Поддержать TUT.BY
Коронавирус: свежие цифры


Мікалай РУБЛІНСКІ,

Для самых маленькіх тэлеканал "ЛАД" рыхтуе новы праект - "Азбука", паведаміла прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. "Азбука" дапаможа дзецям вывучыць беларускі алфавіт. Кожны выпуск - гэта замалёўка, якая раскажа пра пэўную літару.

За аснову ўзяты прынцып традыцыйнай азбукі: каб малым было лягчэй запомніць літару, у праграме будзе распавядацца пра жывёл, расліны, прадметы, якія з гэтай літары пачынаюцца. Інтэрактыўнае навучанне дапаможа дзецям лепш асвоіць новы матэрыял і пашырыць свой далягляд.

Галоўны дырэктар галоўный дырэкцыі тэлеканала "ЛАД" Сяргей Кухто адзначыў: "Я рады, што гэты міні-праект нарэшце набыў жыццё. Рады не толькі таму, што гэта дзіцячы праект, а для дзяцей зараз выпускаецца не так многа добрых навучальных праграм. Рады яшчэ і таму, што гэты праект будзе вучыць маленькіх беларусаў беларускай мове. Гэта першае веданне, якое дапаможа ім быць беларусамі".
-45%
-10%
-15%
-30%
-10%
-5%
-10%