178 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Среди стран Европы хуже только в Молдове и Албании». Изучили статистику по белорусской науке
  2. «Здесь очень скучно». История Марии и Максима, которых по распределению отправили в агрогородок
  3. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  4. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  5. И снова умерли 10 человек. Минздрав выдал свежую суточную статистику по коронавирусу в Беларуси
  6. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  7. «Шахтер» обыграл «Неман» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ добыл волевую победу над «Рухом»
  8. Йоханнес Бё души не чает в жене и ребенке. Только взгляните на их семейную идиллию
  9. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  10. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  11. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  12. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  13. Беларусь лишили права проведения этапа Кубка мира по биатлону
  14. Генпрокурор обвинил сопредельные государства в попытке внедрить в Беларусь «коричневую чуму»
  15. С чем полезнее съесть шашлык: с майонезом или кетчупом? Главное о здоровье за неделю
  16. «Белавиа» отменила сегодняшний рейс в Тель-Авив. Полетят ли туда самолеты на следующей неделе?
  17. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  18. Культурная революция в Китае: как школьники вырезали интеллигентов в рамках «классовой борьбы»
  19. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  20. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  21. «Скинул 20 кг за 5 месяцев». Белорус рассказывает, как похудел, а потом набрал мышечную массу
  22. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  23. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  24. По деньгам выходит дешевле, чем отели. Путешествие на автодоме по Полесью
  25. «Мы, иностранцы, с ума сходим». Белоруска уехала за мужем в сектор Газа и теперь вынуждена жить на войне
  26. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой»
  27. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  28. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  29. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  30. Посмотрели цены на рынке «Валерьяново», куда приезжал Лукашенко, и сравнили с Комаровкой


Валянціна Аксак,

фотоВестка пра сьмерць расейскага пісьменьніка Васіля Аксёнава болем адгукнулася ў сэрцах ягоных беларускіх чытачоў. Асабліва блізка яна закранула тых, чыя маладосьць і пошук грамадзянскіх ідэалаў супалі з прыходам у літаратуру гэтага неардынарнага творцы.

Гэта пакаленьне так званых шасьцідзясятнікаў, якое пазнавала ў героях “Зорнага білета”, “Апэльсінаў з Марока”, “Затаваранай бачкатары” і іншых раньніх аповесьцяў Васіля Аксёнава саміх сябе. Пакаленьне, якое падзяляла дэмакратычныя погляды і мужную пазыцыю аўтара “Вострава Крым”, “Маскоўскай сагі” і іншых раманаў пазьнейшага Васіля Аксёнава. Пакаленьня, якое памятае, як у 1980-м аднаго са стваральнікаў бесцэнзурнага літаратурнага альманаха “Метраполь” пазбаўлялі савецкага грамадзянства і як празь дзесяць гадоў гэтае грамадзянства вярталі прафэсару расейскай літаратуры шматлікіх унівэрсытэтаў ЗША і кавалеру французскага Ордэна літаратуры і мастацтва Васілю Аксёнаву.

Пра тое, як уплывала творчасьць Васіля Аксёнава на беларускую літаратуру, гаворыць паэт і грамадзкі дзеяч Генадзь Бураўкін:

“Часопіс “Юность”, які друкаваў яго першыя рэчы, — яго было проста цяжка вылавіць, перадавалі яго з рук у рукі. Гэта сапраўды было цікавае і сьвежае слова ў прозе і па манеры сваёй — гэткага да яго не было ў савецкай прозе, і па тых характарах, якія там былі выпісаныя, па настроі. Гэта было новае, і яно, бясспрэчна, уплывала. Яго чыталі і чыталі нашы таленавітыя, выдатныя пасьля нашы пісьменьнікі. Я думаю, што прыклад ягоны не абмінаў і разьвіцьцё нашай беларускай прозы. Гэта ўздымала і нейкія апазыцыйныя настроі. Можа, яны не выяўляліся адкрыта, але ў асяродку пісьменьніцкім гэта абмяркоўвалася, і абмяркоўвалася шырока. І хацелася пасьля атрымаць інфармацыю, хаця яе, на жаль, практычна амаль не было, пра тое, як там у Аксёнава ў эміграцыі, як там ён сябе пачувае, як піша. І тыя скупыя зьвесткі, якія адтуль прыходзілі, пра тое, што ён працуе як пісьменьнік, ён выдаецца там і нават пачаў пісаць па-ангельску, — гэта было цікава”.

Пісьменьнік Сямён Букчын быў асабіста знаёмы з Васілём Аксёнавым і сябруе зь ягонай зводнай сястрой Антанінай. Для яго сьмерць славутага пісьменьніка-дысыдэнта сталася і асабістым болем.

“Разам з Аксёнавым адышоў добры кавалак маладосьці пакаленьня людзей, якія пачалі ў нечым разьбірацца напрыканцы 50-х — на пачатку 60-х. Мы пабачылі — новы пісьменьнік, які размаўляе з намі набліжанай да нашай мовай. Тая мова, якую прапанаваў нам Аксёнаў, тыя паняцьці моладзевай культуры — гэта адпавядала тым нашым яшчэ не зусім ясным памкненьням. Прыкладам, той самы “Зорны білет”. Там падлеткі дзейнічаюць. І куды яны бягуць? У Прыбалтыку, у Эстонію, якая тады была куточкам Захаду. Аксёнаў для нас быў акном у Эўропу. Яго героі блізкія нам, і блізкі нам гэты пісьменьнік. Ён і біяграфічна ў пэўнай ступені нам блізкі. У Менску жыве яго зводная сястра, актрыса Антаніна Аксёнава. Яна — выхаванка славутай пісьменьніцы, маці Васіля Паўлавіча — Яўгеніі Гінзбург, аўтара “Крутого маршрута”, а па-беларуску “Стромкага маршруту”. Я меў шчасьце трошачкі бачыць яе”.

Дарэчы, паводле некаторых зьвестак, продкі Васіля Аксёнава па маці паходзяць зь Беларусі.

Разьвітаньне з Васілём Аксёнавым пройдзе 9 ліпеня ў Цэнтральным Доме літаратараў. У гэты ж дзень пісьменьнік будзе пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Васіль Аксёнаў памер 6 ліпеня на 77-ым годзе жыцьця.
-10%
-10%
-30%
-5%
-30%
-20%
-10%
-15%