1. Владимир Макей: «Сегодня никто не спорит, что Александр Лукашенко выиграл выборы»
  2. Я живу в 25 км от центра Европы. Как семья на хуторе в глуши среди леса делает сыры по рецептам ВКЛ
  3. Роман одного из самых известных белорусских писателей отправили на экспертизу
  4. В Беларуси не хватает более 2 тысяч врачей и столько же — медсестер. В Минтруда рассказали про дефицит специалистов
  5. Прокурор: Протесты в Беларуси начались и из-за блогеров из Бреста. Обвиняемых лишили слова в суде
  6. Какие курсы доллара и евро установили обменники на выходные
  7. 15 жертв, более 400 пострадавших. 10 лет назад произошел теракт в минском метро
  8. Глава Минска задумался об отказе от участков под паркинги у МКАД. И вот почему он прав
  9. Автозадачка на выходные. Простая ситуация на перекрестке, но мало кто справится
  10. Врач объясняет, откуда берется шум в ушах и как от него избавиться
  11. В Минске прошел необычный концерт. На такой же можно будет попасть на следующей неделе
  12. Оценивает по походке. История бывшего балетмейстера, который в 74 года работает фитнес-тренером
  13. Как не пропустить рак легкого? Главное о здоровье за неделю
  14. «У Лукашенко нет опоры в госаппарате». Латушко рассказал про новые санкции и транзит власти
  15. В Беларуси хотят разрешить создавать партии только постоянно проживающим в стране гражданам
  16. Референдум в Кыргызстане: страна становится президентской республикой
  17. «Этот магазин для всех». В Минске открывается гастромаркет FishFood, где закупаются рестораны
  18. Топ-10 самых популярных подержанных авто в стране. Какие на них цены?
  19. «Джинн злобно загоняется в бутылку». Большое интервью с многолетним журналистом президентского пула
  20. СМИ опубликовали разговоры подозреваемого по делу MH17 в день трагедии
  21. С осторожным оптимизмом. Как безвизовый Гродно, потерявший туристов и деньги, ждет новый сезон
  22. За сутки в Беларуси зарегистрировано 1175 новых случаев COVID-19
  23. Крупных промышленных должников собрались оздоравливать через спецагентство
  24. История одного фото. Как машинист метро и его коллеги помогали пассажирам после взрыва 11 апреля 2011 года
  25. БАТЭ в скандальном матче сумел уйти от поражения, «Шахтер» на 4 очка оторвался от преследователей
  26. «Радость — лучшее лекарство». Витебский бизнесмен начал рисовать 3 года назад, когда заболел раком
  27. Пассажиры автобуса, которых не пустили в Украину из-за поддельных ПЦР-тестов, рассказали подробности
  28. Закроем наши посольства там, где они не приносят отдачи? С кем мы успешно торгуем, а с кем — просто дружим
  29. «Чем ниже спускаешься, тем больше горя». Жители домов над «Октябрьской» — о теракте в метро и фото, сделанных сразу после взрыва
  30. Полчаса процедуры, два дня страданий. Как я сделала прививку от коронавируса


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

3 лютага ў Мінску адбыўся доўгачаканы клубны канцэрт “бацькоў беларускага рок-н-ролу” гурта “Крама”, на якім прагучалі дзве кампазіцыі з будучага альбома. Паколькі ў музыкаў вялікія праблемы з фінансамі, здавалася, новай кружэлкі ў хуткім часе чакаць не выпадае. Аднак пасля інтэрв'ю парталу TUT.BY легедарнай камандзе працягнулі руку дапамогі.

Нягледзячы на тое, што канцэрты “Крамы” апошнім часам з’ява нячастая, людзей у “Рэактары” сабралася не так шмат, як вымагаюць выступы легендарных гуртоў,  - чалавек 300. Усё гэта, праўда, не зашкодзіла музыкам зладзіць файнае шоў. У зале панавала натхнёная і па-сапраўднаму цёплая атмасфера. Падобнае бывае толькі на сустрэчы старых сяброў.

Ігар Варашкевіч, Сяржук Трухановіч, Андрэй Лявончык і Аляксандр Ванькевіч самааддана выконвалі ўсё: ад уласных хітоў "на ўсе часы" да старых, падзабытых кампазіцыяў, часам у эксперыментальных інструментоўках. Па добрай завядзёнцы, сваім з’яўленнем на сцэне гледачоў парадаваў стары сябар “Крамы” гітарыст-вітруоз Лёнік Вярэніч, які “грае лепей за Сантану”. Сам Варашкевіч сыграў на прывезенай з-за акіяну гітары Fender Telecaster.

Як і абяцаў нязменны франтмэн гурта Ігар Варашкевіч ў нядаўнім інтэрв’ю TUT.BY, у рэактары прагучалі дзве абсалютна новыя песні — “З новым годам” і "Дзяўчынка са шклянымі вачамі". Абедзве кампазіцыі зроблены ў фірмовай “крамаўскай” стылістыцы, але разам з тым падаліся дужа свежымі і драйвовымі.

“Насамрэч, у мяне ёсць прынцып: пакуль альбом не выйдзе, новыя рэчы на канцэртах не выконваць. Калісьці ў 1995 годзе мы прэзентавалі адразу два альбомы: “Камендант” і “Лянівыя танцы”, які потым ператварыўся ў “Што дапаможа нам”. Калі першы мы выдалі адразу, то другі ляжаў яшчэ тры гады, хоць песні з яго мы выконвалі на канцэртах. І я даў сабе слова, што ніколі не буду падобнага рабіць. Але цяпер прыйшлося адступіць ад правіла, бо матэрыял ужо даўно ёсць не на адзін альбом, але сродкаў, каб іх запісаць, няма, і незразумела, калі яны з’явяцца, — распавядаў нам Варашкевічу напярэдадні канцэрта. — Мы не патрэбны ані дзяржаве (і дзякуй Богу!), ані апазіцыі. Мы жывем самі па сабе. У нас няма столькі канцэртаў і яны не каштуюць так шмат, каб назбіраць неабходную для запісу альбома суму. Сёння, нягледзячы на крызіс, запіс адной песні каштуе тысячу даляраў. Можна, канечне, у хатніх умовах запісацца, але ж наш статус не дазваляе займацца аматарствам”.

Сёння “Крама” перажывае не лепшыя часы. У іх багата матэрыялу для новага альбома (апошні выйшаў у 2007-м годзе), але няма сродкаў для яго запісу. Гэтаксама, як няма былых запрашэнняў і выступленняў. Тым прыямней, што акурат пасля апублікавання TUT інтэрв'ю з Варашкевічам руку дапамогі "Краме" працягнуў Ілья Міцько, вядомы па праектах "Лепрыконсы", "Love&Doors". Як паведамляе Еўрарадыё, ён прапанаваў Варашкевічу запісваць новы альбом ва ўласнай студыі “Супер 8” на ільготных умовах. То бок, кошт гадзіны запісу для гурта “Крама” будзе ўкладацца ў сумму не больш за 5 долараў!

Добра, што нягледзячы на цяжкія часы, у Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца добрыя і ўдзячныя людзі. 

Апроч гэтага, усе ахвочыя змогуць паглядзець канцэрт улюбёнай каманды ў тэлеэфіры. Выступ "Крамы" у “Рэактары” здымаў канал “СТВ”.


Фотарэпартаж: Яўген Ерчак











Астатнія фотаздымкі з канцэрту можна паглядзець на Afisha.tut.by >>>

Відэа: "Наша НІва"

-30%
-10%
-10%
-15%
-20%
-10%
-10%
-10%
-40%
0070970