Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Барыс Васільевіч Стральцоў. Фота
Барыс Васільевіч Стральцоў. Фота "Рэспубліка"
18 кастрычніка на 84-м годзе жыцця адышоў у лепшы свет патрыярх беларускай журналістыкі, прафесар журфака Белдзяржуніверсітэта Барыс Стральцоў. Сёння яго пахавалі на Паўночных могілках сталіцы.

Пуцявіны жыцця

Барыс Васільевіч Стральцоў нарадзіўся 1 сакавіка 1926 г. ў вёсцы Хутар Быхаўскага раёна на Магілёўшчыне. Пасля войска - літсупрацоўнік і загадчык аддзела бабруйскага “Камуніста”. У 1956-м скончыў БДУ. У 1953-69 гадах працаваў у газетах "Чырвоная змена" і "Звязда". З 1969 - загадчык кафедры тэорыі і практыкі савецкай журналістыкі, з 1999 - прафесар кафедры сацыялогіі журалістыкі БДУ.

Яскравы публіцыст і нарысіст. Аўтар шматлікіх манаграфій і падручнікаў па метадалогіі журналістыкі. Выдаў зборнікі апавяданняў "Наследнік" (1963), “Сыходзяцца бальшакі і пасёлкі” (1969), аповесцяў "Вячэрняя планета" (1975), "Метраном памяці" (1985), рамана "Між крутых берагоў" (1980), зборніка абразкоў і апавяданняў "Чарадзейны туман" (2000). Напісаў сцэнарыi да чатырох дакументальных і пяці мастацка-публіцыстычных фільмаў пра Беларусь.

Заслужаны дзеяч культуры Беларусі, лаўрэат прэміі Міжнароднай канфедэрацыі журналісцкіх саюзаў "За асаблівы ўнёсак у развіццё журналістыкі”...

Казаць Праўду

... Некалькі сціслых абзацаў, за якімі схаванае цэлае жыцьцё. Глыбокае і шматстайнае, карыснае і незабыўнае. Жыццё, якое ён прысвяціў роднай Беларусі і сваім студэнтам.

На журфаку Барыс Стральцоў - чалавек з дзівосна добрымі вачыма - быў для ўсіх найвялікшым аўтарытэтам. Ён прышчапляў нам любоў да матчынай мовы, якая лілася з ягноных вуснаў, нібыта песня. Ён вучыў нас Прафесіі - разумець людзей і казаць праўду. Як рабіў сам.

Ён сціпла распавядаў пра тое, як ў свой час адмовіўся шэльмаваць ў “Чырвонцы” Васіля Быкава, і рэдактар рэспубліканскага выдання змушаны быў перадрукоўваць махровую “аглабельшчыну” з нейкай заштатнай раёнкі. Працуючы ў сістэме, Барыс Васільевіч заставаўся чалавекам шырокіх дэмакратычных поглядаў. На занятках ён запэўніваў нас, што апазіцыя не ворагі, “яны таксама хочуць для краіны дабра, проста думаюць інакш”. І гэта ў той час, калі з тэлеэкранаў яе называлі не інакш, як “адмарозкі”. Тэарэтык журналісцкіх жанраў, ён у соты раз нетаропка і разважліва даводзіў нам, што няма дзяржаўных і недзяржаўных газет (бо мы ўсе - дзяржава), а ёсць афіцыйныя і альтэрнатыўныя.

Калі некалькі год назад міністр фінансаў Беларусі падаў у суд на газету “Прессбол”, запатрабаваўшы завоблачную суму кампенсацыі, Стральцоў, які ўсё жыццё ўваходзіў у праўладны саюз журналістаў, падрыхтаваў бездакорную лінгвістычную экспертызу спрэчнага артыкула, што выклікала вялікую павагу ў незалежнага грамадства. 

Ён быў маім улюбёным выкладчыкам…

Няхай пухам будзе Вам, дарагі Барыс Васільевіч, беларуская зямелька!

Мы Вас помнім…
-50%
-52%
-10%
-50%
-10%
-34%
-10%
-10%
-5%