1. Соседние страны выявляют все больше контрабандных белорусских сигарет. Какие партии были самыми крупными?
  2. Как белорусские сигареты оказываются в опломбированных вагонах с удобрениями? Попытались найти ответ
  3. Нарколог рассказала, почему стоит обращать внимание на состав алкоголя
  4. Позывной «Птица». Удивительная история разведчицы Базановой, которая создала в оккупированном Бресте свою резидентуру
  5. Бабарико, Тихановская и Цепкало о том, как для них началась избирательная кампания в прошлом году
  6. Лукашенко пообещал «ягодки» по «делу о госперевороте» и вспомнил «убийства друзей-президентов»
  7. В какие страны пустят белорусов, привившихся непризнанными ЕС «Спутником V» или вакциной от китайской Sinopharm
  8. Год назад стартовала, возможно, главная избирательная кампания независимой Беларуси. Как это было
  9. В очереди больше 100 человек. Как в ТЦ «Экспобел» прививают всех желающих
  10. Ведущий химиотерапевт — о причинах рака у белорусов, влиянии ковида и о том, сколько фруктов есть в день
  11. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  12. Участников канала «Армия с народом» приговорили к большим тюремным срокам
  13. Lada Vesta больше не лидер продаж, Rapid тоже нашли замену: какие машины сейчас покупают белорусы
  14. Главный скандал «фигурки»: россияне выиграли золото Игр, но через 5 дней его вручили и канадцам. Как так?
  15. Инфекционист — о поставках в Беларусь вакцины от Pfizer и BioNTech и реакциях на прививку от COVID-19
  16. «1700 рублей, СМС о зачислении пришло ночью». Какие выплаты в этом году к 9 Мая получают ветераны
  17. «Он меня слышит, реагирует на голос». Что сейчас с Ромой, который вынес из огня брата
  18. Эксперт рассказал, что можно посадить в длинные выходные, а что еще рано сажать
  19. «Вы звоните в такое горячее время». Так получат ветераны ВОВ единовременные выплаты к 9 Мая или нет?
  20. Привьют всех желающих. Стало известно, когда в ТЦ «Экспобел» откроется пункт вакцинации
  21. До +26°С! Прогноз погоды на длинные выходные
  22. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  23. «Хочу проехать по тем местам». Актер Алексей Кравченко — об «Иди и смотри» и съемках в Беларуси
  24. Лукашенко о заявлении на него в прокуратуру Германии: Не наследникам фашизма меня судить
  25. Минтруда: ветераны получат единовременные выплаты до 9 мая
  26. «Не доводите ногти до такого». Эти специалисты работают со стопами и показывают видео не для слабонервных
  27. «Когда войну ведут те, кто уже проиграл». Чалый объясняет «красные линии» и угрозы Лукашенко
  28. Властям в апреле удалось пополнить резервы валютой. Белорусы отвернулись от доллара?
  29. «Поняли, у собаки непростая судьба». Минчане искали брошенному псу дом и узнали, что он знаменит
  30. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи


фотоУ межах праекту "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел гурт “Стокс”. Яны перасьпяваюць па-беларуску адзін з сваіх галоўных гітоў “Под куполом небес”.

Музыкі, якія цяпер жывуць у Маскве, кажуць: “Калі наша песьня будзе цікавай пэўнай праслойцы грамадства ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі”.

Гурт “Стокс” існуе ўжо 13 год і ўвесь час пераязджае з гораду ў горад. Утварылася каманда ў Наваполацку, потым перахаела ў Менск, дэбютны альбом выдала ў Нямеччыне, цяперака ў поўным складзе жыве і працуе ў Расеі. У першы год свайго існаваньня тады яшчэ ангельскамоўныя “стоксы” атрымалі добры аванс - прыз за “Найлепшы дэбют году” на “Рок-Каранацыі-96”. Іх дэбютны альбом No Escape (1999) падмацаваў посьпех. Дыск быў спрадусаваны гітарыстам Віктарам Смольскім з гурта Rage і выйшаў у Нямеччыне. Потым гурт вырашыў засьпяваць па-расейску і запісаў песьню, якая напраўду гучала пэўны час з кожнага праса - “Между Минском и Римом".

У 2006 годзе яны ўзялі гран-пры на расейскім конкурсе “Рок-дом” і падпісалі кантракт з Аляксандрам Куцікавым, музыкам гурта "Машина времени", кіраўніком лэйблу Sintez Records, які стаў прадусарам беларускай каманды. Музыкі актыўна ўвайшлі ў расейскую музычную прастору, гралі на “Musicfest 2006” у Лужніках, фэсьце “Движение” у Самары ды іншых буйных опэн-эйрах. Разам зь “Ляпісам Трубяцкім” і “Бі-2” былі хэдлайнэрамі беларускага фэсту “Рок за Баброў”.

Летась “Стокс” запісалі свой другі нумарны альбом “Не замерзай”, які трапіў у топ-10 рэлізаў году па вэрсіі Experty.by., а цяпер працуюць над новай праграмай. У межах праекту “Перазагрузка” музыкі перасьпяваюць адзін са сваіх галоўных гітоў “Под куполом небес”. Музыкі прызнаюцца, што заўжды станоўча ставіліся да беларускай мовы, клявішнік каманды Руслан Парфёнаў колісь уваходзіў у склад легенды беларускага року - гурта “Мясцовы час”, але ўласна “Стокс” толькі аднойчы сьпявалі па-беларуску - у праекце “Песьнярок” (1997) яны выконвалі песьню “Ружы цьвет”. “Калі нашая песьня будзе цікавая пэўнай праслойцы грамадства ў такім варыянце, то чаму і не. Беларуская мова існуе і мы адчуваем сябе беларусамі”, - кажа Аляксей Стокс, які цяпер жыве паміж Масквой і Наваполацкам, дзе дагэтуль знаходзіцца яго сям’я. За пераасэнсаваньне песьні “Под куполом небес” узяўся паэт Глеб Лабадзенка.

Наступны ўдзельнік праекту “Перазагрузка” будзе прадстаўлены 7 траўня.

Даведка

У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і www.budzma.org.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.by

Першая беларуская газэта - “Наша Ніва”

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

-10%
-12%
-10%
-30%
-10%
-7%
-41%
-20%
-8%
0073023