1. Задержан глава партии БНФ Григорий Костусев
  2. Странные жировки, прекращение вещания Euronews, как уехать к морю и змеи в городе — все за вчера
  3. Это последние дни, за которыми что-то наступит. Чалый рассуждает о настроениях разных белорусов
  4. Можно ли отсрочить климакс? Гинеколог отвечает на важные вопросы
  5. «Ура, Гагарин в космосе!» Как дети на «гродненском космодроме» запустили в небо мини-копию ракеты
  6. На картодроме в Стайках открыли сезон. На гоночном треке соревновались на время и Tesla, и УАЗ Patriot
  7. Белорусов стали массово приглашать на вакцинацию от коронавируса. Узнали, как проходит процедура
  8. Сколько стоит тур на море в этом году и где можно отдохнуть в Беларуси? Интервью с экспертом туризма
  9. Бывшая жена Ивана Вабищевича: «Когда увидела интервью Вани о нашем расставании, у меня был шок»
  10. С 13 апреля снова дорожает автомобильное топливо
  11. Самые теплые, крепкие и дешевые стены: сравнили газосиликат, керамзитобетон и керамические блоки
  12. Биатлонистка Сола честно рассказала о позиции, народной любви и собственном гнездышке в Новой Боровой
  13. «Ребенок неудачно упал и оказался в коме». История Веры, которая работает в детском хосписе
  14. Как река превращается в море. Большая вода на Полесье
  15. Врача-невролога Руслана Бадамшина уволили — в день выхода из СИЗО он пришел на работу позже
  16. Теплое начало недели, а потом — похолодание. Прогноз погоды на ближайшие дни
  17. Льняное масло: особенности применения, о которых нужно знать
  18. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  19. Начался суд по делу о наезде BMW на силовиков 11 августа. Водителю грозит до 25 лет тюрьмы
  20. На какие курорты из Беларуси у туроператоров этим летом запланированы полеты?
  21. Кого государство назвало причастными к террористической деятельности после выборов-2020? Инфографика
  22. Тысячи сотрудников «Нафтана» и «Гродно-Азота» могут не получить допуск к работе по медицинским показаниям
  23. Врач рассказывает, по каким симптомам узнать пневмонию
  24. Мининформ прекратил вещание телеканала Euronews в Беларуси
  25. Секондам запретили продавать новые вещи. Как рынок б/у одежды отреагировал на нововведение
  26. Уголовные дела на руководителей BYSOL и исчезновение Александра Федуты. Что происходило 12 апреля
  27. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  28. «Самое благоприятное время для продавцов». Что происходит на вторичном рынке квартир в Минске
  29. На основателей Фонда солидарности BYSOL завели уголовное дело
  30. Euronews прокомментировал прекращение вещания в Беларуси


Святлана Палікарпава,

24 лютага ў межах праграмы Міжнароднай асацыяцыі музеяў "Museum for social harmony" у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася творчая сустрэча “Святло хрысціянскай паэзіі”. Мерапрыемства больш паходзіла на ўтульнае хатняе свята – святкавалі 70-годдзе паэта, публіцыста, філосафа Алега Бембеля (Зніча). На фоне мастацкай экспазіцыі народных рамёстваў паэт Зніч, ён жа інак Мікалай, чытаў вершы, хрысціўся ды кланяўся. Адыёзнасць і феерычнасць мерапрыемства стваралася не толькі правакатарскім настроем вершаў, але і неадназначнасцю самой асобы Алега Бембеля.



Творчы і жыццёвы шлях паэта багаты на прыгоды, выпрабаванні, нечаканыя павароты лёсу. Ён нарадзіўся 16 снежня 1939 у Мінску, і ўзнёслае жаданне змяніць свет прывяло яго найперш у камуністычную партыю, потом – у нацыянальны рух, а ў 1996 да праваслаўнай веры. Найбольш вядомая яго кніга "Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс", якую Таварыства беларусаў Велікабрытаніі надрукавала ў Лондане ў 1985 годзе. На той час такі смелы ўчынак прывёў Алега Бембеля да антыкамуністычнага дысідэнства.

Пад псеўданімам Зніч ён пачаў супрацоўнічаць з беларускай нацыянальнай незалежнай прэсай, выдаваўся ў ЗША і Польшчы, супрацоўнічаў з часопісам "Праваслаўная думка".

- Якое ўражанне аказвалі ў 80-х на нас твае вершы! – эмацыйна выказваецца даследчыца літаратуры Ірына Багдановіч. - Духоўныя вершы на той час знайсці было немагчыма. Традыцыя духоўнай паэзіі была перарваная, і шчасце беларуская літаратуры, што ў ёй ёсць ты.

Пасля адыходу ад мірской мітусні Алег Бембель, цяпер больш вядомы як інак Мікалай, не пакінуў сваёй літаратурнай дзейнасці. Больш за тое, вершы яго, як і раней, застаюцца вельмі шчырымі, нават катэгарычнымі, часам няёмкімі для абодвух бакоў палітычнага ці эстэтычнага канфлікту. Нават прыняўшы послух у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры, ён, напрыклад, пакінуў паганскі псеўданім Зніч – свяшчэннае полымя, вечная крыніца жыцця.

- Ты ўвесь час граеш ролю ідэйнага правакатара, - уносіць канфліктную нотку ў мерапрыемства дачка паэта, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель. - Твой рытарычны запал і юнацкі жар – гэта мірскі запал, і мне бачыцца ў гэтым нешта зусім не манаскае. Некаторыя вершы чыста прапагандыстскія. Я шкадую, што паэт разменьвае свой дар на нейкую сацыяльную барацьбу. Напрыклад, вокладка тваёй кніжкі вельмі падобная на карыкатуры і плакаты часоў халоднай вайны.



Апошні зборнік паэта Зніча “Мне не цябе шкада, а тваю маці” кожны мог узяць на сустрэчы ў якасці падарунка. На вокладцы, ідэя якой належыць самому інаку Мікалаю, прывабныя вядзьмаркі-русалкі цягнуць рукі да Зямлі як сапраўдныя галівудскія зомбі. Кожная з іх прадстаўляе асобнага ворага чалавецтва: Дэма(н)кратызацыю, (Д)эмапсіпацыю, Лібералізацыю, Педералізацыю, Сэкулярызацыю ды Глабалізацыю. На фоне галактычнага цэнтру мы бачым юнака з цыгарэтай у акружэнні крывавых шпрыцаў і бутэлькі з гарэлкай. Юнак вельмі падобны да Майка Навуменкі. Напрыканцы мы даведваемся, што ў юнака і ў нас саміх нягледзячы ні на што ўсё будзе добра:

.. ў белай расы – яўны заняпад...
ды падстаў для роспачы – ня бачу...
так!.. ня падай духам, небарача, -
бо Царква Хрыстова – наш Царград!

Калі Алег Бембель чытае на сустрэчы свае “апантаныя” вершы, некаторыя з гасцей плачуць, некаторыя з шчырай удзячнасцю прыгадваюць найлепшыя часы сваёй маладосці. Разам з тым, яго сябры і паплечнікі па літаратурнай справе падтрымліваюць яго духоўны выбар.

- Менавіта ў манастыры ў яго сталі выхадзіць адны за адным паэтычныя зборнікі, і з кожным разам яны ўключаюць усё больш натхнёных твораў! – кажа сябар паэта, навуковец і публіцыст Анатоль Астапенка. - Да таго ж пры манастыры Алег выпускае рэлігійна-культурны часопіс "Жыровіцкі лісток", дзе друкуе свае вершы.



Сустрэча скончылася рамантычнымі спевамі гурта “Сустрэча”, які выконвае песні на вершы беларускіх хрысціянскіх паэтаў, а таксама дэкламуе творы Зніча.
-20%
-40%
-15%
-10%
-10%
-20%
-10%
-15%
-20%
-16%
-21%
-10%
0070970