1. Юрий Мельничек: «Когда наступит Беларусь 2.0, все отыграет назад достаточно быстро»
  2. Приближается 9 Мая. Как можно поздравить ветеранов и помочь им (в том числе финансово)
  3. Мингорисполком отказал в проведении отдельного шествия «Бессмертный полк»
  4. В Беларуси готовят указ по банковскому мошенничеству. Что планируют изменить
  5. «На 19 мая у него был обратный билет в Норильск». Что известно о докторе, которого задержали в Борисове
  6. Школьница написала на асфальте «Жыве» и попала в РУВД за пикет. Рассказываем, чем все закончилось
  7. В День Победы над Минском пролетят самолеты и вертолеты всего двух моделей. Рассказываем почему
  8. Почему на лице появляются пигментные пятна и как от них избавиться. Комментирует дерматолог
  9. Что в ВОЗ ответили на слова Лукашенко о том, что Беларуси ничем не помогли в борьбе с COVID-19
  10. В МИД Беларуси ответили на призыв «Большой семерки» провести новые выборы
  11. «Жена разбудила и говорит: «Слушай, ты уже не подполковник». Поговорили с лишенными званий экс-силовиками
  12. Скардино рассказала, как живет в Швейцарии и планирует ли возвращаться в Беларусь
  13. «Мы с Колей жили в этом домике». Показываем, где находится «любимый дворец» Лукашенко
  14. Эксперт рассказал, что можно сажать рядом с помидорами, а что — нельзя
  15. Тест. Вы хорошо ориентируетесь в простых вопросах экономики?
  16. Лукашенко: Нам нужны действительно государственные люди
  17. Опубликован список экс-силовиков, которых Лукашенко лишил званий
  18. СМИ назвали фамилию еще одного возможного фигуранта по «делу о госперевороте»
  19. Белоруса посадили на 30 суток, а он все равно гуляет по Минску и даже путешествует. Все благодаря идее жены и ее подруги
  20. «Органы внутренних дел не дадут омрачить великий праздник». Милиция рассказала, как будет работать 9 мая
  21. Одежду и аксессуары с лого TUT.BY теперь можно купить онлайн. Рассказываем как
  22. «Зимой мы здесь живем совершенно одни». История пары, которая переехала из города в деревню
  23. Помните айтишника с БЧБ-флагом на балконе, у которого забрали машину? Узнали, что с авто сейчас
  24. Паша «Мясной король». Как популярный гродненский блогер занялся мясным мини-бизнесом, который вдруг «выстрелил»
  25. Семья минчан построила дом в дачном поселке и живет там круглый год. Вот как там все устроено
  26. «Заинтересовали вещи определенных цветов». К дизайнерам Honar пришел с проверкой Госстандарт
  27. Куда съездить в выходные? 10 необычных экскурсий по Беларуси для любопытных туристов
  28. Участвовавший в испытании «Спутника V» минчанин спустя полгода проверил, что ему вкололи
  29. Теперь официально: ветераны ВОВ не получат в этом году единовременные выплаты к 9 Мая
  30. Не дошла до дома несколько метров. Что известно об аварии в Гомеле, где погибла девочка


Зміцер Панямонаў,

Перш, чым набываць квіток на канцэрт якой-небудзь эстраднай зоркі, некалькі разоў спраўдзіце, ці насамрэч у вас гэты вечар будзе вольным. Бо калі раптам вы нечакана прыгадаеце, што замест канцэрту вам абавязкова трэба ісці на дзень народзінаў любімай цешчы, вы рызыкуеце не толькі не ўбачыць канцэрт, але і згубіць грошы. І добра, калі гэта будзе, да прыкладу, Энрыке Іглесіас, дзе квіткі каштуюць каля 200 тысяч, а не Ала Пугачова за 600.

Як патлумачыла Еўрарадыё начальнік юрыдычнага аддзела Міністэрства культуры Алена Вештарт, здаць квіткі ў касу можна толькі ў тым выпадку, калі канцэрт адмянілі альбо перанеслі. Такія правілы ўстанавіў Мінкульт пастановай №24 ад 30 мая 2007 года.

Алена Вештарт: “Набытыя гледачом квіткі вяртанню не падлягаюць. За выключэннем выпадку адмены мерапрыемства альбо замены яго іншым”.

Што стала прычынай з’яўлення гэтага дакумента, юрыст Мінкульта дакладна не ведае. Кажа, ў самім нарматыўна-прававым акце ніякіх тлумачэнняў няма. Сама ж яна паспрабавала знайсці адказ, параўнаўшы набыццё квітка на канцэрт з набыццём прадуктаў у харчовай краме.

Алена Вештарт: “Здзелка ўжо адбылася, ужо квіток набыты. У краму ж вы таксама не ўсе вяртаеце тавары, а толькі ў пэўных выпадках. Так і тут — прадугледжаныя выпадкі, калі можна вярнуць. Калі вы прыйшлі ў харчовую краму, а па вяртанні дахаты вы разгарнулі тавар і ён вам не спадабаўся, не таму, што ён не якасны, а проста вам не падабаецца, вы ж яго не панясеце назад — хто ж яго ў вас забярэ? Пэўная нагода павінна быць для таго, каб тавар вернуць”.

Выйсце супрацоўніца Мінкульта бачыць у такой сітуацыі толькі адно — самастойна камусьці аддаць, падарыць альбо прадаць гэты квіток. Ды і, кажа, калі папрасіцца добра — возьме квіткі і касір. У яе, нібыта, быў такі выпадак у жыцці.

Праўда, у касах Белдзяржцырку, які арганізоўвае канцэрт Алы Пугачовай у Мінску па квітках за 600 тысяч, адразу папярэдзілі, што прымаць вяртанні не будуць.

Касір: “Квіткі назад прымаюцца толькі ў выпадку адмены мерапрыемства. У іншых выпадках — не. Не мы пісалі, і мы не можам адмяніць гэты закон — таму…"

І параіла паспрабаваць самому прадаць квіткі, стаўшы альбо каля Палаца спорту, альбо каля іх кас.

Касір: “Каля Палаца спорту альбо каля нейкай касы стаць — можа, хто і зацікавіцца, хтосьці набудзе. У нас і ў цырк квіткі так прадаюць, хто не можа пайсці. І на некаторыя канцэрты таксама, што ў нас праходзяць”.

Паспрабаваць сябе ў ролі распаўсюджвальніка квіткоў параіла карэспандэнту Еўрарадыё і супрацоўніца ўпраўлення абароны правоў спажыўцоў і кантролю за рэкламай Міністэрства гандлю. Іншай магчымасці, запэўніла яна, вернуць грошы за квіток няма.

Мінгандлю: “Вяртанне грошай за квіток немагчыма. Калі толькі прадаць знаёмым, альбо калі нехта будзе падыходзіць да кас, каб набыць, і прапанаваць ім”.

І ў Белдзяржцырку, і Мінгандлю ўпэўнілі, што калі прадаваць квіток па яго сапраўдным кошце, то міліцыі можна не баяцца — да адказнасці за спекуляцыю не прыцягнуць.

Мінгандлю: “Вы ж будзеце прадаваць па тым жа кошце, што ўказаны на квітку. У вас сітуацыя, што вернуць квіток нельга, гэта ў нас заканадаўча замацавана, а гэта, выбачайце, не маленькі кошт — і проста вырашылі яго аддаць іншаму чалавеку. Вы ж не будзеце, калі ён каштуе 600 тысяч, прадаваць яго за 800 альбо за мільён рублёў”.

Тое, што міліцыі можна не баяцца тым, хто не хоча на сваім квітку яшчэ і зарабіць, пацвердзіў і кіраўнік прэс-службы МУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

Аляксандр Ластоўскі: “Прадаць квіток, не ўступаючы ў супярэчнасць з законам, вы можаце па тым кошце, па якім і набылі. Набылі за 10 тысяч — прадалі за 10. Калі вы вырашылі прадаць даражэй, то гэта ўжо незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць, і ў залежнасці ад прыкмет — памер, страты, паўторнасць — тут альбо падаткавая інспекцыя, альбо міліцыя вамі зоймецца”.

Што тычыцца таго, ці не парушае пастанова Мінкульта правоў спажыўцоў — то ва ўпраўленні абароны гэтых самых правоў Мінгандлю ад каментароў на гэты конт адмовіліся. А начальнік юрыдычнага аддзела Мінкульта Алена Вештарт паведаміла, што зараз яны рыхтуюць дадатак да той пастановы, дзе будуць прадугледжаныя магчымасці вяртання квіткоў па іншых, чым адмена канцэрта, прычынах. Але перш, чым змены пачнуць дзейнічаць, іх павінен зацвердзіць Мінюст.
-10%
-50%
-50%
-10%
-15%
-20%
-5%
-10%
-20%
-10%
0073023