176 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. Экс-капитана Генштаба за фото документа «польскому телеграм-каналу» приговорили к 18 годам за госизмену
  2. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  3. Уволенному директору Оперного театра нашли новую работу
  4. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  5. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  6. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  7. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  8. Личный опыт. Как в Беларуси стартовало бесплатное исследование иммунитета против COVID-19
  9. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  10. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отправилась за мухоморами
  11. На субботу синоптики объявили оранжевый уровень опасности
  12. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  15. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  16. Лукашенко подписал указ о застройке 10 квадратных километров на севере Минска
  17. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  18. Биолог рассказал, как вырастить богатый урожай капусты. Вот пять правил
  19. В Минске задержали группу людей, которые представлялись в Viber сотрудниками банка
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  22. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  23. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  24. Стартовала выставка-конвент Unicon & Game Expo. Вот как выглядят ее гости и участники
  25. Лукашенко — о восстановлении горевшего костела в Будславе: Без государства ни черта не сделают все равно
  26. Фоторепортаж. На Куйбышева открылась «Песочница» — площадка с уличной едой, которую любят минчане
  27. «Родителям сказал, что пойду пожить к другу». Студент отсидел три месяца, услышал приговор и сбежал за границу
  28. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  29. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  30. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет


Штогод ускладняецца сытуацыя з падпіскаю на пэрыядычныя выданьні ў публічных бібліятэках Берасьцейшчыны. Адначасова зьмяншаецца колькасьць і чытачоў, і бібліятэк у вёсках вобласьці, амаль што не абнаўляюцца кніжныя фонды, палова якіх прызнаная састарэлымі фізычна ды маральна.

У Берасьцейскай вобласьці захаванае цэнтралізаванае камплектаваньне кніжных фондаў публічных бібліятэк за кошт абласнога бюджэту. Што тычыцца падпіскі на пэрыядычныя выданьні, то яна выконваецца за кошт сродкаў мясцовых - раённых бюджэтаў. Ды цягам апошніх чатырох год сытуацыя з падпіскаю ўсё больш пагаршаецца.

Напрыклад, у 1999 г. адна бібліятэка ў сярэднім атрымлівала 11 газэт і 15 часопісаў. У мінулым годзе гэтыя лічбы зьменшыліся да 9 і 12 - адпаведна. На пачатку бягучага году сярэдняя колькасьць газэт на адну публічную бібліятэку па Берасьцейшчыне паменшылася яшчэ на траціну.

У студзені чытачы Лунінецкага й Камянецкага раёнаў засталіся наагул без пэрыядычных выданьняў. На Камянеччыне, дзе з падпіскаю ніколі не было праблем, гэта адбылося таму, што немалую дзірку ў мясцовым бюджэце пакінула сьвяткаваньне дажынак у мінулым годзе. Цяпер мясцовыя бібліятэкі падпісаліся на пэрыёдыку - аднак толькі зь лютага да красавіка.

У Баранавіцкім раёне сытуацыя яшчэ горшая: там грошы на падпіску знайшлі толькі ў сакавіку. Бібліятэкі Століншчыны на першую палову бягучага году падпісаныя ў крэдыт, але дагэтуль не разьлічыліся. Дарэчы, гэты раён знаходзіцца на другім месцы пасьля Пінскага па колькасьці бібліятэк: тут іх ажно семдзесят, і на апошнім месцы па колькасьці беларускіх пэрыядычных выданьняў у сярэднім на бібліятэку - дзьве газэты й пяць часопісаў. Прычым, у абсалютнай большасьці мясцовых бібліятэк з рэспубліканскае прэсы вы знойдзеце толькі "Советскую Белоруссию" ды "Рэспубліку".

Да таго ж, зь 19 цэнтралізаваных бібліятэчных сыстэм у вобласьці толькі 8 атрымалі дастаткова бюджэтных грошай, каб аформіць падпіску на першую палову бягучага году. Астатнія зрабілі гэта толькі на першы квартал.

Асартымэнт падпіскі - асобнае пытаньне. Яшчэ ў 1995 г. Упраўленьне культуры Берасьцейскага аблвыканкаму з удзелам вядучых спэцыялістаў абласное бібліятэкі імя Максіма Горкага распрацавала так званы рэкамэндацыйны сьпіс беларускіх пэрыядычных выданьняў.

Раённыя публічныя бібліятэкі павінны былі на базе гэтага сьпісу фармаваць уласны - так бы мовіць, мінімальны - асартымэнт падпіскі. Гэты сьпіс пасьля нязначнага рэдагаваньня быў зацьверджаны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і надалей выкарыстаны ў якасьці ўзору для астатніх рэгіёнаў краіны.

Цікава, што Міністэрства не рэкамэндавала берасьцейцам выпісваць "Имя" й "Нашу свабоду". У 1999 г. сьпіс быў яшчэ раз перагледжаны. У яго канчатковы варыянт зь недзяржаўнае прэсы трапілі толькі "Беларускі час", "Белорусский рынок" і "Белорусская деловая газета".

Азначым: гэтыя выданьні рэкамэндавана выпісваць толькі ў раённых бібліятэках - на вёсцы яны лічацца непатрэбнымі.

Адпаведна з гэтым сьпісам, публічныя бібліятэкі ў раёнах мусяць падпісацца на адну раённую ці гарадзкую газэту. Нягледзячы на тое, што гэтакая норма зьяўляецца рэкамэндацыйнаю, і гэта неаднаразова тлумачылі ў аблвыканкаме кіраўніком раённых адміністрацыяў, тыя выкарыстоўваюць яе для штучнага абмежаваньня колькасьці рэгіянальных выданьняў у мясцовых бібліятэках.

На Берасьцейшчыне існуе шмат рэгіянальных газэт з прыватнаю формаю ўласнасьці. Аднак жа ў бібліятэках магчыма знайсьці толькі асобнікі "кішэнных" выданьняў мясцовае адміністрацыі. Як цьвердзяць улады, на астатнія няма грошай у бюджэце. Можна сустрэць і іншыя меркаваньні: напрыклад, калі незалежныя выданьні жадаюць, каб іх чыталі ў бібліятэках, няхай дасылаюць туды свае асобнікі за ўласны кошт.

Дачынна колькасьці й стану камплектаваньня публічных бібліятэк Берасьцейшчыны можна казаць калі не пра катастрофу, то пра набліжэньне да яе. Цягам апошніх трох год бібліятэчныя фонды зьменшыліся на 282,5 тыс. асобнікаў, што складае прыкладна 10% ад іхнае агульнае колькасьці. З высноваў экспэртных дасьледаваньняў, на сёньняшні дзень амаль палову наяўных бібліятэчных фондаў складаюць кнігі састарэлыя фізычна й маральна.

У сярэднім за год адна раённая ці гарадзкая бібліятэка атрымлівае 283 асобнікі кніг і пэрыядычных выданьняў, а вясковая - усяго толькі 152. Пры гэтым колькасьць бібліятэк у вёсках няўхільна зьмяншаецца - разам с колькасьцю вясковага насельніцтва, што за тры гады зьменшылася на 6,8 тыс. чалавек.

За гэткі ж пэрыяд былі зачыненыя сем вясковых бібліятэк, а яшчэ шаснаццаць аб'яднаныя зь іншымі ўстановамі: клюбамі, музэямі, цэнтрамі сацыяльных паслуг. У вобласьці 735 вясковых бібліятэкаў. Ды траціна працуе няпоўны дзень, таму што колькасьць чытачоў у шмат якіх вёсках не дасягае нават і аднае сотні.

Ігнат Чарнецкі

Радыё Рацыя
-15%
-28%
-12%
-10%
-21%
-12%
-30%
-10%