Коронавирус
Выборы-2020
Задержание «бойцов ЧВК» в Беларуси


Выйшаў чарговы збор твораў у фундаментальнай серыі часопіса "ARCHE" — зборнік прац Антона Луцкевіча "Барацьба за вызваленне".

Сюды ўвайшлі працы, якія не былі надрукаваныя ў першым і другім выданнях Луцкевіча. Першае пабачыла свет у 2003 годзе ў "Беларускім кнігазборы" пад назвай "Да гісторыі беларускага руху", а другое ў 2006 — "Выбраныя творы: праблемы культуры, літаратуры і мастацтва".

"Барацьба за вызваленне" складаецца з трох раздзелаў — у першым змешчаныя беларускія тэксты Луцкевіча, у другім — пераклады польскамоўных тэкстаў, а ў трэцім — дзённік.

Анатоль Сідарэвіч, укладальнік і навуковы рэдактар, адзначае, што "кніга змяшчае 150 тэкстаў, напісаных Луцкевічам з 1906-га па 1937-ы год. Тут сабраныя дакументы беларускага руху. Таму што Луцкевіч жыў у ім і гэты рух узначальваў. Творы Антона Луцкевіча і сёння актуальныя. Ён заўсёды быў у авангардзе".

Выдаўцамі выступілі віленскі "Інстытут беларусістыкі" і "Беларускае гістарычнае таварыства" з Беластока.

"Для мяне гэтая кніга вельмі каштоўная. Яна паказвае, як можна быць сацыял-дэмакратам і адначасова змагацца за незалежнасць Беларусі", — кажа Сідарэвіч.
-25%
-21%
-45%
-35%
-10%
-28%
-20%