марыць, слухаць.

Не любіць: баяцца, падхалімаў, пьяных, хваробу, даўгі, калі парушаюць асабістую прастору, быць нікчэмнай, ляноту, пыласосіць, кінзу, гразюку, пах цыгарэт у доме, начаваць адна, цемру, адсутнасць працы, грошай.

Па ўнутраным складзе суадносіць сябе з дрэвам – клёнам, горадам – Вільнюсам, цёплым надвор’ем з дажджом і вясёлкай пасля яго, вулічным катом у палоску.

Крэда: Жыць шчасліва! А чым больш б’юць, тым шырэй патрэбна ўсміхацца!


Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


 
Канал Культура
Мінск 102,9 FM, УКВ 70,91
Віцебск 99,3 FM
Гомель 91,5 FM
Гродна 95,0 FM
Магілёў 99,1 FM
Брэст 88,5 FM
-20%
-60%
-25%
-50%
-16%
-10%
-20%
-46%
-30%
-10%
-21%