Аляксей Сарока,

фотоЕўрарадыё выявіла “чароўнага кроліка” сярод удзельнікаў мінскага канцэрта знакамітага гурта. Хлопчык выйдзе на сцэну ў 19.20, а праз 40 хвілін там будуць The Prodigy.

Па словах намесніцы дырэктара рэкламна-канцэртнага агенцтва “Ультразвук” Марыны Калеснікавай, The Prodigy пакуль не ведаюць пра “чароўнага кроліка”.

Еўрарадыё: Ці сапраўды на “разагрэве” ў The Prodigy будзе Юрый Дземідовіч?

Марына Калеснікава: Так. У нас у сувязі з гэтым канцэртам шмат шалёных ідэяў. З Юрыем Дземідовічам у тым ліку. Мы яго абралі таму, што ён вельмі папулярная асоба ў інтэрнэт-сеціве. То бок мы абіралі і тых, за каго галасавалі на нашым сайце, каго хацелі бачыць самі гледачы.

Еўрарадыё: А ці заплоцяць Юрыю ганарар і колькі?

Марына Калеснікава: Ну на гэтым мерапрыемстве ў нас усе выступаюць дзеля ўласнай асалоды. Дзеля асалоды ўдзельнічаць у гурце The Prodigy.

Еўрарадыё: А ці сам хлопчык ведаў аб The Prodigy, калі яму прапанавалі выступіць на “разагрэве”?

Марына Калеснікава: Я думаю, наўрад ці. Можа ён бачыў нашую рэкламу. Я думаю, што ён яшчэ занадта малады, каб слухаць The Prodigy.

Еўрарадыё: А выканаўцы гурту The Prodigy хоць прыблізна ведаюць пра “разагрэў”?

Марына Калеснікава: Мы ім дасылаем інфармацыю пра ўдзельнікаў, яны яе разглядаюць. У нас жа фэст - і фэст беларускі, таму яны ня маюць такога сур’ёзнага ўплыву на наш выбар. Так, яны выступаюць, як хэдлайнеры. Калі б яны выступалі сольна як гурт, тады мелі б права выбіраць сабе гурт на "разагрэў"...

Хто выступіць яшчэ 5 кастрычніка?
16.25 Dj Mihas
17.00 Куклы (Беларусь)
17.30 The Playfellow (Беларусь)
18.00 4kuba & Access Denied (Беларусь)
18.30 The Amatol (Расія)
19.00 Drum Extasy (Беларусь)
19.20 Юра Дземідовіч (Беларусь)
19.30 Dub FX (Галандыя)
20.00 - 21.30 THE PRODIGY!
{banner_819}{banner_825}
-20%
-25%
-15%
-30%
-7%
-27%
-80%