174 дня за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Семье Ромы, который спас брата из горящего дома, выделили арендное жилье
  2. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  3. Один из лучших минских спектаклей этого сезона. Почему надо посмотреть «Записки юного врача»
  4. Парень, который выжил. История 23-летнего Антона, который после ДТП 43 дня провел в коме и выкарабкался
  5. Стрельба в школе в Казани: погибли 9 человек
  6. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  7. Выходец из БРСМ стал новым директором Оперного театра
  8. «До переезда я думал, что это типичный Техас с перекати-поле». Белорусы — о жизни в Остине
  9. «Боялись последствий со стороны банка». Что говорят в суде над топами Белгазпромбанка взяткодатели
  10. Самое лютое соперничество в женской «фигурке» закончилось нападением. В Голливуде об этом даже сняли кино
  11. В Могилеве начался суд над Павлом Северинцем и другими, он закрытый. Всех пришедших поддержать выгнали из здания
  12. Прогноз погоды на короткую рабочую неделю
  13. Белорусские сигареты почти на 2 млн долларов задержали в Польше
  14. Трехкратный восходитель на Эверест — о рисках, очередях к вершине и коронавирусе на такой высоте
  15. Дело Тихановского и Статкевича будет рассматривать Гомельский областной суд
  16. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  17. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  18. Население Китая уже почти не растет, его вот-вот обгонит Индия
  19. Против беззакония и насилия. Девушки в белом гуляют по Минску уже девять месяцев
  20. Остаться одному после 67 лет брака. Поговорили с героем, чья история любви год назад восхитила читателей
  21. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  22. В Беларуси не хватает почти 84 тысяч работников. Какие кадры в дефиците
  23. «Парни, подкатывая, просят посоветовать пилу». История лесоруба Вики
  24. Мэр израильского Лода заявил о полной потере контроля над городом. Нетаньяху ввел режим ЧП
  25. В чем секрет храма в Будславе и что о нем надо знать. Вопросы и ответы о костеле, пережившем пожар
  26. В Green City открывается фудкорт. Первым там заработает «МакДональдс», будет и новый для Минска бренд
  27. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  28. Многие известные люди поддержали перемены и осудили насилие. Что с ними теперь?
  29. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  30. Дерматолог — о влиянии гель-лака на кожу и ногти, тревожных симптомах и противопоказаниях


У цэнтры Мінска мае адчыніцца "Галерэя сучаснага мастацтва "Ў"". Экс-дырэктар культавага сутарэння "Падземка" Валянціна Кісялёва пачынае новы праект і адкрывае цэнтр мастацтваў - хутчэй культурны, чым камерцыйны: у новай галерэі акрамя выставаў і прэзентацый будуць праходзіць майстар-класы і семінары, прысвечаныя сучаснаму беларускаму, заходне- і ўсходнееўрапейскаму мастацтву. У галерэі "Ў" ужо адвялі і гандлёвыя плошчы, дзе мастакі і дызайнеры змогуць выстаўляць і прадаваць свае работы. Запрацуе таксама невялікая кнігарня, якой апякуецца выдавецтва "Логвінаў": тут будуць прадавацца кнігі сучасных беларускіх аўтараў, а таксама кнігі па мастацтве і дызайне.

"Усе ведаюць нашу беларускую праблему - адсутнасць пляцоўкі для сустрэчаў творцаў, праблему годнага прадстаўлення менавіта сучаснага мастацтва, - кажа Ганна Чыстасердава, куратар праекту. - І менавіта таму мы пачынаем фармаванне арт-прасторы, ствараем месца, дзе будуць сустракацца мастакі, мастацтвазнаўцы і шэраговыя аматары прыгожага. Мы нават збіраемся адчыніць кавярню, каб прыўнесці разняволеную, клубную атмасферу, бо гэта цалкам неабходная ўмова для дыялогу ў гэтым асяродку".

Апрача, галерэя "Ў" мае асветніцкую мэту. У галерэі будуць адбывацца лекцыі па мастацтве: на першым часе іх будуць чытаць мастацтвазнаўцы з універсітэта ЕГУ, потым мяркуюць запрашаць таксама лектараў з Еўропы, Украіны і Расіі.

На пытанне "Чаму ж У нескладовае?" Чыстасердава адказвае: "Паколькі мы маем займацца найперш айчынным мастацвам, дык і назву пасоўную прыдумалі. А яшчэ мы імкнемся да таго, каб наш будучы персанал размаўляў па-беларуску".

Пакуль ініцыятары праекта занятыя пошукам супрацоўнікаў і найперш кампаньёнаў - патрэбны сур'ёзныя інвестыцыі. Дакладнае месца будучай галерэі пакуль не абвяшчаецца, але вядома, што яна будзе ў самым цэнтры сталіцы - недалёк ад станцыі метро "Плошча Перамогі". Адкрыццё галерэі намечана на пачатак кастрычніка з прэзентацыі выставы мастака Сяргея Кірушчанкі.
-5%
-20%
-15%
-25%
-20%
-10%