1. Автозадачка на выходные. Загадка про легендарный автомобиль эпохи 70-х
  2. «Баявая сяброўка». Як украінка набыла танк, вызваляла на ім Беларусь ад фашыстаў і помсціла за мужа
  3. Лукашенко: «Давайте прекратим это не нужное никому противостояние»
  4. День Победы в Минске завершили концертом и фейерверком. Посмотрели, как это было
  5. «Всех разобрали, а я стою. Ну, думаю, теперь точно расстреляют». История остарбайтера Анны, которая потеряла в войну всех
  6. «Пленные взбунтовались — врача похоронили с оркестром». История и артефакты из лагеря в Масюковщине
  7. Освободилась белорусская «рекордсменка» по «суткам» за протесты. Она отбыла в изоляторе 105 суток
  8. Какую из вакцин от ковида, которыми прививают в Беларуси, одобрил ВОЗ? Главное о здоровье за неделю
  9. 76 лет назад закончилась Великая Отечественная война. В Беларуси празднуют День Победы
  10. В Лиде заметили странную очередь, в которой раздавали деньги. В исполкоме говорят о возможной провокации
  11. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  12. Лукашенко подписал декрет о переходе власти в случае его гибели
  13. В Индии люди, переболевшие COVID-19, начали заражаться редким «черным грибком»
  14. «Ці баяўся? Канешне, баяўся». Дзесяць цытат Васіля Быкава пра Вялікую Айчынную вайну
  15. Что происходило в Минске в День Победы: Лукашенко с сыновьями, очередь за кашей и досмотры
  16. Сколько стоит новый кроссовер в Беларуси и у ближайших соседей. Сравнили цены — и вот результат
  17. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  18. Пяць палацаў, якія можна купіць у Беларусі (ёсць і за нуль рублёў)
  19. Колючая проволока и бронетранспортер. Каким получился «Забег отважных» в парке Победы
  20. Эндокринолог — о том, почему сахарным диабетом болеет все больше людей
  21. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  22. Лаевский: Максиму Знаку предъявили окончательное обвинение. Его дело скоро передадут в суд
  23. «Общество заточено на «откаты». Откровенный разговор с архитектором о строительстве частных домов
  24. Арина Соболенко поднялась на рекордное четвертое место в рейтинге WTA
  25. Декрет «о коллективном президенте». Объясняем, о чем он — коротко
  26. В Минске все-таки запустили в небо тысячи красных и зеленых шариков, против которых подписывали петицию
  27. «Мама горевала, что не дождалась Ивана». Спустя 80 лет семья узнала о судьбе брата, пропавшего в 1941-м
  28. «Заходишь в город, а там стоит плач и кругом сотни гробов». История 95-летнего ветерана ВОВ
  29. «Шахтер» обыграл БАТЭ благодаря шикарному голу Дарбо. Чемпионская интрига убита?
  30. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси


Пісьменнікі выносяць партрэты класікаў літаратуры з мемарыяльнага пакою М.Танка.
Пісьменнікі выносяць партрэты класікаў літаратуры з мемарыяльнага пакою М.Танка.30 жніўня 2006 г., фота Юліі Дарашкевіч.
Колісь гэтыя вялікія партрэты класікаў беларускай літаратуры - Коласа, Купалы, Шамякіна ды іншых - упрыгожвалі Дом літаратара. Калі ў 2006 годзе апальны Саюз беларускіх пісьменнікаў змушаны быў пакінуць будынак, яго маёмасць перавезлі ў Дом творчасці "Іслач", што ў Валожынскім раёне.

Будынак знаходзіцца ў аварыйным стане, яго неаднаразова залівала. І, як вынік, карціны і кнігі, што захоўваліся ў сутарэннях, вымаклі ды пакрыліся цвіллю.

"Такіх, якія б былі зусім не пашкоджаныя, няма", - кажа захавальніца фондаў Лідскага гісторыка-мастацкага музея Валянціна Хацяновіч. У Ліду маёмасць СБП трапіла ў мінулую пятніцу. Былы Дом творчасці пісьменнікаў "Іслач" купіла ТАА "Белінтэхбуд", і новы гаспадар запатрабаваў, каб пісьменнікі забралі свае рэчы.

Калі б не гэтая акалічнасць, карціны і кнігі працягвалі б гнісці ў сутарэнннях "Іслачы". Як кажа кіраўнік Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч, кнігі і карціны не вывозілі, бо "да апошняга чакалі вырашэння пытання з Домам творчасці: застанецца ён ва ўласнасці арганізацыі ці не".

А пасля яшчэ амаль год вывозіць "не было куды".

Толькі калі новы гаспадар паабяцаў выкінуць маёмасць СБП на сметнік, магчымасць знайшлася. У Лідзе ствараецца музей "Лідчына літаратурная". Праца па яго стварэнні вядзецца пры ўдзеле Лідскага гісторыка-мастацкага музея, туды і адвезлі часова партрэты пісьменнікаў.

Кнігі з "Іслачы", а гэта больш за 2000 асобнікаў, пакуль перадалі ў рэдакцыю газеты "Наша Слова".

У лідскім музеі няма свайго мастака-рэстаўратара. Каб выратаваць партрэты, трэба шукаць спецыялістаў у Гродне ці Мінску. "Я за тое, каб адкінуць убок пытанне хто вінаваты, - кажа стваральнік аналагічнага прыватнага музея ў Старых Дарогах Анатоль Белы. - Трэба ратаваць гэтыя карціны і кнігі. Калі своечасова не аддаць іх рэстаўратару, яны проста знікнуць". Адзіны выхад спадар Белы бачыць у тым, каб звярнуцца па дапамогу ў Міністэрства культуры, пры якім працуе рэстаўрацыйная лабараторыя.
-10%
-20%
-10%
-10%
-25%
-10%
-30%
-21%
-5%
0073023