Арганізатары Bela Music — канцэртнае агенцтва "Лінія гуку" адказала на самыя частыя
Bela Music — 09

23 траўня. 16:30. Менск. Аэрадром "Баравая"

Выступаюць: "Neuro Dubel", "Палац", "Garadzkija", "Детидетей", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Крама", "Rastop Power Trio", Пётр Ялфімаў.
пытаньні, якія яны атрымліваюць у сувязі з правядзеньнем фэстывалю 23 траўня. Як зручней дабрацца, дзе прадаюцца квіткі, дзе паставіць сваё аўто на Баравой, ці будуць абмежаваньні на фота - і відэаздымкі — на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае дырэктар "Лініі гуку" Ўладзімер Шаблінскі.


Дзе канкрэтна адбудзецца фэстываль?

Фэстываль Bela Music пройдзе на адкрытай пляцоўцы аэрадрому ДОСААФ у пасёлку Баравая, што адразу за кальцавой аўтадарогай вакол Менску, побач зь мікрараёнам Уручча.

Як дабрацца на фэстываль?

З 15:00 ад станцыі мэтро "Ўсход" будуць хадзіць звычайныя гарадзкія аўтобусы па маршруце "Мэтро — Баравая". Праезд будзе каштаваць 600 рублёў. На аўтобусах будзе зьмешчаная рэкляма фэсту. Яны будуць хадзіць і ў адваротным кірунку да 23:00. Таксама можна дабрацца гарадзкім транспартам (да крамы "Аквабэл" ды прайсьці 500 мэтраў наперад да пляцоўкі, арыентуючыся на ўказальнікі Bela Music.

Афіцыйнае таксі фэсту — 107. Усе кіроўцы ведаюць куды ехаць. Пароль — на фэст Bela Music.

Ці будзе паркоўка ля пляцоўкі фэсту, каб паставіць сваё аўто?

Так, на полі аэрадрому будзе арганізаваная бясплатная паркоўка. Заезд з аўтадарогі Калодзішчы — Заслаўе. Арыентыроўка — на ўказальнік Bela Music, кіруйцеся інструкцыямі інспэктараў ДАІ.

Ці будзе прадавацца на фэсьце піва ды іншыя алькагольныя напоі, ці можна іх прыносіць з сабой?

Не. Спіртное прадавацца ня будзе, праносіць таксама нельга.

Ці будуць абмежаваньні на фота - і відэаздымкі?

Фатаграфаваць і здымаць на відэа можна без абмежаваньняў.

Ці будзе месца на пляцоўцы месцы для адпачынку, каб спакойна паслухаць музыку?

Так, можна проста прысесьці непадалёк ад сцэны, захапіўшы з сабой плед ды назіраць за выступам сваіх улюбёных гуртоў.

Ці будуць прадавацца квіткі непасрэдна на месцы фэстывалю?

Так, будзе магчымасьць набыць квіток на месцы. На пляцоўцы будуць аўтамашыны з надпісам "Каса", аздобленыя афішамі фэстывалю.

Дзе ў Менску можна набыць квіткі на фэст і якім коштам? Ці трэба набываць квіток дзецям?

Квіток на фэст Bela Music каштуе 20 000 руб. Дзеці да 10 гадоў у суправаджэньні бацькоў могуць праходзіць бясплатна. Квіткі ў Менску прадаюцца ў тэатральна-відовішчных касах па наступных адрасах:

Пераход ст. м. "Плошча Якуба Коласа" (ад філярмоніі да Камароўскага рынку)
Касы КЗ "Мінск" з 9:00 да 19:00, вул. Кастрычніцкая, 5
Пераход ля ст. м. "Кастрычніцкая" (пры выхадзе да крамы "Цэнтральная")
Вэстыбюль ст. м. "Партызанская" (выхад да трамваяў ля ўнівэрмагу "Беларусь")
Вэстыбюль ст. м. "Магілёўская"
Вэстыбюль ст. м. "Пушкінская" (пераход да гатэлю "Арбіта")
Каса на пр-це Незалежнасьці, 13 (побач з кінатэатрам "Цэнтральны")
Каса на пр-це Незалежнасьці, 44
Каса ўнутры Камароўскага рынку

Праграма фэсту

17:00 — 17:30 — GARADzKIJA
17:30 — 18:05 — Детидетей
18:05 — 18:35 — Rastop Power Trio
18:35 — 19:00 — Пятро Елфімаў
19:00 — 19:35 — Neuro Dubel
19:35 — 20:10 — Палац
20:10 — 20:45 — БЕЗ БИЛЕТА
20:45 — 21:20 — Крама
21:20 — 21:55 — J:морс
{banner_819}{banner_825}
-30%
-10%
-15%
-28%
-15%
-20%
-50%
-20%