фото

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА ўжо 26-ы раз адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў, у які прынята звяртаць асаблівую ўвагу на адметныя помнікі гісторыі і культуры. Сёлета кожны мянчук мае ўнікальную магчымасць далучыцца да святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў.

Аргкамітэт па святкаванню Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў прадастаўляе ўнікальную магчымасць любому жыхару Мінска, а таксама некаторых абласных і раённых гарадоў Беларусі далучыцца да святкавання Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў. 18 і 19 красавіка ў межах святкавання ў Беларусі Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, дзякуючы сумесным намаганням некалькіх грамадскіх аб’яднанняў, упершыню у Беларусі пройдзе “Фэст экскурсаводаў”. Фармат дадзенага мерапрыемства прадугледжвае каля 30 бясплатных, пешых экскурсій, як абзорных, так і тэматычных, што пройдуць галоўным чынам у Мінску, а таксама у Полацку, Брэсце, Навагрудку, Гродна, Гомелі і іншых гарадах краіны.

“Фэст экскурсаводаў” разлічаны перш за ўсё на тых людзей, што кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, праходзяць праз унікальныя помнікі архітэктуры, нямых сведкаў нашага мінулага, сучаснасці і будучыні, але нават не здагадваюцца пра гэта”, -  кажа адзін з ініцыятараў правядзення фэста Павел Каралёў. “Экскурсіі ўзгоднены з Мінгарвыканкамам, дзе наша ініцыятыва такім чынам адзначыць свята была падтрымана”, - адзначае Цімох Акудовіч.

Экскурсіі будуць праводзіць як прафесійныя экскурсаводы, так і выкладчыкі гісторыі, даследчыкі пэўнай эпохі, тэматыкі ці рэгіёна. Яны атрымаюць магчымасць падзяліцца сваімі ведамі не толькі са студэнтамі і турыстамі, але і непасрэдна з усімі неабыякавымі да гісторыі свайго дома, вуліцы, горада.

Як лепш за ўсё далучыцца да “Фэста экскурсаводаў”? Проста выйсці на бліжэйшую экскурсію, якая будзе адбывацца ў вашым раёне (глядзі спіс усіх экскурсій ніжэй). Арганізатары лічаць: “Ведаць свой раён, адметнасці сваёй мясцовасці, уласныя помнікі неабходна найперш”. Аднак, калі такой экскурсіі ў вашай бліжэйшым раёне няма, то можна далучацца да іншых, што праходзяць у розных частках горада.

Сярод такіх месцаў, дзе не прынята праводзіць экскурсіі, арганізатары бяруцца паказаць значнасць такіх раёнаў, як Грушаўка, Трактарны завод, Ляхаўка (у наваколлі стадыёна Дынама), Сляпянка і Сцяпянка. Асобныя экскурсіі будуць па вул. Карла Маркса, па Ракаўскаму прадмесцю, Траецкай гары.

“Сэрцам горада” названа экскурсія па гістарычнаму цэнтру - Верхняму гораду. Адмыслова для тых, хто 19 красавіка будзе адзначаць светлае Хрыстова Ўваскрасенне, у гэты дзень адбудзецца экскурсія “Мінск Хрысціянскі”. Цікавай тэматычнай экскурсіяй павінна стацца і “Музычны Мінск”.

Такім чынам, “Фэст экскурсаводаў” працягне сусветную традыцыю святкавання Міжнароднага Дня помнікаў і мясцінаў. Дапаможа асэнсаваць уласную гісторыка-культурную спадчыну, даведацца пра багатую і адметную гісторыю свайго раёна.

Акрамя таго, арганізатары запрашаюць усіх на заключны святочны канцэрт, які пройдзе 19 красавіка (19.00), у Мінскім Палацы дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). У канцэрце будуць браць удзел гурт “Рэха”, спявачка Інэса Леаданская, бард Аляксей Галіч. Асобны Велікодны падарунак чакаецца ад Мінскай школы званароў. На канцэрце вы сустрэнецеся з вядомымі краязнаўцамі, паўдзельнічаеце ў міні-віктарыне, пачуеце паланез Агінскага, убачыце выявы маляўнічых мясцінаў Беларусі. Уваход на канцэрт вольны.

СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА МІНСКУ

18 красавіка

Назва экскурсіі 

Раён г.Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Вядучы вандроўкі

Лошыцкі парк 

Ленінскі раён

10.00, Каля ўваходнай брамы ў Лошыцкі парк

Мяльніцкі Ян

Траецкая гара

Цэнтральны раён

14.00, Мост на Востраў слёз

Гатальскі Ігар

Ракаўскае прадмесце

Цэнтральны раён

14.00, Адкрытая пляцоўка ГД “На Нямізе” (2-і паверх)  у бок Петрапалаўскай царквы

Мяльніцкі Леанід

Сядзіба Ваньковіча ў Сляпянцы,

дача Цанавы

Партызанскі і

Першамайскі раёны

10.30, каля ўваходу ў Нацыянальную бібліятэку

Ханжанкоў Сяргей,

Абрамчук Раман

Ляхаўка

Ленінскі раён

11.00, каля Ліцэя БДУ

Галіч Аляксей

Музычны Мінск 

Цэнтральны раён

11.00, Цэнтральны сквер, каля фантана

“Хлопчык з лебедзем”

Фралоў Аляксей

Сэрца горада (Верхні горад).

Цэнтральны раён

12.00, Касцёл Дзевы Марыі

на пл. Свабоды

Дзянісаў Уладзімір

Грушаўка  

Маскоўскі раён

12.00, Уваход у 105 школу (Хмілеўскага, 12 а)

Сінюціч Кірыла

Плошча Незалежнасці 

Цэнтральны раён

14.00, Галоўны ўваход у Педагагічны універсітэт

Акудовіч Цімох

Трасцянец    

Заводскі раён

14.00, аўтобусны  прыпынак "Паварот на Шабаны" ў бок выеду з горада

Кузняцоў Ігар

Дуброва Чапскага   

Маскоўскі раён

14.00, Галоўны ўваход Гуманітарнага факультэта БДУ (вул. Курчатава)

Спіцын Алесь

Вуліца Карла Маркса

Ленінскі раён

15.00, Уваход у тэатр імя Янкі Купалы

Мяльніцкі Ян

Залатая горка-Доўгі брод

Савецкі раён

16.00, каля Палацу мастацтваў

Воўкаў Мікола

19 красавіка (экскурсіі па Мінску)

Назва экскурсіі 

Раён г. Мінска

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Вядучы вандроўкі

Трактарны завод 

Партызанскі раён

10.00, каля ст.м. “Трактарны з-д” з боку Трактарнага з-да

Каралёў Павел

Мінск Хрысціянскі 

Цэнтральны раён

11.00, Выхад з метро “Няміга” у бок Палаца спорту

Фралоў Аляксей

Татарская слабада 

Цэнтральны раён

12.00, каля ўваходу ў гатэль “Юбілейны”

Сівіцкі Арсен  

Музей валуноў

Першамайскі раён

14.00, Уваход у музей валуноў (раён Уручча)

Чырскі Мікола

 
СПІС ЭКСКУРСІЙ ПА БЕЛАРУСІ

17 красавіка

Назва экскурсіі 

Месца

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Вядучы вандроўкі

Экскурсія па гістарычным цэнтры

г. Магілёў

18.00, каля Абласнога краязнаўчага музея

Дзьячкоў Алег  


18 красавіка

Назва экскурсіі 

Месца

Час пачатку экскурсіі і месца сустрэчы

Вядучы вандроўкі

Помнікі і славутыя мясціны старадаўняга мястэчка

м. Дварэц, Воранаўскі р-н, Гродзенская вобл.

10.00, каля касцёла

Ляўкевіч Наталля

У глыб гомельскай гісторыі

г. Гомель

10.00, на ганку Драмтэатра

Малікаў Яўген

Экскурсія па нашым горадзе

г. Навагрудак, Гродзенская вобл.

10.30, каля Краязнаўчага музея

Карповіч Максім

Старадаўні Бабруйск 

г. Бабруйск

11.00, каля 5-га бастыёну крэпасці

Чыгір Алеся

Гістарычнае Бярэсце

г. Брэст

11.00, каля Ўнівермагу пад гадзіннікам

Быцкевіч Сяржук

Экскурсія па Старой Гародне

г. Гродна

11.50, статуя Вітаўта паміж Старым і Новым замкамі

Казак Таццяна  

Полацкая даўніна

г. Полацк

15.00, каля помніка Скарыну

Пракоф’ева Юлія


Арганізатары мерапрыемства (Беларускі камітэт Міжнароднай рады па помніках і мясцінах (ІКАМОС), Грамадскае аб'яднне “Беларускi фонд культуры”, Маладзёжнае грамадскае аб'яднанне “Гісторыка”, Гісторыка-краязнаўчае таварыства “Этна” БДУ культуры і мастацтваў, Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў”) па розных пытаннях просяць звязвацца з адказнымі:

Зміцер Рагачоў (каардынатар па працы з рэгіёнамі) - (8029) 7550370;
Павел Каралёў (каардынатар па Мінску) - (8029) 7762435;
Цімох Акудовіч (агульная каардынацыя і канцэрт) - (8-029) 5571124.

{banner_819}{banner_825}
-20%
-20%
-30%
-27%
-50%
-20%
-30%
-10%
-25%
0065444