Сяржук СЕРАБРО

Фёдар Шмакаў пад час свайго бенефiсу 1 сакавiка 2007 г. Фота Аляксандра Хiтрова, БелТА2 траўня, пасля хваробы, ў адной з вiцебскiх бальнiц на 93-м годзе жыцця памёр Фёдар Шмакаў, старэйшы актор Нацыянальнага акадэмiчнага драматычнага тэатра iмя Якуба Коласа, Народны артыст СССР, лаурэат Дзяржаўнай прэмii БССР, Лаўрэат прэмii "За духоўнае адраджэнне", уладальнiк прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крышталёвая Паўлiнка", ганаровы грамадзянiн Вiцебска. Узнагароджаны шматлiкiмi ордэнамi: "Знак Пашаны", Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, медалём Францыска Скарыны.
 
Фёдар Iванавiч Шмакаў нарадзiўся 1 сакавiка 1917 года ў Петраградзе. У 1939 годзе ён скончыў Ленiнградскi тэатральны iнстытут i быў прыняты ў трупу Рускага тэатра БССР, а ў 1941 годзе перайшоў у БДТ-2 (цяпер Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя Якуба Коласа).
 
У тэатры Фёдар Iванавiч выканаў каля 200 роляў, асноўныя з iх Овад ("Овад" Войнiч), Ульянаў ("Сям"я" I.Папова), Ленiн ("Вечная крынiца" Л.Зорына, "Святло з Усходу" П.Глебкi, "Шостае лiпеня" М.Шатрова), Васкоў ("А досвiткi тут цiхiя" Б.Васiльева), Прысыпкiн ("Клоп" У.Маякоўскага), Акiм ("Улада цемры" Л.Талстога), Каравай ("Таблетку пад язык" А.Макаёнка), Бяссеменаў ("Мяшчане" М.Горкага), Гараднiчы ("Рэвiзор" М.Гогаля), Бальбоа ("I памiраючы дрэвы стаяць" А.Касоны), Светлавiдаў ("Лебядзiная песня" А.Чэхава), Гразноў ("Праўда — добра, а шчасце лепш" А.Астроўскага), Пэн ("Ружа ў чыстым полi" У.Драздова) i, вядома ж, Несцерка.
 
Таксама Фёдар Шмакаў каля 30 разоў здымаўся ў кiно. Самая вядомая яго роля — Андрэй Размётнаў у фiльме "Паднятая цалiна" (1959 г.). Апошнi раз ён зняўся ў 2008 годзе ў фiльме "Яблык Месяца" Аляксея Туровiча, праўда роля была ўжо без слоў…
 
Пахаванне адбудзецца ў панядзелак, 4 траўня. Развiтацца з любiмым акторам можна будзе ў тэатры iмя Якуба Коласа ў 12 гадзiн.
-25%
-10%
-50%
-15%
-10%
-10%
-10%