Кастусь ЛАШКЕВІЧ, / Кастусь ЛАШКЕВІЧ

фотоПадводзячы прамежкавыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў у суседняй Украіне, TUT.BY вырашыў узгадаць эпахальныя падзеі пяцігадовай даўніны. Сотні тысяч прыхільнікаў “памаранчавых” Юшчанкі і Цімашэнкі дзень за днём мерзлі на Майдане Незалежнасці ў Кіеве, дамагаючыся перагляду сфальшаваных выбараў. Сярод суквецця вядомых выступоўцаў на сцэне Майдану адзначыліся і лідэры беларускага рок-н-ролу N.R.M. Чым франтмэну гурта Лявону Вольскаму запоўніўся той выступ перад шматтысячнай аўдыторыяй? Як беларусаў сустракалі прыхільнікі Юшчанкі і Януковіча? Чаму “памаранчавая рэвалюцыя” ў суседзяў скончылася паразай і ці паўторыцца некалі падобнае ў нас? Сваімі меркаванням на гэты конт музыка падзяліўся ў студыі TUT.BY.

— Лявон, якім чынам N.R.M. трапілі на Майдан пяць гадоў назад і чым вам запомніўся сам выступ?
 
 
— У мяне шмат знаёмых сярод украінскіх музыкаў, якія пастаянна тэлефанавалі, заклікаючы нас прыехаць. Непасрэдна з Майдану мне пазваніў і знакаміты польскі мастак з беларускімі каранямі Лявон Тарасевіч: “Чуеш?! Тут такое адбываецца! Абавязкова прыязджайце, бо такі досвед больш у жыцці ніколі не дастанеш!”
 
Мы спрабавалі датэлефанавацца да арганізатараў, каб яны аплацілі нам дарогу. Але гэта было немажліва, бо бюджэт і так быў абмежаваны. Тады мы скінуліся на бус двумя гуртамі — “Крамбамбуля” і N.R.M. — і за ўласныя грошы паехалі ў Кіеў. Украінскія памежнікі тры гадзіны мурыжылі нас на мяжы з нейкімі падазрэннямі, выконваючы ўсе фармальнасці. На Майдан мы прыехалі ўвечары, дзе нас сустрэлі людзі з нейкай піар-кампаніі. Арганізацыя была выдатная, жалезная дысцыпліна, кожны крок быў прадуманы. Ніхто не ўжываў алкаголю. Там быў такі ўздым і столькі пазітыву, што варта было проста паглядзець, як робяцца такія мяккія, прыемныя, аксамітныя рэвалюцыі.
 
Час выступаў быў распланаваны загадзя. Мы выйшлі і адыгралі па тры песні. Калі ты бачыш, як каўбасяцца пяцьсот тысяч чалавек, гэта пакідае вялікае ўражанне. Канечне, можа, яны каўбасіліся, каб сагрэцца на вялікім марозе, але відовішча было фантастычным. Украінцы з большага ведалі песню “Госці”, частка таксама падпявала і “Тры чарапахі”. Тое, сапраўды, быў ні з чым непараўнальны досвед: велізарны Майдан — і старыя, і малыя — скачуць у такт тваёй музыцы. Такой колькасці гледачоў у нас яшчэ не было.
 
— Ці плацілі вам за выступ?
 
— Калі мы самі плацілі за дарогу, як нам маглі заплаціць за выступ? Безумоўна, не. Мы хацелі акунуцца ў гэтую атмасферу і за тры дні вырашылі ўсё арганізацыйныя пытанні. Знайшлі вельмі танны бус з такім брутальным кіроўцам, роўных якому я не бачыў ні разу. Ён ніводнага слова не мог сказаць без нейкіх дадаткаў, і яму ўсё было незразумела, чаго мы туды едзем, і што наогул адбываецца.
 
— Ці ўдалося пасля выступу пакантактаваць з палітыкамі ці музыкамі?
 
— Вельмі мімаходзь. Крыху пагаварылі з Палажынскім (Сашко Палажынскі — лідэр гурта "Тартак" — TUT.BY), Вакарчуком (Святаслаў Вакарчук — лідэр гурта "Океан Ельзи" — TUT.BY). Тут трэба мець на ўвазе, што мы не былі аддадзены сабе: мы выступілі, нас хуценька сабралі на вячэру, каб маглі сагрэцца, папіць гарбаты з мёдам, адвезлі на нейкую кватэру, дзе мы крыху адпачылі, а потым ускочылі ў бус і паехалі дадому. Горад не жыў сваім звычайным жыццём, не было звычайнай для Кіева анарха-уседазволеннасці. Нават бровары і рэстарацыі працавалі на падтрымку людзей з Майдану.
 
— Лявон, а вы асабіста падзялялі ідэі, якія гучалі на Майдане ў тыя дні?
 
— Тады вырашалася пытанне, ці будзе ва Ўкраіне працягвацца наменклатурная шэрасць, і на месца несімпатычнага мне спадара Кучмы прыйдзе дзіка несімпатычны фото
 
— Якімі, на вашу думку, былі галоўная перамога і галоўная параза Юшчанкі і К за мінулыя 5 гадоў?
 
— Галоўнай перамогай сталі менавіта выбары, бо народ аддана яму верыў. Мы патрапілі на нейкія невялікія гулянні, і такой натхнёнасці людзей я не бачыў нават на шматтысячных акцыях нашай апазіцыі ў ранейшыя гады. Юшчанка быў сапраўдным правадыром нацыі.
 
Што не атрымалася? Можа, не прыйшлі інвестыцыі ў належным аб’ёме. Можа, ён мог нармальна разрульваць сітуацыю ў ваенным становішчы, а ў мірным эканамічным будаўніцтве не выявіў пэўных здольнасцяў. Апроч гэтага, мне падаецца, што вялікую ролю ў паразе каманды Юшчанкі адыграла змена вектараў у Еўрапейскім звязе. Са сцэны Майдану пастаянна гучала: “Мы разам з Еўропай!”. Але за гэтыя пяць гадоў Еўразвяз нават не скасаваў візавы рэжым з Украінай. Безумоўна, гэта не вельмі папулярны крок, бо пацягне за сабой гастарбайтарства. Аднак, напрыклад, у Польшчы было тое ж самае, і неяк еўрапейцы гэта перажылі, а палякі вярнуліся дамоў, набудавалі сабе катэджаў і працуюць на сваю краіну. Карацей, падтрымка Еўрапейскай уніі Ўкраіны, якая гераічна змагалася за перамогу дэмакратыі, магла б быць большай.
 
На днях фронтмэн гурта Greenjolly, які напісаў гімн “памаранчавай рэвалюцыі” “Разом нас богато…”, прызнаўся, што абсалютна расчараваўся ў паслярэвалюцыйных падзеях і на сённяшні розум не выступаў бы на Майдане. На ягоную думку, палітыку і музыку нельга мяшаць…
 
— У нейкай прапорцыі яны ўсё ж могуць перамешвацца. На Майдане музыка папросту дапамагала людзям выстаяць на дзікім марозе, натхняла іх. Прыязджаў польскі дэсант — цэлы самалёт — і зоркі выходзілі на сцэну ў дэкальтэ, усе гралі жыўцом. А холад быў такі, што гітара прымярзала да рук. Мы таксама не ў футрах выступалі. Было няпроста, але ўсіх ацяпляла культура.
 
— Перад эфірам вы згадалі, што разам з “Крамбамбуляй” выступлі таксама ва Ўсходняй Украіне. Як вас прымалі там?
 
— Я не ведаю, якая сітуацыя была на ўсім Усходзе, але, напрыклад, у Харкаве існавала вельмі моцная "памаранчавая" плынь. Калі ж мы паехалі ў Данецк — самую цытадэль “блакітных”, — нас у Харкаве папярэдзілі, што там “памаранчавых” не будзе зусім. Амаль так яно насамрэч і атрымалася, але і “блакітныя” былі няшкодныя. Гэта вельмі багаты рэгіён, там усё замяшана на бізнэсе, таму ніхто нічога не хоча мяняць. Акрамя таго, там багата рускамоўнага насельніцтва, якому таксама не хочацца вучыць літаратурную украінскую мову, хоць і па-расійску яны размаўляюць на дыялекце.
 
Але прымалі нас абсалютна прыязна. Ды мы і не вялі агітацыю, бо “Крамбамбуля” – проста служба добрага настрою.
 
— Увесну 2006-га, пасля сканчэння прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, вы таксама спявалі для шматтысячнага натоўпу на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Праўда, ані сцэны, ані апаратуры не было. Ці спадзяваліся вы тады на паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнара?
 
— Я чакаў, што нешта падобнае магчыма, але ведаў, што такой колькасці людзей не будзе, як не будзе нагэтулькі добрай арганізацыі. У нас таксама было вельмі халодна. Паводле прыкладу Майдану, ніхто не ўжываў алкаголю. Штодня мы хадзілі на пляц, як на работу, раздавалі дыскі, кнігі, нейкія падарункі. Там можна было сустрэць відных дзеячаў нашай культуры. Аднак перш, чым трапіць на плошчу, трэба было прайсці кантроль на некалькіх узроўнях. Кожнага другога туды не пускалі… Досвед Майдана тады вельмі дапамог. Здаецца, хто мог дагэтуль падумаць, што пры такім марозе беларусы будуць стаяць на вуліцы? Мне гэта вельмі спадабалася.
 
— На вашу думку, ці паўторыцца некалі ў Беларусі сапраўдны Майдан?
 
— Ніхто нічога не можа гарантаваць альбо прадказаць, калі справа тычыцца шматтысячных народных хваляванняў і незадавальнення. Нам здаецца, што народ праглыне любыя вынікі выбараў і, нягледзячы ні на што, паедзе на лецішча нешта сеяць ці прыладжваць пакрадзенае на рабоце. Аднак так толькі падаецца. Палякі таксама не чакалі, чым скончыцца “Салідарнасць”, пра што потым неаднаразова казалі ўдзельнікі тых падзей. Хто ж ведае, што будзе ў 2011-м? Таму давайце пачакаем. Для мяне зразумела, што цяпер у Беларусі вялізнае значэнне мае еўрапейскі фактар, а ў 2006 годзе ён абсалютна не ўлічваўся.
 
— Ці згодныя вы сёння выступаць на палітычных акцыях, альбо расчараванне ад выбараў-2006 адбіла такое жаданне?
 
— Справа ў тым, што мы ніколі не дэкларавалі, што будзем альбо не будзем выступаць на нейкіх акцыях. Калі ідэі нам былі сімпатычныя, а арганізатары акцыі нармальна даводзілі свае пажаданні, мы згаджаліся. Але апошнім часам мы гэтых ідэй не бачым. Не кажучы ўжо пра тое, што на Майдане была выдатная апаратура. У Беларусі ж добры апарат па-ранейшаму застаецца галоўнай праблемай вулічных канцэртаў.
 
 
Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
{banner_819}{banner_825}
-80%
-40%
-90%
-10%
-10%
-25%
-50%
-20%
-40%
-20%