Андрэй Хадановiч
Андрэй Хадановіч. Фота Ігара Саўчанкі
Напярэдадні Новага года з’явіцца набор паштовак з аголенымі пісьменнікамі. Гэта будзе працяг арт-праекта "Канец словаў" — "Канец словаў. Home Collection".

У "Хатнюю калекцыю" ўвойдуць фота шасці літаратараў. Вядома, што сярод іх будуць Віталь Рыжкоў, Севярын Квяткоўскі, Юрась Барысевіч. Прозвішчы астатніх пакуль трымаюцца ў сакрэце.

"Гэта будзе сціплая хатняя эротыка,— кажа аўтарка ідэі Дар’я Сітнікава. — Па папярэдніх разліках паштовак у камплекце мусіць быць 24".

На адваротным баку паштоўкі будзе стаяць аўтограф пісьменніка. "Своеасаблівы сінтэз слова і цела", — пакрэслівае Дар’я.

Здымаў "Хатнюю калекцыю" фатограф Ігар Саўчанка.

Але ідэя гэтая не новая. Яшчэ сёлета, як выдалі каляндар з беларускімі пісьменнікамі ў негліжэ "Канец словаў", да кожнага асобніка ў якасці бонусу прыкладалася адна чорна-белая паштоўка. Але наборам яны не выходзілі. З-за тэхнічных праблем не кожны пакупнік календара, праўда, атрымаў асобную выяву аголенага літаратара.

Усіх паштовак тады зрабілі 10. На іх былі тры выявы Андрэя Адамовіча, па дзве Андрэя Хадановіча і Сяргея Прылуцкага, па адной Анатоля Івашчанкі, Артура Клінава і Андрэя Такінданга.

{banner_819}{banner_825}
-10%
-20%
-10%
-15%
-10%
-50%
-50%