фото
TUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, будзе разыграна 17 пар запрашэнняў на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music.

Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Детидетей", "Garadzkija", Аляксандр Растопчын і іншыя. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам.

Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова - каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці.

Такім чынам, заданне другога дня.

Пытанні ад Піта Паўлава, лідэра гурта “Garadzkija”:

1. Які першы інструмент засвоіў Піт?
2. Над якім праектам цяпер працуе лідэр гурта Garadzkija?

Пытанні ад Аляксандра Куллінковіча, фронтмэна “Neuro Dubel”:

1. У якой колькасці альбомаў гурта прысутнічаюць варыяцыі на тэму песні “Петрова, подай воды”?
2. Якая жывёліна была сімвалам гурта Neuro Dubel ў першыя годы яго існавання

Пытанні ад Віталіка Артыста, лідэра гурта "БЕЗ БИЛЕТА":

1. У 2002 годзе гурт “БЕЗ БИЛЕТА” на некалькі месяцаў змяніў назву. На якую?
2. Колькі кліпаў знята на песні з альбому “БЕЗ БИЛЕТА” "Кино"?

Свае адказы на пытанні дасылайце на email belamusic@tutby.com. Не забудзьцеся пазначыць у лісце ваша імя, прозвішча і кантактны тэлефон. За самы першы і правільны адказ на кожнае пытанне вас чакаюць два запрашэнні ад музыкаў на фэст "Bela Music". Трэці и заключны тур віктарыны на партале TUT.BY — 13 траўня а 10-й раніцы. Вынікі будуць падведзеныя 15 траўня.

Удачы!
{banner_819}{banner_825}
-30%
-10%
-14%
-35%
-25%
-20%
-50%
-20%
-10%
-50%