1. Вводят новшества по валютному рынку. Что они означают для белорусов
  2. Украина вводит спецпошлину на белорусские автобусы и грузовики
  3. Самая красивая пара современной «фигурки»: выиграли ЧМ и счастливы вместе вне льда
  4. Посмотрели, что происходит сегодня в Чижовке, где вчера случилось коммунальное ЧП
  5. «Все границы перешли!» Путин о «попытке госпереворота и убийства Лукашенко» в Беларуси
  6. Мингорисполком назвал две версии аварии на водопроводе в Чижовке
  7. Акции в поддержку Навального в России: задержаны более 1600 человек
  8. Дерматолог — о симптомах и опасности крапивницы
  9. СМИ выяснили, кто может быть четвертым фигурантом по «делу о госперевороте»
  10. Все умеют считать деньги — свои. А как насчет общих денег из кошелька страны? Проверим?
  11. Убита телохранителем, погиб от рук племянника. Как глав государств убивают на посту
  12. Почему из-за прорыва всего одной трубы сотни тысяч минчан остались без воды? Разбираемся
  13. Гинеколог — о заболевании, которое может не иметь симптомов и при этом мешать женщине родить
  14. Минчанка рассказала, как за неделю вырастила на балконе грибы и получилось ли на этом сэкономить
  15. Прогноз от властей: каким будет курс доллара в ближайшие три года
  16. «Череп маленький — мозг не помещается». История мамы парня, который родился с микроцефалией
  17. Поцелуй молодой пары попал на фото TUT.BY. Что с ней стало спустя три года?
  18. «Трупный яд попал к соседям через доски в полу». История Леонида, который убирает дома после смерти
  19. Усилить защиту силовиков, ужесточить наказание за экстремизм. Какие изменения в УК поддержали депутаты
  20. Как самому недорого создать эффектный сад без помощи ландшафтного дизайнера. Вот простые советы
  21. В Оршанском РУВД в кабинете нашли тело сотрудника милиции. СК проводит проверку
  22. «Остеопороз может привести к инвалидности». Поговорили с врачом о еще одной эпидемии 21-го века
  23. Покупатель с 50 тысячами долларов — король на рынке квартир в Минске. А королю не нужно спешить
  24. Внимание: синоптики предупредили о резком ухудшении погоды
  25. Пособие на погребение снова сократилось. В ФСЗН рассказали, сколько оно сейчас составляет
  26. МИД недоумевает по поводу заявления Литвы о возможной аккредитации посла США в Беларуси
  27. «Нельзя отворачиваться от друга, чьи глаза закрываются в последний раз». Как пережить смерть любимого питомца
  28. «Однушки» — от 170 долларов. Что сейчас происходит на рынке аренды квартир в Минске и что дальше
  29. Минздрав опубликовал свежую статистику по коронавирусу
  30. Провизор дает шесть простых советов, которые помогут вам сэкономить на лекарствах


Паэт не выбірае Радзімы, свайго роднага краю. Радзіма выбірае паэта – выказніка сваіх дум, выразніка сваёй непаўторнасці і прыгажосці, - так разважае жывы класік беларускай паэзіі Рыгор Барадулін пра наканаванне майстра слова і яго месца ў жыцці радзімы. А з нагоды першых ста год вечнасці свайго папярэдніка Янкі Купалы кажа: “Па даўняй беларускай народнай традыцыі да старэйшыны, да паважанага чалавека звярталіся проста, называючы яго дзядзькам”. Гэтыя відэаўрыўкі прэзентуем вашай увазе ў межах другога выпуску праекта “Гэта мы”.

Сёння мы называем Барадуліна дзядзькам Рыгорам і перажываем за яго здароўе. Па апошніх звестках з бальніцы, паэт пачуваецца лепш. І гэта, відаць, лепшая навіна да 75-годдзя Барадуліна, якое адзначаецца сёння.

"Паэзія Барадуліна – чыстай красы Боская паэзія беларусаў, крыніца нацыянальнага натхнення, складнік яе спрадвечнага духоўнага набытку. Тое асабліва адчувальна, калі апынуцца ў растанні з ею..." – пісаў Васіль Быкаў, з якім вельмі блізка сябраваў Барадулін. Блізкае сяброўства звязвала Барадуліна і з Уладзімірам Караткевічам. У прадстаўленым відэа Барадулін узгадвае не толькі Караткевіча, Броўку, але і распавядае пра класікаў Янку Купалу і Адама Міцкевіча. З вуснаў народнага паэта Беларусі гучаць і яго вершы.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.


Рыгор Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года на Ушаччыне. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Аўтар дзесяткаў паэтычных і літаратурна-крытычных кніг, сярод якіх зборнікі паэзіі "Маладзік над стэпам", "Неруш", "Вечалле", "Амплітуда смеласці", "Самота паломніцтва", "Евангелле ад мамы". У 2000 годзе выдаў зборнік вершаў "Лісты ў Хельсінкі" з малюнкамі Васіля Быкава, а ў 2003 годзе выйшаў сумесны з Васілём Быкавым зборнік "Калі рукаюцца душы". У 2005 годзе ў серыі "Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе" пабачыў свет збор показак, эпіграмаў і эсэ "Дуліна ад Барадуліна".

Прадапошняя кніга Барадуліна – яго ліставанне з Васілём Быкавым "Дажыць да зялёнай травы..." – пабачыла свет у мінулым годзе, а некалькі дзён таму ў межах XVII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмаша "Кнігі Беларусі-2010" прайшла прэзентацыя зборніка выбранай паэзіі народнага паэта Беларусі “Перакуленае/Опрокинутое”. На жаль, на самой прэзентацыі Барадуліна не было. 14 лютага ўвечары Рыгора Барадуліна зноў шпіталізавалі — у рэанімацыю лякарні Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з двухбаковай пнеўманіяй, дзе паэт знаходзіцца па сённяшні дзень.

TUT.BY віншуе Рыгора Іванавіча з днём нараджэння і жадае як мага хутчэй паправіцца!

Беларускі партал TUT.BY шчыра дзякуе Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск) за прадстаўленыя матэрыялы:

1. Кінафільм “Баллада о мужестве и любви”, 5 ч., 1972 г., рэжысер-аператар: І. Вейняровіч, кінастудыя “Беларусьфільм”.
2. Кінафільм “Встречи”, 1 ч., 1975 г., рэж.: В. Рыбараў, аператары: Ф. Кучар, У. Арлоў, кінастудыя “Беларусьфільм”.
3. Кіначасопіс “Савецкая Беларусь”, № 7, 1980 г., рэж.: В. Шаталаў, апер.: Ул. Кіпін, кінастудыя “Беларусьфільм”.
4. Кіначасопіс “Савецкая Беларусь”, № 7, 1982 г., рэж.: В. Сукманаў, апер.: Ул. Кіпін, кінастудыя “Беларусьфільм”.
5. Кінафільм “Рыцар і слуша Беларусі”, 2 ч., 1991 г., рэжысер-аператар: Г. Хлабыстоў, Беларускі відэацэнтр.
6. Кінафільм “Евангелле ад мамы”, 1-2 ч., 1996 г., рэжысер-аператар: С. Пятроўскі, кінастудыя “Беларусьфільм”.
7. Кінафільм “Два стагоддзі Адама Міцкевіча”, ч. 1, 1998 г., рэж.: М. Жданоўскі, апер.: С. Пятроўскі, кінастудыя “Беларусьфільм”.

“Гэта мы” – сумесны праект Беларускага парталу TUT.BY з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў (г. Дзяржынск). У яго межах мы публікуем рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.

Таксама чытаць:


Гэта мы: Невядомы Аўсяннікаў
-20%
-40%
-20%
-15%
-23%
-10%
-10%
-5%
-30%
-45%
-10%
-37%
0072789