Лявон Вольскі і кампанія прэзентавалі музычны праект "Такога няма нідзе". Як "ліст шчасця" паўплываў на жыццё Вольскага, чаму распаўся гурт "Топлес" і як NRM выступалі на падтанцоўках у Святланы Зелянкоўскай – у рэпартажы "Салідарнасці".




На ўваходзе ва ўтульную менскую кавярню, дзе праходзіла прэзентацыя, журналістам клапатліва раздавалі канверты з надпісам "Такога няма нідзе. Ліст шчасця". Выглядала гэта хоць і падазрона, але інтрыгуюча. Як высветлілася, менавіта такі ліст вызначыў лёс праекта "Такога няма нідзе"…



"Напрыканцы мінулага году, увосень, Лявон Вольскі атрымаў па пошце ліст. Там было напісана: "Гэта ліст шчасця. Калі вы выканаеце тое, што напісана ніжэй, дык будзеце ашчасліўленыя. Вам належыць запісаць музычны альбом з песняў у стылях, уласцівых музыцы 1960-х гадоў… Адмаўляцца ад прапановы вельмі небясрпечна. І не забудзьцеся перапісаць гэты ліст і пераслаць калегу". Паводле гэтай "легенды", тыя калегі, каму і трапіўся гэты ліст і прынялі ўдзел у супольным музычным праекце.

Да таго ж, "паводле некаторых звестак, такі ліст атрымалі і іншыя выканаўцы. Напрыклад, Пётр Ялфімаў, Паліна Смолава, Юра Дземідовіч, гурт "Топлес".

Бачна, што не ўсе з іх прынялі незвычайную прапанову. А тыя, хто паверылі ў сваю надзвычайную місію, атрымалі творчае задавальненне. “Можа таму мы і не распаліся, як гурт "Топлес", разважаюць яны.



– Што было самым складаным у праекце? Ды вось гэты "ліст шчасця"! – падзяліўся Вольскі з "Салідарнасцю". – Калі атрымаў яго, то так напружыўся… А калі сур’ёзна, самым складаным быў тэрмін, у які трэба было паспець усё зрабіць, і маленькі бюджэт.



Паводле словаў Вольскага, адным са смешных момантаў падчас працы над праектам была падтанцоўка гурта NRM у песні Святланы Зелянкоўскай "Суворы тата":

– Там трэба было рабіць сінхронныя рухі, а здымалі гэты эпізод мы ўжо а чацвертай гадзіне раніцы, бо ўвесь канцэрт здымаўся ўначы. Падчас танца мы, прынамсі я, пазабываліся на розныя рухі, хаця за дзень да гэтага, падчас рэпетыцый, усё атрымлівалася! І ў кадры бачна, як смешна гэта ўсё выглядае: у аднаго правая нага, у другога левая…



Алег Гарбуз і Алег Хаменка падчас прэзентацыі спелі дуэтам.



Спявачка Руся з акустычным складам гурта Akana NHS.



Удзельнікі праекта “Такога няма нідзе”.

Видео: БелаПАН

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
{banner_819}{banner_825}
-20%
-47%
-20%
-10%
-15%
-20%
-20%
-15%
-60%