175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  2. Возле Дома правосудия в Минске во время процесса над студентами задержана журналист TUT.BY
  3. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  4. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  5. Флаги везде, «супермитинги» и «неотданная любимая». Как власть отвечала на идеи оппонентов
  6. BYSOL и By_help объявляли сбор для ветеранов. Сколько денег собрано и когда их планируют выплатить
  7. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  8. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  9. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  10. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  11. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение
  12. Белорус принял участие в «спецоперации» и лишился более 200 тысяч долларов
  13. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  14. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  15. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  16. Прогноз: «Без урегулирования политического кризиса экономика будет терять миллиарды в год»
  17. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркі — пра паўгода ў эміграцыі
  18. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  19. Дожди зарядили на все выходные? Прогноз погоды на ближайшие дни
  20. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  21. Израиль начал в секторе Газа военную операцию. Рассказываем обо всех предыдущих попытках
  22. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  23. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  24. Суарес почти 20 лет счастлив с одной женщиной (встретил ее в 15 и влюбился с первого взгляда)
  25. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  26. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  27. Виновен посмертно. Верховный суд рассмотрел апелляцию по делу застреленного силовиками Шутова и его друга
  28. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  29. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  30. В Минске рассматривают большое «дело студентов». К зданию суда пришли более ста человек, прошли задержания


фотоУчора ўвечары народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін выпісаўся з мінскай лякарні № 10. За апошні час дзядзька Рыгор патрапляе на шпітальны ложак другі раз – нават Новы год ён сустрэў у бальніцы. Апошнія два патрапленні да лекараў звязаныя з сардэчнымі праблемамі – паэта вырашылі “падрамантаваць”, бо сэрца пачало шаліць…

Пасля выпіскі Рыгор Барадулін паведаміў Еўрарадыё, чаму гэтым разам патрапіў да лекараў, а таксама пра сваё самаадчуванне.

Рыгор Барадулін: "Ну разумееце – і галава, як заўсёды, і сэрца… Троху падрамантавалі, абяцалі, што яшчэ трошку працягну… Я думаю, што працягну яшчэ, яшчэ хочацца пажыць… Ёсць такія моманты, што, здаецца, усё надакучыла – а ўсё-ткі падумаеш, дык другі раз жа жыць не будзеш…"

Праз два тыдні народны паэт адзначыць сваё 75-годдзе. Ягоныя сябры і знаёмыя заўважылі, што колькі гадоў запар Барадулін адмыслова на гэты час клаўся ў лякарню, бо сціпла ставіцца да шматлікіх віншаванняў, не любіць адзначаць дні народзінаў. Ці не будзе так зараз?

Рыгор Барадулін: "Не дай Бог, не!.. Хопіць ужо, што Новы год у бальніцы сустрэў… Хацелася б дома. Усё-ткі дзень народзінаў, да таго ж юбілей. З аднаго боку, такая лічба, што страшнавата… Каб мне ў маладыя гады сказалі, што дажыву да 75-ці, я б сказаў, што гэта казка. Але бачыце - Бог даў дажыць…"

Нават зараз, у свой 75-ы дзень народзінаў, паэт не плануе пакуль ніякіх гучных святкаванняў.

Рыгор Барадулін: "Не дужа гэтага хачу… Можа, камерна неяк – некалькі чалавек збярэцца, папяяць песні, пачытаць вершы…"

Жонка паэта Валянціна Міхайлаўна кажа, што ягонае здароўе сапраўды апошнім часам не на вышыні. Звязвае гэта з маразамі, адсутнасцю шпацыраў па свежым паветры, абмежаванымі рухамі.

Валянціна Барадуліна: "Спадзяюся, што пасля гэтай апошняй лякарні яму лепей будзе. Быццам бы ён казаў, што з галавою ў яго трошачку лягчэй стала. Сэрца – не ведаю як, будзем глядзець. Можа гэта ўсё таму, што зіма, таму што не ходзіць, не прагульваецца, нагрузкі няма на сэрца. Таму яно так забарахліла – яму ж трэба пэўная “фіззарадка”!.."

Валянціна Міхайлаўна кажа, што, дзякуй Богу, ніякіх сур’ёзных адхіленняў у здароўі паэта лекары не знайшлі.

Валянціна Барадуліна: "Пакуль што ніякага дыягназу такога канкрэтнага няма. Ішэмічная хвароба сэрца – дык гэта амаль у кожнага старога чалавека. Але так страшэннага нічога не гавораць. Вось толькі кашаль мяне ягоны непакоіць. Мне здаецца, што гэта сардэчны. Увесь час ён кашляе – але, пэўна, не таму, што там бронхі ці лёгкія… Спадзяюся, што будзе лепей. Вось перабудзе ён свой юбілей, а там ужо вясна, летам у Вушачу, калі, дасць Бог, дажывем. І там ён ужо, думаю, ачуняе!"
-15%
-20%
-20%
-70%
-20%
-7%
-12%
-10%
-20%