фотоTUT.BY сумесна з музычным парталам “Тузін Гітоў” ладзяць віктарыну для тых, хто ведае і любіць беларускую музыку. Цягам трох дзён, з 12 да 14 траўня, будзе разыграна 17 пар запрашэнняў на галоўную музычную падзею вясны — фестываль "Bela Music", што пройдзе 23 траўня на аэрадроме “Баравая” пад Мінскам.

Якую песню гурт “Крама” перазапісваў найчасцей? Што павінна адбыцца з дрэвам, каб майстра абраў яго для стварэння беларускай дуды? Які першы інструмент засвоіў Піт Паўлаў? Якая жывёліна была сімвалам гурта Neuro Dubel ў першыя годы яго існавання?

Пытанні да наведвальнікаў нашага парталу падрыхтавалі самі лідэры гуртоў-выступоўцаў фэсту "Bela Music". Галоўная ўмова - каб адказ на іх немагчыма было “прагугліць”, але магчыма знайсці праз іншыя крыніцы інфармацыі ды проста з дапамогай кемлівасці.

Конкурс стартуе на партале TUT.BY 12 траўня а 10-й раніцы. Кожны, хто першым правільна адкажа на адно пытанне, атрымае ў падарунак ад музыкаў два запрашэнні на фэст. Усяго самых кемлівых і спрытных аматараў беларускай музыкі чакаюць 17 пар запрашэнняў на "Bela Music". Вынікі віктарыны будуць падведзеныя 15 траўня. Сачыце за інфармацыяй! 

Нагадаем, 23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Детидетей", "Garadzkija", Аляксандр Растопчын і іншыя. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам. Для гледачоў будзе наладжаны адмысловы аўтобусны маршрут "станцыя метро „Ўсход“ — „Баравая“", праезд у якім будзе каштаваць 600 рублёў.
{banner_819}{banner_825}
-30%
-30%
-32%
-20%
-10%
-99%
-10%
-50%
0063385