178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Генпрокурор: «Установлены сведения о еще живых нацистских преступниках. Из литовских батальонов СС и Армии Крайовой»
  2. «Дорогое удовольствие для государства». Минтруда — о сокращении декрета и пересмотре размера пособий
  3. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  4. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  5. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  6. Курс доллара упал почти до пятимесячного минимума. Почему и что будет дальше с американской валютой
  7. Помните пса с пробитой головой и оторванным носом? Узнали, что сейчас с ним и ищут ли живодера
  8. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  9. Свидетель слышал все происходящее в зале, но суд это не смутило. Что говорят в суде над журналисткой TUT.BY Касперович
  10. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой
  11. Очевидцы сообщили о задержании ОМОНом велосипедистов на Цнянке
  12. Смена внешности и запрет на съемку. Лукашенко подписал законы о госзащите и нацбезопасности
  13. Инженер-программист и профессиональная модель. Вот какая девушка стала «Мисс Вселенная»
  14. Сколько белорусы возмещают за коммунальные услуги и проезд в общественном транспорте
  15. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  16. «Считал, что армия не должна воевать с народом». Супруга рассказала о деле военного, которого обвинили в госизмене
  17. Деньги, предназначенные для страхования вкладов физлиц, используют для новой модернизации?
  18. Замначальника Генштаба рассказал о возможной отработке нанесения авиаударов НАТО по Беларуси и России
  19. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  20. И снова более тысячи пациентов с COVID-19 в сутки. Минздрав поделился свежими данными
  21. Врач — об опасности домашней пыли и том, как часто нужно делать уборку
  22. «За попытку скрыться». Задержали работника «Белоруснефти», который записал видео против насилия
  23. Погода на неделю: дожди и грозы, но тепло
  24. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  25. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  26. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  27. Врач рассказывает про анализ, который помогает проверить, все ли у вас в порядке с запасом железа
  28. В полвторого ночи написал явку с повинной. О какой «взятке» 12-летней давности говорят в суде над Бабарико
  29. В «Песочнице» засадили овощами новые грядки, теперь полить и прополоть лучок может любой минчанин
  30. «Открыл нам неограниченный кредит и разрешил тратить, сколько хотим». Меценат Юрий Зиссер


Анатоль ЗЭКАЎ,

Сцежкамi Купалавага лёсу вядзе Уладзiмiр Лiпскi, аўтар кнiгi "Янкаў вянок", юных чытачоў.

У гэта нават цяжка паверыць: мiнула 67 гадоў з дня трагiчнай смерцi класiка беларускай лiтаратуры Янкi Купалы, на яго творах ужо выхавалася не адно пакаленне беларусаў, а цэласнай папулярнай бiяграфii паэта, адрасаванай дзецям, дасюль не было (раман-эсэ Алега Лойкi "Як агонь, як вада", выдадзены ў свой час у вядомай савецкай серыi "ЖЗЛ" i перавыдадзены потым на роднай мове ў Беларусi, што б там нi казалi, разлiчаны ўсё ж на сталага i дасведчанага чытача). I вось нарэшце-такi недаравальны шматгадовы прабел лiквiдаваны: сёлета ў выдавецтве "Мастацкая лiтаратура" выйшла кнiга Уладзiмiра Лiпскага "Янкаў вянок".

Пiсьменнiк пачынае свой аповяд пра паэта, як i належыць выкладаць любую бiяграфiю, з раздзела "Купалава дрэва", дзе перад чытачамi паўстае трохвяковая радаслоўная Луцэвiчаў, згадваюцца далёкiя i блiзкiя родзiчы самага вядомага з iх - Iвана Дамiнiкавiча, якi абраў сабе лiтаратурны псеўданiм Янка Купала.

Старонка за старонкай, няспешна, нiбы крок за крокам, аўтар вядзе юных чытачоў па лесвiчных прыступках лёсу Янкi Купалы: ад дня нараджэння 25 чэрвеня (7 лiпеня) 1882 года i да дня трагiчнай смерцi 24 чэрвеня 1942 года. У шасцi­дзесяцi­гадовым адрэзку, якi пралёг памiж гэтымi дзвюма датамi, - змястоўна-насычанае жыццё паэта, дзе шчаслiвыя хвiлiны творчай апантанасцi мяжуюць з месяцамi зацятага маўчання, калi ён адкладваў у бок пяро, спрабуючы разабрацца ў ня­простых палiтычных калiзiях пераломнага часу ў гiсторыi маладой савецкай дзяржавы.

Распавядаючы пра жыццёвы шлях Янкi Купалы, Уладзiмiр Лiпскi не ад­дзяляе яго ад твораў, напiсаных на гэтым шляху, бо яны звязаны i часава, i падзейна, i тэматычна. Такiм чынам, чытачы даведаюцца, як ствараўся i пры чыёй дапамозе выдаваўся першы паэтычны зборнiк песняра "Жалейка", пры якiх абставiнах напiсаны паэмы "Курган", "Безназоўнае", "Тарасова доля", "Над ракой Арэсай", хто стаў прататыпам галоўнай гераiнi i сягоння папулярнай у гледачоў камедыi "Паўлiнка", што падштурхнула да перакладу "Слова пра паход Iгаравы" i вершаў украiн­скага Кабзара - Тараса Шаўчэнкi.

Безумоўна ж, аўтар кнiгi не мог пакiнуць без увагi творы класiка беларускай лiтаратуры, адрасаваныя дзецям. Асобныя з iх ён прыводзiць у кнiзе. А вось вершу "Хлопчык i лётчык", якi ў перакладзе на рускую мову так любiў першы касманаўт Юрый Гагарын, Уладзiмiр Лiпскi прысвяцiў цэлы раздзел, адкуль можна даведацца i пра гiсторыю яго напiсання, i прачытаць каментарый да кожнай цытуемай страфы - як кажуць, гатовы канспект падрыхтоўкi да ўрока. Згадваюцца ў кнiзе "Янкаў вянок" i зборнiкi вершаў i казак, якiя апрацавала i склала для дзетак-беларусаў жонка паэта Уладзiслава Францаўна Луцэвiч.

Прыемна адзначыць, што Уладзiмiр Лiпскi не проста дэкларуе факты з жыцця i творчасцi народнага паэта Беларусi; ён выкладае фактычны матэрыял так, каб чытачы не толькi сузiралi тагачасныя падзеi, а як бы i самi далучалiся да iх: думалi, разважалi, перажывалi. Нярэдка ўзнiкае такое адчуванне, што ты не чытаеш кнiгу, а быццам разам з яе аўтарам, а заадно i самiм паэтам летуеш у Акопах цi на дачы ў Ляўках, iдзеш берагам Нёмана на сустрэчу з Якубам Коласам цi маўклiва схiляешся над шахматнай дошкай, пакiдаеш пад нямецкай бамбёжкай родны Мiнск цi прысутнiчаеш у сакавiку 1942 года на сесii Акадэмii навук БССР у Казанi, вандруеш па гарадах i вёсках роднай Беларусi цi блукаеш роснымi сцежкамi паэтавага натхнення - сцежкамi лёсу непаўторнага Купалы, якiмi правёў чытачоў у кнiзе "Янкаў вянок" лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Уладзiмiр Лiпскi.
-25%
-15%
-20%
-20%
-50%
-15%