174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  2. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  3. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  4. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  5. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  6. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  7. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  8. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  9. Иностранные инвестиции выросли. Но в игру вступили политика, неопределенность и обещания контрсанкций
  10. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  11. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  12. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  13. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  14. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  15. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  16. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  17. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  18. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях
  19. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  20. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  21. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  22. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  23. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  24. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  25. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  26. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  27. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  28. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  29. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  30. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Пяць год таму выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў і стыпендыят фонду прэзідэнта Андрэй Кудзіненка зняў фільм “Акупацыя. Містэрыі”, які крытыкі назвалі адраджэннем айчыннага кіно, а ўлады забаранілі да паказу. Застаўшыся беспрацоўным, Кудзіненка з’ехаў у Расію, дзе летась выпусціў паспяховы фільм “Розыгрыш” (прадзюсар П. Лунгін). Цяпер рэжысёр вярнуўся дамоў са шчытом, каб зняць на “Беларусьфільме” першы айчынны страхаморнік (фільм жахаў) “Масакра”. Пра гэта ён і распавёў у жывым эфіры Радыё TUT.BY.

Андрэй Кудзіненка. Фота Р. Гарбачова, "Салідарнасць"
 
- Што гэта за жанр такі бульба-хорар, у якім вы збіраецеся здымаць “Масакру”? Вы яго прыдумалі?
 
- Не, ён існуе ўжо даўно. Не хапала толькі беларускай нацыянальнай традыцыі і адэкватных ідэй. Напрыклад, у нас быў фільм “Дзікае паляванне караля Стаха” па Караткевічу і ўсё... Хочацца, каб сучаснае беларускае кіно не абмяжоўвалася выключна “Партызанфільмам”. Яму патрэбен свой твар, спачуванні, нацыянальная гісторыя.
 
Насамрэч, мая “Акупацыя”, жанр якой быў вызначаны як “індустрыяльная драма з элементамі трылера”, і была такім бульба-хорарам. Гэта трагічная гісторыя пра падзеі Другой сусветнай вайны, пра людзей, якія жылі на акупаванай нацыстамі тэрыторыі Беларусі ў той няпросты час. Усё было зроблена з экзістэнцыяй і гумарам.
 
Падзеі ў “Масакры” разгортваюцца пры падобных абставінах, толькі з іншымі акалічнасцямі. Гэта час пасля паўстання Каліноўскага 1863-1864 гадоў. Інсургентаў высылаюць. На іх месца прыязджаюць новыя людзі з Расіі. І мы назіраем за тым, што адбываецца з месцічамі, якія жывуць на гэтай зямлі…
 
- Дагэтуль не называўся бюджэт фільма. Ці можаце агучыць лічбы?
 
- “Беларусьфільм” дае 5,5 млрд беларускіх рублёў. Аднак, на жаль, там працуе старая сістэма, і значная частка сумы ідзе на падаткі. Плюс 38% выпадае аддаваць студыйных. Такім чынам, на само кіно застаецца каля 900 тысяч долараў.
 
- Якім чынам вы адшукалі месца здымак - сядзібу Святаполк-Чацвярцінскіх 19 стагоддзя на Гродзеншчыне?
 
- Жанр нашага кіно патрабаваў нейкага надзвычайнага месца. Шукалі доўга. На жаль, у Беларусі мала такіх месцаў, бо амаль ўсё зруйнавана. Менавіта з гэтай прычыны не будзе ў нас ніякага экатурызму. Добра, што знайшлі нарэшце пасёлак Жалудок, дзе ў неблагім стане захаваўся старадаўні палац у стылі неабарока. Ён вельмі пасуе нам сваім становішчам, асяроддзем, эклектычнасцю. Я не хачу здымаць архаічны фільм. Ён мае быць падобны да таго, што здымаюць Таранціна ці Радрыгес.
 
- Ці рэальна пры такім бюджэце і спецыялістах нашага ўзроўню здымаць таранцінаўскае кіно?
 
- Канешне, з большым бюджэтам было б лепш. У меня было шмат праектаў у Маскве, я здымаў фабулярнае кіно, серыялы… Ды і першапачатковы бюджэт “Масакры” быў у 1,5 разы большы. Аднак у цяперашніх абставінах трэба працаваць з тым, што ёсць. Але мы зробім добра, не сумнявайцеся!
 
- Вядома, што ў фільме задзейнічаны вядомыя беларускія акцёры Гарбуз, Зелянкоўская, Журавель. Ці ўдалося дамовіцца з лідэрам “Ляпісаў” Сяргеем Міхалком?
 
- На жаль, у Міхалка вельмі шмат канцэртаў, на якіх ён зарабляе грошы. Улічваючы тое, што наш здымачны перыяд вельмі малы, а заробкі мізэрныя, дамовіцца з ім не атрымалася.
 
- Акцёрскі склад выключна беларускі?
 
- Апроч беларускіх, у нашым фільме ўдзельнічаюць акцёры з Расіі і Польшчы, бо гэтага вымагае сюжэт. Пры гэтым у нас няма мэты здымаць знакамітых акцёраў. Наадварот, хочацца раскрываць новых людзей, невядомых шырокай аўдыторыі. Напрыклад, у “Масакры” вельмі хацеў сыграць Аляксандр Дамагараў. Але я не буду здымаць людзей, якія гандлююць сваім тварам з шапіка на рынку.
 
- У свой час Алесь Адамовіч напісаў сцэнар для галівудскага фільма пра Чарнобыль, які, на жаль, так і не пабачыў свет. Як вы лічыце, чым беларускі фільм з нашымі рэаліямі можа быць цікавым расійскаму ці замежнаму гледачу?
 
- Перш за ўсё, ён мусіць быць цікавы беларусам. Па-другое, ніхто не ведае, што такое Беларусь. Таму галоўнае - наяўнасць у фільме добрага, захапляльнага сюжэту. У айчынным кіно гэта вялікая рэдкасць. Гільерма дэль Тора здымаў фільм пра Іспанію 1930-х гадоў. Гэта была своеасаблівая казка, паказаная вачамі дзяўчыны. І ўзяў ён менавіта сюжэтам, які быў зразумелы і расійскаму, і англійскаму, і аўстралійскаму гледачу.
 
На маю думку, надышоў час зрабіць сапраўднае беларускае кіно! Напрыклад, у Польшчы такое кіно здымаюць Вайда, Каваляровіч, Гофман. На прэм’еры гістарычных фільмаў у кінатэатры там прыходзіць уся краіна. У Беларусі такога няма, як і ў Расіі. Да нацыянальнага кінематографа ў нас ставяцца як да прымітыўнага, нецікавага, нікому непатрэбнага. Я ж хачу, каб на мой фільм прыйшлі і паглядзелі, бо там будзе і сюжэт, і гумар, і іронія.
 
- Пасля забароны “Акупацыі” вас, па сутнасці, змусілі пакінуць краіну. Выглядае, у вас не засталося крыўды на дзяржаву, раз прынялі прапанову “Беларусьфільма”...
 
- Я добра ведаю людзей, якія забаранілі мой фільм. Гэтыя чыноўнікі даўно змяніліся. На краіну ў мяне ніякай крыўды няма. Трэба ўлічваць абставіны, у якіх жывеш.
 
З’ехаў я таму, што пасля забароны фільма не мог знайсці ў Беларусі працу. Здымаў кіно на “Масфільме”, зарабляў прыстойныя грошы... Але часта бывае так, калі становішся вядомым дзесьці за мяжой, на цябе пачынаюць глядзець зусім іншымі вачыма на радзіме.
 
- У Маскве вы зараблялі вялікія грошы ў параўнанні з Мінскам. А дзе вы пачуваецеся больш камфортна - там ці тут?
 
- Я зарабляў у Расіі грошы, якія павінен зарабляць рэжысёр. На радзіме я атрымліваю 400 долараў у месяц - гэта капейкі! Працаваць хацелася б у сваёй краіне, са сваімі людзьмі. Тым больш, што ёсць патэнцыял, і я ведаю, як яго рэалізаваць. У Расіі ж здымаюць прадзюсарскае кіно. Гэтак, прадзюсарам “Розыгрыша” быў вельмі паважаны мной рэжысёр Павел Сямёнавіч Лунгін. Аднак падчас здымак узнікала шмат пытанняў. Калі робіш кіно з прадзюсарам, на першым месцы стаіць камерцыя: што мы заробім? Мне ж вельмі не хочацца працаваць на чалавека, які стаіць над табой з пугай і патрабуе золата. Генеральнага дырэктара “Беларусьфільма” Замяталіна найперш цікавіць якасны прадукт, а не грошы.
 
- Але прадзюсарскі падыход распаўсюджаны ва ўсім свеце...
 
- Не так шырока, як гэта падаецца на першы погляд. У Амерыцы з'яўляецца 700 новых фільмаў штогод, з іх - 300 незалежных. У Еўропе шмат фільмаў здымаецца на грошы розных фондаў. У нас жа адзіная крыніца фінансавання - Мінкульт.
 
Польшча, да прыкладу, праводзіць 70 фестываляў у год. Там здымаюць на мабільнік, на аматарскія камеры, вельмі распаўсюджана аўтарскае кіно. Зараз ёсць усе сродкі, каб здымаць кіно на хатнюю камеру, рабіць мантаж на сваім камп’ютэры. Усё гэта азначае наяўнасць працэсу ў кінематографе. У Беларусі гэтага працэсу пакуль няма, і трэба разумець, што без яго не будзе будучыні.
 
- Заслужаны артыст СССР Расціслаў Янкоўскі колькі гадоў назад сказаў мне, што беларускае кіно толькі тады выйдзе з крызісу, калі стане прадзюсарскім. Ці магчыма пры існай сёння дзяржаўнай сістэме трансфармацыя нашага кінематографа з “Партызанфільма” у сучасную структуру, якая будзе прадукаваць якасныя і цікавыя прадукты?
 
- Дзяржаўная падтрымка патрэбна, гэта вельмі добра. Але трэба змяняць сістэму, таму што “Беларусьфільм” працуе яшчэ па вобразу савецкага кінематографа, нават горш. А будучыня беларускага кіно залежыць ад нашых чыноўнікаў. Замяталін - першы дырэктар, які мне падабаецца. З ім можна размаўляць і вырашаць нейкія пытанні, ён рэальны чалавек. З іншага боку, трэба стварыць сістэму, якая будзе працаваць самастойна, без умяшання начальнікаў. Не бяруся прадказаць, што будзе з нашым кінематографам далей. Аднак калі ажыццявіць тое, аб чым цяпер распавядае Замяталін, усё будзе добра.
 
- Андрэй, ці хацелі б вы прабіцца на еўрапейскую сцэну, у Галівуд?
 
- Кожны чалавек, які здымае нават рэкламу, марыць пра канскую лесвіцу. Кожны рэжысёр хоча прабіцца на міжнародны ўзровень. Але мая першасная задача сёння - зняць такое кіно, ня якое беларусы пайшлі б ў кінатэатры.
 
- На якой стадыі здымкі “Масакры”? Калі чакаць выхаду фільма?
 
- Цяпер ідзе падрыхтоўчы перыяд. Здымаць будзем дзесьці з кастрычніка і да Новага году. Фільм плануем выпусціць наступным летам.
-50%
-28%
-50%
-25%
-10%
-20%
-20%
-20%
-10%
-20%