фотоДа 15-годдзя Польскага Інстытута ў Мінску найлепшы вакальны калектыў Польшчы "Affabre Concinui" ладзiць два канцэрты.

Выдатны камерны вакальны ансамбль, які выконвае музыку a cappella, быў утвораны ў 1983 годзе ў Познані. Удзельнікі калектыва ў мінулым выступалі ў складзе добра вядомых познаньскіх хораў пад кіраўніцтвам Стэфана Стулігроша і Ежы Курчэўскага.

За перыяд свайго існавання "Affabre Concinui" заваяваў папулярнасць як у сябе на радзіме, так і далёка за яе межамі, з поспехам выступаючы ў Еўропе, Азіі і ЗША. Ансамбль з’ўляецца лаўрэатам шматлікіх прэстыжных фестываляў і конкурсаў.

"Affabre Concinui" прадстаўляў Польшчу на Міжнародных выставах EXPO у Севіліі (1992), Гановеры (2000) і Аічы (2005), на Фестывалі польскай культуры ў Тайване, на Сусветным Эканамічным Форуме ў Давосе, а таксама на канцэртах падчас правядзення Алімпійскіх Гульняў у Атланце.

Сама назва ансамбля гаворыць пра прафесіяналізм яго ўдзельнікаў - у перакладзе з латыні "Affabre Concinui" азначае "абсалютна гарманічныя".

У Мінску "Affabre Concinui" ладзiць два канцэрты. 29 мая ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў будуць гучаць джазавыя кампазіцыі, класічныя і сучасныя творы, поп-хіты XX ст., аркестровыя працы, музычныя жарты. 30 мая ў Архікатэдры імя Найсвяцейшай Марыі Панны прагучыць музыка эпохі Адраджэння, страдаўняя рэлігійная польская і еўрапейская музыка. Уваход на другi канцэрт вольны.
-10%
-10%
-10%
-15%
-20%
-20%
-10%
-30%
0066856