175 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Таких цен никогда не было». Древесина ставит рекорды по стоимости во всем мире. А что у нас?
  2. На МТЗ реконструкция, в основном — за кредитные займы
  3. «Дочка успокаивает: папа вернется». Минчанину, которого задержали на репетиции барабанщиков, дали 6 лет колонии
  4. Авиакомпании отменяют рейсы в Тель-Авив из-за боевых действий. «Белавиа» планирует завтра лететь
  5. С 13 мая снова дорожает автомобильное топливо
  6. Мозырский НПЗ уходит в июне на ремонт. А что будет делать «Нафтан»?
  7. В Беларуси становится все больше алкомаркетов
  8. «С большой вероятностью после Лукашенко не будет преемственности». Эксперты о знаковом декрете
  9. Налоговая в суде выясняет с Тихановским, должен ли он заплатить налог с тех самых найденных за диваном 900 тысяч долларов
  10. «Мы останемся без работы и зарплаты». БМЗ просит европейских партнеров не вводить санкции
  11. Что, если перед прививкой от COVID выпить жаропонижающее «для профилактики»? Ответы на вопросы о вакцинации
  12. Белорусские хоккеисты проиграли Казахстану, не забросив ни одной шайбы
  13. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  14. «В соседнем городе ракета попала в жилой дом». Белоруски о жизни в Израиле во время бомбежки
  15. Срок действия справок и других документов продлили еще на полгода
  16. Завтра начинают судить студентов, которые уже полгода находятся в СИЗО. Большинству обвиняемых — от 19 до 24 лет
  17. Ozon зарегистрировал в Беларуси юрлицо. Что обещает белорусам российский маркетплейс
  18. В Будславе начали работу альпинисты. На восстановление костела белорусы уже собрали 170 тысяч рублей
  19. Проездные в Минске теперь можно записывать на карту самому. Посмотрели, как это работает
  20. В Беларуси — сильная геомагнитная буря
  21. «По приказу премировали людей». В лидском стройтресте рассказали, зачем раздавали деньги на 9 Мая
  22. Эксперт поделился секретами, как легко и эффективно можно почистить газовую плиту
  23. «Патэлефанавалi з пытаннем, цi ўпэўненая я ў бяспецы маiх дзяцей». Зоркi — пра паўгода ў эміграцыі
  24. «Многое будет зависеть от элиты белорусского общества». Лукашенко встретился с членами Конституционной комиссии
  25. Как под Барановичами спасают дворец Радзивиллов — копию итальянской виллы на озере Комо (нет, не той что Соловьева)
  26. Какие симптомы указывают на пограничное расстройство личности. Объясняет психотерапевт
  27. В Израиле в результате ракетной атаки погибла уроженка Беларуси
  28. Между израильтянами и палестинцами опять война? Разбираем очередное обострение на Ближнем Востоке
  29. Лукашенко принял верительные грамоты послов шести стран
  30. Марии Колесниковой предъявили окончательное обвинение


фото6 мая а 17-й гадзіне Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі Саюз мастакоў, Беларуская Дзяржаўная Акадэмія мастацтваў запрашае на адкрыццё выставы графікі Анджэя Струмілы “Зямлі майго Бацькі”. Вернісаж адбудзецца ў галерэі “Акадэмія” па адрасе: Мінск, вул. Сурганава, 14

Выстава працягнецца да 31 мая

Анджэй Струміла:

- У дзяцінстве я ўяўляў сабе, што высока над намі знаходзіцца неба-рай, поўнае каляровых птушак, і што страла, высока выпушчаная з добрага лука, вярнуўшыся, прынясе нам пад ногі цуда-птушку.

Можа, ўжо надышоў той час і страла вяртаецца. Тым часам я перажыў вайну, страціўшы бацьку, краіну дзяцінства і ілюзій. У цэнтры яе я маляваў xвоі і вывучаў лядзяшы, што звісалі з даху. Таксама я маляваў алеем капыты каня маршала Варашылава.

Пасля вайны я запісаўся студэнтам № 15 у Дзяржаўную вышэйшую школу выяўленчага мастацтва ў Лодзі і на просьбу маці паступіў таксама на гуманітарны факультэт універсітэта ў Лодзі. У Лодзі я меў прыемнасць спаткаць Уладзіслава Стрэмінскага. Я абавязаны яму тым, што упершыню свядома расплюшчыў вочы. Са Стрэмінскім мы размаўлялі не толькі пра мастацтва. Мы ўспаміналі Мінскую зямлю, з якой паходзіў і ён, і мой бацька, і нашы сваякі.

Аскетычны, прыгожы твар Стрэмінскага я выразна бачу да сённяшняга дня, нягледзячы на тое, што ад часу яго сумнага пахавання мінула ўжо паўстагоддзя. Я не магу сказаць, што заўсёды быў яго верным вучнем. Але я няўxільна набліжаюся да белага маўчання.

Я скончыў факультэт жывапісу Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве. Маім калегам быў Анджэй Урублеўскі. Анджэй пражыў нядоўга, але яго “Расстрэл” застаецца для мяне найлепшым творам тых, хто спрабаваў падняць цяжар ваеннага ліxалецця, а можа і ўвогуле найлепшым з намаляваных нашым пакаленнем. І няхай гэта лічыцца маім крэда.

Я шмат бачыў у жыцці. Падарожжы цераз горы, пустыні, стэпы, тайгу, джунглі, мары, акіяны, праз цывілізацыі і час навучылі мяне талерантнасці, памяркоўнасці і наблізілі да прымірэння з лёсам. Мастацтва падалося мне актам жыцця настолькі натуральным, як i ўсё іншае, што знаходзіцца паміж нараджэннем і смерцю. Я абміну тут пералік таго, што я зрабіў за некалькі дзесяткаў гадoў працы ў галіне жывапісу, малюнка, графікі, кніжнай ілюстрацыі, арганізацыі выставаў, сцэнаграфіі, фатаграфіі, паэзіі. Абміну і ўзнагароды і поспехі, а таксама паразы, прыніжэнні і разгромы, якіх лёс, што дбае пра раўнавагу, не пашкадаваў.

Не раз я быў вымушаны рабіць рэчы дробязныя, неадпаведныя, чужыя самому сабе. Некалькі год я працаваў асістэнтам і прафесарам жывапісу. Два гады я быў чыноўнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Йорку, кіруючы там майстэрняй графічнага праектавання. Манхэтан даў мне ўсё, што можа даць цывілізацыя горада. Я агледзеў сотні галерэяў, тысячы выставаў пад дэвізам “I am the best”, якія у крыку паказваюць трагедыю існавання. Пасля ўсяго гэтага не застаецца нічога больш вартага, чым маўчанне. Засынаючы пад Brooklin Bridge, у думках я быў над мяжой маёй Літвы.

Шмат гадоў частку сваіх сіл я прысвячаў “стварэнню асяроддзя чалавека”, працуючы ў галіне аховы краявіду паўночна-ўсходняй Польшчы, якая блізкая майму сэрцу таксама і таму, што нагадвае край дзяцінства.
-30%
-25%
-5%
-30%
-5%
-20%
-37%