177 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «50% клещей заражены». Врач — о клещевом боррелиозе и первой помощи при укусе
  2. Суд по делу задержанной журналистки TUT.BY Любови Касперович не состоялся. Она остается на Окрестина
  3. В обвинении по «делу студентов» прокуроры говорят о санкциях ЕС и США
  4. Ваш народ от рук отбился. Почему у власти уже сбоит система распознавания «свой-чужой». Мнение
  5. По центру Минска ранним утром гулял бобр. Рассказываем, что с ним приключилось
  6. Лукашенко подписал законы о недопущении реабилитации нацизма и противодействии экстремизму. Что изменится?
  7. Белорусы «без государства ни черта не сделают»? Собрали примеры, которые доказывают, что это не так
  8. Тысячи человек пришли на первый за 30 лет концерт «Кино» в Москве. Показываем, как это было
  9. Открыли TikTok-парк, в планах — расчетно-справочный центр. Как пробуют «оживить» торговый центр «Столица»
  10. Рост ВВП, долгов и заветные «по пятьсот». Кратко о том, как развивалась экономика в последние 10 лет
  11. «Шахтер» добыл волевую победу над «Неманом» и установил новый рекорд чемпионата. БАТЭ сражается с «Рухом»
  12. В программе белорусских каналов на следующую неделю нет «Евровидения». Попробовали разобраться, что это значит
  13. Лукашенко говорил, что «несогласных» студентов нужно отчислить, а парней отправить в армию. Где эти ребята сейчас?
  14. Какая боль в шее особенно опасна и что при этом делать нельзя
  15. Фура и микроавтобус столкнулись под Смоленском — пострадали 13 белорусов, один в крайне тяжелом состоянии
  16. «Одна из нас умерла от отека мозга». История девушки, которая с друзьями отравилась мухоморами
  17. Плюс 1363 пациента за сутки. Минздрав опубликовал свежие цифры по коронавирусу
  18. «Расходы превышают доходы, нужно еще 10−15 млн». Олексин может выкупить торговый центр «Валерьяново»
  19. Мангал под навесом уже не в тренде. Вот как круто белорусы обустраивают свои террасы и беседки
  20. Что сейчас происходит в Индии, которая шокирует мир смертностью от COVID-19? Рассказывают белоруски
  21. Матч между хоккейными сборными Беларуси и Казахстана отменен
  22. ГПК: сбор за выезд за границу на машине надо будет оплачивать с 1 июня
  23. Надежды нет? Прикинули, ждать ли белорусам тепла этим летом
  24. Проект указа: садовые товарищества могут стать населенными пунктами. Но не сразу
  25. В Гомеле из-за вылетевшего на тротуар авто погибла девочка. Поговорили с экспертами и ГАИ, как защитить пешеходов в таких ДТП
  26. «Все средства будут использованы». Сколько денег белорусы уже собрали на восстановление костела в Будславе
  27. «С такой болезнью живут до 30 лет». История Кати и ее сына Вани с миопатией Дюшенна
  28. Медики больше не будут прививать от ковида всех желающих в ТЦ «Экспобел»
  29. Депрессия и 20 лишних кг почти похоронили ее карьеру. Фигуристка, которая была одной из лучших в мире
  30. «Молодежи здесь заняться нечем». История о вынужденном переселении в деревню — по распределению


Адэля ДУБАВЕЦ, фота Бернарда БЛЭКА,

Беларускія пісьменнікі і перфарматары — магутная сіла, якая знаходзіцца ў бясконцай выпрацоўцы новых паглядаў на старыя з’явы. Нядаўна на вочы пісьменнікам трапілася старая мінская крама "Рыба", размешчаная на вуліцы Карла Маркса. Пісьменнікі прыгледзеліся — з-за кута пагрозліва вызірае новы рыбны шоп з добрымі лядоўнямі і заморскімі гатункамі прадуктаў. Прыслухаліся — па горадзе ходзяць чуткі пра запланаванае пераўтварэнне "Рыбы" ў італійскую піцэрыю. У магчымай перспектыве знікнення таннай рыбнай крамы беларускія літаратары ўгледзелі магчымасць страціць традыцыйнае дэмакратычнае месца для сяброўскіх тусовак, таннай выпіўкі і плённых размоў.


Для абароны гэтага самабытнага дызайнерскага памяшкання, сцены якога аздоблены пасляваеннымі фрэскамі з выявамі рознага марскога хараства, было прыдумана правесці адмысловы "рыбны дзень", поўны флэш-мобаў, перфомансаў, імправізацый, музыкі — усё гэта канцэптуальна мусіла суадносіцца з тэмай вады, акіяну, мора і вадзяных насельнікаў. Таксама адмыслова для абароны ўлюбёнага месца гарадскіх дзівакоў і невыпадковых мінакоў быў выдадзены новы, дванаццаты, нумар часопіса "Тэксты", з лагатыпам культавай крамы на вокладцы, прысвечанага і рыбе, і "Рыбе". Што праўда, насуперак традыцыі савецкіх сталовак, якія знаходзяцца ў адным гістарычна-эстэтычным шэрагу з крамай "Рыба", "рыбны дзень" літаратары правялі не ў чацвер, а ў суботу.


Непасрэдна пра "Рыбу" ў "Тэкстах" — вокладка, прадмова, экспрэсія Змітра Вішнёва "Мая крама "Рыба", вершы Ярылы Пшанічнага, аповед "таравываН" Анатоля Івашчанкі, настальгічны аўтабіяграфічны аповед "Акіян". "Рыба". Маладосць…" Аляксея Шыдлоўскага і "Не пакінем РЫБЫ нашай, каб не ўмёрлі" Змітра Юркевіча. Трапляюцца таксама спробы разабрацца ў комплексе беларускага "бязмор’я". Напрыклад, Серж Мінскевіч у сваім эсэ "Беларускі акіян", аздобленым вершамі і песнямі, прыходзіць да высновы, што "ў беларусаў смага — хранічная нацыянальная хвароба. Смага да вады, да мора-акіяну. Да свабоды. Усё атрымліваем па кропельцы… І хранічна спадзяемся, што нарэшце ператворыцца тая смага ў прагу". Таксама ў новых "Тэкстах", ніяк не звязаныя з "Рыбай", але каштоўныя самі па сабе — урыўкі з новых раманаў Аляксея Талтова і Іллі Сіна.

Звяртаючыся да чытачоў у прадмове, аўтары спачатку параўноўваюць "Рыбу" з контркультурнай кавярняй "Сайгон" у Санкт-Пецярбургу, дзе збіралася ўся мясцовая багема і тусаваліся ўдзельнікі праектаў "Аквариум", "Кино", легендарных "Міцькоў". "Тут сустракаюцца студэнты, прадстаўнікі андэграўнду, тэатралы, працоўныя. Дзякуючы танным коштам і добрай працы супрацоўнікаў крамы створана дзіўная атмасфера камунікацыі, якая ў сваю чаргу гальванізуе працэс творчасці", — гэтак стваральнікі часопіса тлумачаць падабенства, праўда, тут жа прызнаючыся, што "Рыба" "не цягне" на кавярню, пры гэтым з’яўляючыся закансерваваным у часе скрыжаваннем маршрутаў мінчука. Пісьменнікі, музыкі і перфарматары ў сваім звароце заклікаюць усіх творчых людзей аб’ядноўвацца — маляваць, пісаць, спяваць у гонар "Рыбы".


Калі гэты праект і сапраўды выкліча зацікаўленасць з боку розных мастацкіх суполак і творцаў-"адзіночак", магчыма, "рыбныя дні" не скончацца тым адзіным, першым, які адбыўся 25 красавіка ў Палацы мастацтваў. "Уліванне" новых ідэй у звыклы фармат чытання ўласных вершаў па чарзе — сціплым паэтычным ланцужком — і перфомансаў у поліэтыленавых строях не зашкодзіла б ні прысутным на вечарыне знаёмым выступоўцам, ні гледачам.

Сродкі, затрачаныя на антураж, відавочна, патрабавалі і больш цікавага зместу, нейкага руху і дзеяння. Пісьменнікі і паэты былі апрануты ў чорныя "майкі хакейнай каманды" — з надпісам "РыбаSOS" і ўласнымі імёнамі на спінах. Добрая вынаходка, калі арыентавацца на цэлую зграю "пачаткоўцаў", якія прыйшлі, каб упершыню ў сваім жыцці адрозніць Сіна ад Пляна. Прынамсі, мук і пытанняў менш — літаратары падпісаныя, да іх можна падыходзіць і называць адразу па імені. Гледачоў, дарэчы, сапраўды было нямала — з самага пачатку падтрымаць "Рыбу" і паўдзельнічаць у "рыбным" свяце сабралася амаль поўная зала людзей. Пра прысутнасць маладых і "новенькіх" сведчыў традыцыйны рэактыўны смяшок на кожнае другое слова ў вершах Віктара Жыбуля.

Апошні выходзіў на сцэну некалькі разоў — у самоце, разам з дзіцём (сын Жыбуля, як апынулася, ужо складае цудоўныя вершы пра кветачкі ў пяску) і ўсёй сям’ёй, з сынам і Джэці. Выводзіць "паэтычных" дзяцей даводзілася не для радасці і шчасця, а для запаўнення раптоўных паўз. "Мне перадалі, што Ярыла Пшанічны бухае! Замест яго будзе выступаць Юрась Барысевіч, — радасна паведамляе абчэплены сушанай скумбрыяй Вішнёў. — Ой, даруйце, Юрась Барысевіч таксама бухае!"


Юрась Барысевіч, калі і "бухаў", то рабіў гэта нядоўга і хутка з’явіўся на публіцы ў поліэтылене, з сінім пакетам на галаве. Крыху пагайдаўшыся ўзад-уперад, ён нанізаў мікрафон на леску і пачаў лавіць на яго рыбу з сіняга вядра з вадой. Пасля гэтага ў мікрафоне цэлы вечар нешта булькала, што, аднак, не перашкаджала літаратарам чытаць, крычаць, спяваць і шаптаць у яго.

Паэт і літаратуразнаўца Арцём Кавалеўскі па-свойму растлумачыў, чаму ратаваць "Рыбу" — справа кожнага нармальнага мінчука: "Рыба — добрая істота і карысная ежа. А ў краме "Рыба" мы можам знайсці і тое, і іншае". Паэты спрабавалі ўзгадаць як мага больш вершаў з уласных зборнікаў, прысвечаных рыбе і вадзе, некаторыя адразу пісалі новыя "рыбныя" творы (паэтка Джэці перад выступам нешта пісала ў нататніку, а потым чытала з яго ж, магчыма, зусім нованароджаны твор). Праўда, пасля ўсё пайшло неяк не так. Гледачы пачалі падымацца і хутка знікаць, распускацца ў нефармальнасці, смеху і весялосці, пакінуўшы залу амаль сам-насам з чорным пахавальным эмбіентам і сцэнкамі з бруднымі мёртвымі нявестамі на дыяфільмавым палатне.

Ахвотных стаць на абарону крамы "Рыба", удзельнічаць у флэшмобах, набываць і чытаць "Тэксты" аказалася зусім нямала, а выседзець у зале Палаца мастацтваў да канца змаглі сапраўды непахісныя, самыя смелыя і вынослівыя. Справа тут, безумоўна, у доўгай, невыносна зацягнутай праграме, без развіцця, імправізацый — усяго таго, што можна назваць творчым актам, на хісткіх крэслах, каля акна, у якое праразаецца вясновае сонца. Можа быць, дастаткова было б проста памяняць памяшканне, памяняць звычкі. Пісьменнікі кажуць, што "Рыба" "не дацягвае" да кавярні. Аддайце ім "Рыбу", хай дапамогуць ёй "дацягнуцца".
-10%
-10%
-20%
-30%
-12%
-40%
-70%
-20%
-30%
-30%
-15%