1. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  2. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  3. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  4. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  5. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  6. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  7. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  8. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  9. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  10. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  11. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  12. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  13. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  14. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  15. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  16. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  17. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  18. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  19. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  20. Арина Соболенко выиграла турнир в Мадриде, одолев первую ракетку мира
  21. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  22. Сколько людей пришло в ТЦ «Экспобел», где бесплатно вакцинируют от коронавируса
  23. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  24. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  25. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  26. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  27. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  28. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  29. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  30. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Dreamgale: Зміцер Палагін (злева), Майкл Сэндэр і Сафія Матсан. Фота - гурта.
Зміцер Палагін (злева), Майк Сэндэр і Сафія Матсан. Фота - гурта.
Многія з вас маглі чуць іх па радыё, аднак мала хто ведае, што ў шведскага гурта Dreamgale, якія выконвае самабытную містычную музыку, у якой спляліся матывы Enigma і Roxette, Nightwish і Evanescence, беларуская аснова. Яе заснавальнікі Майк СЭНДЭР/ Michael Sender і Зміцер ПАЛАГІН/ Dmitry Palagin, якія ёсць аднымі з лідэраў беларускай дыяспары ў “Тре крунур”, распавялі карэспандэнту TUT.BY аб спробе заваяваць тамтэйшы шоў-біз і спалучыць у сабе беларускае і шведскае.
 

“Мы пазнаёміліся ў сне”

 
- На пачатку не магу не запытацца, як вас закінула ў няблізкую Швецыю і з чаго пачаліся музычныя практыкі?
 
Майк Сэндэр: Калі мне было 13 год, маці выйшла замуж за шведа, і я пераехаў сюды. У той час мы са Змітром былі ўжо сталыя сябры і працягвалі падтрымліваць кантакты. Ён прыязджаў у Швецыю, я некалькі разоў быў у Мінску. Што да музыкі, у Беларусі мы толькі-толькі пачыналі. Тут, у Швецыі, у нас з’явілася магчымасць спраўдзіць даўнюю мару і заняцца ўлюбёнай справай усур’ёз.
 
Зміцер Палагін: Я вучыўся ў ліцэі БДУ, быў натхнёны ягонай атмасферай і перспектывамі, якія перада мной адкрываліся. Аднак, паступіўшы ў БДУ, адчуў сябе трохі не ў сваёй талерцы, вырашыў змяніць асяроддзе і сканчаў адукацыю ўжо ў Каралеўскім тэхнічным каледжы у Стакгольме.
 
Музыка была для нас хобі, але ад самага пачатку мы ставілі перад сабой адну сур’ёзнуюю мэту: стварыць нешта запамінальнае, чаго дагэтуль ніхто не зрабіў і да чаго б людзям хацелася вяртацца зноў і зноў.
 
- Вядома, што Зміцер вучыўся граць на гітары ў аднаго з найлепшых гітарыстаў Беларусі Сержука Трухановіча з “Крамы”. З якой музыкі ў стылёвым плане вы пачыналі?
 
М.С.: Гэта была даволі эксперыментальная музыка, па большасці інструментальная, якая не вельмі пасавала пад радыёфармат. Аднак наша стылістыка паступова змянялася і праз некалькі год мы вырашылі паспрабаваць зрабіць нешта больш папсовае, што прасцей бы ўспрымалася слухачом.
 
- То бок, ад самага пачатку было свядомае жаданне стварыць папсовы, фінансава паспяховы праект?
 
З.П.: На пачатку мы хацелі зрабіць паспяховы праект незалежна ад стылю. У Швецыі пачыналі з гурта Sagapolis. Гэта была эксперыментальная музыка, якая не вельмі ўспрымалася слухачамі. Мы ўсё рабілі ўдвух і толькі на некаторыя рэчы запрашалі іншых музыкаў. А калі вас толькі двое, вельмі цяжка стварыць шоў, нават у клубах не выступіш. Нам жа хацелася, каб тое, што мы робім, было шмат каму цікава, і чым далей, тым часцей сталі прымяраць наш матэрыял да радыёфармату. Як вынік, наша музыка набыла больш мэйнстрымавы напрамак. Мы вырашылі перафарматаваць праект і сталі шукаць для яго спявачку.
 
- Легенда апавядае, нібыта вы і цяперашняя вакалістка Dreamgale Сафія Матсан (Sofia Mattsson) пазнаёміліся ў сне…
 
З.П.: Так, гэта праўда. Мы верым ў незвычайныя здарэнні. Яшчэ ў 12-13 год мы часта абмяркоўвалі свае сны, і бачылі, што ў розныя прамежкі часу нам снілася нешта падобнае.
 
М.С.: Улічваючы, як многа мы са Змітром пра гэта размаўлялі, напэўна, гэта не вельмі дзіўна. А вось тое, што тое ж самае ўбачыла Сафія (яе сястра - галівудская акторка Хелена Матсан - TUT.BY), сапраўды, цікава. Мы пазнаёміліся з ёй у 2006 годзе. Так з’явіўся Dreamgale.
 

“Хлопцы, трэба яшчэ запапсіць!”

 
- Што гурт мае ў актыве сёння?
 
М.С.: Першыя два сінглы і дэбютны альбом Memories In Dark Crystal (2009), эпапея з запісам і выданнем каторага цягнулася два гады. Мы доўга пісалі матэрыял, выконваючы тыя ці іншыя патрабаванні кампаніі-выдаўца. Потым яшчэ больш чакалі, пакуль яны вырашаць уласныя праблемы. За гэты час згубілі багата слухачоў, якія стаміліся чакаць на наш альбом. Урэшце цярпенне скончылася, мы скасавалі з фірмай супрацоўніцтва, адчынілі сваё ўласнае музычнае выдаведства, а потым і ўвогуле вырашылі выкласць ўвесь матэрыял у свабоднае карыстанне на свой інтэрнэт-сайт. Паралельна праз дыстрыб’ютара вывелі яго ў афіцыйны камерцыйны ўжытак на найбуйнейшых рэсурсах - iTunes, Amazon.com, eMusic ды іншых.
 
З.П.: Цікава, пры тым, што ўсе песні дагэтуль можна спакойна спампаваць на сайце гурта, ёсць людзі, якія падтрымліваюць нас і купляюць кампазіцыі ў віртуальных дыскарнях.
 
Дарэчы, толькі дзве нашыя кампазіцыі былі ў ратацыі шведскіх радыёстанцый, а ў беларускіх - восем. Шкада толькі, што на радзіме вельмі рэдка кажуць, хто такія Dreamgale і адкуль.
 
М.С.: Такім чынам, мы дапамагаем напаўняць дэкрэтныя 75% беларускай музыкі ў эфіры (смяецца). Думаю, робім гэта не горшым чынам, разнастайваючы беларускі музычны даробак, дзе апроч прымітыўнай папсы на ўзор расійскай і гаражнага року цяжка нешта адшукаць.
 
- Разрыў з выканаўчым прадусарам і выдаўцом ды выкладанне дэбютнага альбома ў сеціва - сведчанне таго, што Dreamgale расчараваліся ў шоў-бізе?

 
З.П.: Наш першы альбом быў спробай пайсці на кампраміс з індустрыяй. Але рэч у тым, што наш гурт не цікавы для яе ў якасці касавага выканаўцы. Звычайна сітуацыя такая. Хтосьці цябе заўважыў: “Ты добра спяваеш, цікава выглядаеш. Купі сабе даражэйшае адзенне, заўтра сустрэнешся з нашым прадусарам. Ён дасць табе песні, ты праспяваеш. Праз тыдзень выступаеш з першым канцэртам...”.
 
Нам жа найперш цікава рабіць музыку, як мы яе адчуваем і якая падабаецца нашым прыхільнікам. Таму, калі пасля многіх кампрамісаў нас паставілі перад фактам, маўляў, хлопцы, усё ОК, але трэба яшчэ больш запапсіць тэксты, мы сказалі “Годзе!” Хочацца, каб праз пэўны час, слухаючы сваю кампазіцыю, не было шкадавання, што калісьці праз фармат ці патрэбу запапсіць мы не зрабілі таго, чаго хацелі.
 
М.С.: Усе ролі ў шведскім шоў-бізе - хто купляе і прадае музыку, хто вырабляе і прадстаўляе на сцэне - даўно размеркаваныя. Той, хто купляе, шукае тых, хто лепш за ўсё прадусуе і выглядае на сцэне. Планы звычайна робяцца на год-два. Адзіная мэта - зарабіць за гэты час як мага больш. Потым, калі выканаўца прыядаецца, на яго месца ставіцца іншы… Толькі адзінкі - зоркі маштабу Lady GaGa ці Робі Ўільямс - здольны зарабляць вялікія грошы.
 
З.М.: Асноўнай жа масе людзей, якія дабіваюцца поспеху на тым ці іншым узроўні, выпадае ісці на шмат кампрамісаў што да музыкі. Калі пачынаеш гэтым сур’ёзна займацца, усё выяўляецца не такім гламурным, як падавалася з тэлеэкранаў. Усе твае цікавыя думкі, мэсыдж да слухача нікога не цікавіць. Гэта звычайны бізнэс.
 
М.С.: Карацей, мы ўбачылі, што камерцыйны праект, як меркавалася ад пачатку, з Dreamgale не атрымаўся. І тады вырашылі рабіць яго так, як мы хацелі, а не як патрабуюць выдаўцы, фарматы і г.д.
 
- Атрымліваецца, Dreamgale - ваша хобі. З чаго ж вы жывяце?
 
М.С.: Так, і каштуе яно нам цяпер нашмат больш, чым прыносіць. Для грошай мы робім музыку на замову ад канкрэтных камерцыйных праектаў, для ТВ і кампутарных гульняў.
 
Сам я працую ў міжнародным тэлевізійным канцэрне Zodiak, дзе займаюся музычным выдавецтвам.
 
З.П.: Я, апроч камерцыйных музычных праектаў, раблю праграмным архітэктарам.
 

Інтэрактыўная музыка

 
- Выклаўшы дэбютны альбом у інтэрнэт, цяпер вы запачаткавалі новы ўнікальны праект, ці, дакладней новы прынцып стварэння музыкі...
 
З.П.: Dreamgale не звычайны гурт, а студыйны праект. Ад самага пачатку галоўным прынцыпам нашай працы было данесці створаную музыку да кожнага асобнага слухача. Цяпер мы вырашылі вярнуць у музыку эксперыментальны дух і зрабіць працэс стварэння музыкі адкрытым для ўсіх.
 
М.C: Больш за тое, мы не проста даем слухачам магчымасць назіраць за гэтым працэсам, але і прапануем ўдзельнічаць у ім. Гэтак, мы павесілі на сайт 10-секундны пачатак будучага трэка, напісалі, што хочам з ім зрабіць. Далей крок за крокам выкладаем наступныя кавалкі кампазіцыі на праслухоўванне і абмеркаванне і з улікам прапановаў ды заўвагаў будзем ствараць інтэрактыўную музыку.
 

“Надакучыла тлумачыць усім, што мы не з Белай Расіі”

 
- Наколькі складана было ўліцца ў шведскае грамадства і кім вы тут пачуваецеся?
 
М.С.: Шведскае грамадства, сапраўды, вельмі складанае для адаптацыі эмігрантаў. Тут надта своеасаблівая культура, якая не вельмі запрашае ў сябе. Гэта не таму, што шведы нейкія злосныя людзі ці яны не любяць іншаземцаў. Наадварот, узровень талерантнасці тут надзвычай высокі. Аднак, каб наладзіць ca шведам сапраўднае сяброўства, патрэбна шмат часу.
 
Кім пачуваюся, залежыць ад таго, куды я прыязджаю. Я даволі шмат падарожнічаю, таму за межамі Швецыя звычайна прадстаўляюся шведам. У Беларусі я таксама свой. Маё афіцыйнае імя Майкл. Многія называюць мяне Майк, нехта - Міхасём, шведы часта - Мікке...
 
З.П.: У прынцыпе, мне таксама тут камфортна, але ў адрозненне ад Міхася, часам мяне вельмі цягне дамоў. Вось цяпер п’ем піва ў стакгольмскім бары, а так хацелася б сядзець у мінскім.
 
М.С.: Тут паміж намі даволі вялікая розніца. Зміцер, калі збіраецца ў Мінск, кажа “дадому”. Я называю домам Швецыю.
 
- У дзейнасці Dreamgale вы ніяк не падкрэсліваеце, што абодва з Беларусі...
 
М.С.: Бо гэта абсалютна нікому тут нецікава. Швецыя цяпер даволі шматкультурная краіна, і сваёй нацыянальнасцю ўжо нікога не здзівіш.
 
З.П.: Што тычыцца музычнай індустрыі, нікога не абыходзіць, хто ты, адкуль узяўся, колькі тут пражыў. Ва ўсіх у галаве толькі вынік: як хутка і дорага цябе можна прадаць...
 
М.С.: ...а ў слухачоў - дзе можна бясплатна спампаваць тваю музыку.
 

 
- Але Беларусь жа ў вашым жыцці ёсць адназначна. Вось вы свабодна размаўляеце па-беларуску, ініцыявалі кампанію па змене назвы Беларусі ў шведскай мове... Ці прысутнічае радзіма ў вашых кантактах са шведамі?
 
М.С.: Складана яе пазбягаць. Я даволі добра размаўляю па-шведску, таму большасць шведаў нават не падазрае, што я не месціч. Але калі размова заходзіць пра дзяцінства, усплываюць нейкія дэталі з мінулага, суразмоўцы дзівяцца: “Адкуль ты гэта ведаеш? Што ты маеш на ўвазе?”
 
Так у мяне і нарадзілася ідэя зладзіць грамадзянскую кампанію па афіцыйным перайменаванні Беларусі ў Швецыі з Vitryssland у Belarus. Проста надакучыла тлумачыць усім, што мы не Белая Расія, адказваць на пытанні пра тое, як Расія згуляла ў хакей, пра Грузію і Пуціна... Мне няма справы да расійскага жыцця, ужо не кажучы пра кепскую рэпутацыю Расіі ў Швецыі.
 
З.П.: Справа ў тым, што назва Vitryssland адназначна ўспрымаецца шведамі як Белая Расія. Ёсць катэгорыя людзей, якія ведаюць, што за гэта незалежная краіна, у якой ёсць адрозная ад расійскай мова, але і яны пытаюцца, чаго ж мы так завемся. Тыя ж, хто пра нас нічога не ведае, проста думае, што ідзецца пра Расію.
 
- Калі шведы пытаюцца ў вас, што такое Беларусь, якія асацыяцыі вы выкарыстоўваеце для апісання?
 
М.С.: Я заўсёды пачынаю з базавых фактаў. Краіна на поўдні ад Балтыі і г.д. А вось адказваць на пытанне пра вядомых у свеце беларусаў складана, бо адзіны вядомы тут беларус - прэзідэнт Лукашэнка. Яго імя тут, сапраўды, шмат каму вядомае. Ну, цяпер яшчэ і пераможца “Еўрабачання” Рыбак.
 
Канечне, шведы амаль не ведаюць пра Беларусь. Хаця адсоткаў 80 з іх рэгулярна чытаюць навіны - адзін з самых высокіх паказнікаў у свеце. І паколькі час ад часу Беларусь у пведамленнях усё ж усплывае, людзі запамінаюць. Але, насамрэч, веданне беларусаў пра Швецыю не лепш.
 
З.П.: Так, ёсць катэгорыя маіх знаёмых у Беларусі, якія дагэтуль блытаюць Швецыю са Швейцарыяй.
 
Што да ведання шведаў пра Беларусь, тут нямала спартовых аматараў, якія ў размовах са мной рэгулярна згадваюць пра беларусаў у тэнісе, хакеі, футболе. І, натуральна, шведы дасюль памятаюць сенсацыйную паразу ад зборнай Беларусі ў чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў-2002, калі на наступны дзень газеты выйшлі з чорнымі перадавіцамі. Тут можна адназначна сказаць, што беларусы пакінулі след у шведскай гісторыі.

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.

У відэаверсіі песні Wonders Сафія Матсан праспявала адзін з куплетаў па-беларуску. Відэа: YouTube 


Стакгольм - Мінск.


Матэрыял падрыхтаваны ў межах журналісцкага даследавання, арганізаванага Мінскім Міжнародным адукацыйным цэнтрам ім. Ё. Рау пры падтрымцы офіса АБСЕ у Мінску.


У праекце "Беларусь вачыма шведаў" таксама чытайце:

Дзмітры Плакс: Швецыя ажыццявіла мару беларускай улады>>> 
Фотафакт. Стакгольм увосень: дажджліва, туманна, але як прыгожа>>>
Куратар Беларусі ў SIDA: Мы верым у дэмакратыю, але рашэнне - за вашым народам>>> 
Журналист Sydsvenska Dagbladet: В Швеции не знают о Беларуси потому, что у вас ничего не происходит>>>
Праваабаронца Марцін Угла: Мы з Эрыксанам - адзіныя шведы, што між сабой размаўляюць па-беларуску>>>
Агнета Сёдэрберг-Якабсан: Беларускі народ стаміўся ад "партызанскай" журналістыкі>>>
Андрэй Катлярчук: Найвялікшы міф нашай гісторыі - “ВКЛ - беларуская дзяржава”>>>

-10%
-50%
-10%
-20%
-99%
-20%
-10%
-20%
-7%
-15%
0073023