Адкрыецца фестываль 22 жніўня ў 13.45 прывітальным словам арганізатараў Be-Free. А 14 гадзіне пачнуцца выступы гуртоў. Акрамя раней анансаваных Re1ikt, B:N, ZATOCZKA, Partyzone, Pomidor/OFF, Znich, Vladivostok (Францыя), "Ляпіса Трубяцкога", у гэты дзень на сцэну выйдуць украінскія каманды "Неба для Сябе", Pipl Plant, Scrudg.
Другі дзень праграмы Be-Free распачынаецца а 14-й гадзіне. Разам з Glofira, Tarpach, Hair Peace Salon, LitvinTroll, Imprudence, Zero-85 (Польшча), ULIS, "Воплi Вiдаплясава" (Украіна) выступяць Лена Іванова з Чарнігава і кіеўскі гурт "Назад Шляху Немає".
Як паведамляюць арганізатары, весці канцэрт на працягу двух дзён будзе Аляксандр Памідораў.
Рок-фестываль Be-Free пройдзе 22-23 жніўня ў Чарнігаве на беразе Дзясны на пляцоўцы паміж Паркам і гатэлем "Бранск".
Як дабрацца да Чарнігава
З Гомеля штодзённа а 6.43 адпраўляецца дызель. Дарога зойме тры з паловай гадзіны. З Гомеля можна дабрацца таксама аўтобусамі. 22 жніўня яны адпраўляюцца ў 7.00, 8.00, 10.20, 12.45, 14.00, 15.00, 16.05, 19.00.
Таксама будуць арганізаваныя прамыя аўтобусы з Мінска. Ідуць праз Чарнігаў і хуткія цягнікі з мінскага і жлобінскага кірункаў.
Разделы
- TAM.BY — поиск компаний и услуг
- hoster.by — хостинг и регистрация доменов
- Rebenok.by — энциклопедия для родителей
- Ты можешь им помочь — благотворительность
- tutby.com — реклама на TUT.BY