фотоУ праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бярэ ўдзел самая вядомая італьянскамоўная група Беларусі - Da Vinci. Дзяніс Дудзінскі, Лявон Шырын і Вольга Рыжыкава маюць перасьпяваць адзін з сваіх гітоў з альбому “Bum-bum” - L'amore non esiste. “Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты - мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка”, - кажуць музыкі.

Da Vinci паўстаў з дуэту Леанід Шырын і Дзяніс Дудзінскі тры гады таму. Да вядомага кампазытара і аранжыроўшчыка, што падыгрываў ня менш вядомаму радыё- і тэлевядучаму, далучылася яшчэ сьпявачка Дана (Вольга Рыжыкава, не з гурта “Імпэт”). Такім чынам сфармавалася пап-рок трыё “Da Vinci”, што вырашала сьпяваць выключна па-італьянску. Згаладнелыя на якасную айчынную (небеларускамоўную) музыку FM-cтанцыі адразу ж узяліся круціць творы гэтага гурта ня толькі ўноч, але і ўдзень, што толькі падмацавала музыкаў у слушнасьці абранага шляху. Ня дзіва, што песьні каманды з экзатычнай Беларусі зьявіліся і ў італьянскай FM-прасторы.

Пазалетась гурт выдаў на кампаніі Vigma свой дэбютны дыск Bum-Bum і працуе цяпер над другім альбомам. Для праекту “Тузін. Перазагрузка” музыкі абралі песьню “L'amore non esiste”. Для іх гэта першы досьвед працы зь беларускім тэкстам, хоць адзін з аўтараў гэтай кампазыцыі Леанід Шырын прайшоў сапраўдную школу беларускага рок-н-ролу. Цягам сямі год (да 1995 году) ён быў гітарыстам, аўтарам музыкі і аранжыроўшчыкам песень гурта “Новае неба”, а ў 1992 годзе нават даў адзін канцэрт у якасьці гітарыста ў складзе гурта “Мроя”. Гэта потым ён ужо выступаў у складзе гурта Ірына Дарафеевай і пісаў песьні для Аляксандра Буйнова. “Мы з радасьцю адгукнуліся на такую прапанову, - кажа Леанід. - Сэнс нашага ўдзелу вельмі просты - мы беларусы, тут жывем і хочам прасьпяваць урэшце на сваёй мове ды паглядзець, як гэта ўспрыме публіка”.



Пераасэнсоўваць на беларускі лад L'amore non esiste узяўся паэт, сьпявак і перакладчык Алесь Камоцкі, які ў прыватнасьці пераклаў на беларускую народныя песьні Італіі (для праекту “Бывайце здаровы! Bella Ciao”) і Японіі (для альбому З.Вайцюшкевіча “Месяц і сонца”).

Наступны ўдзельнік праекту будзе прадстаўлены 17 красавіка.

Даведка

У праекце "Тузін. Перазагрузка" інтэрнэт-парталу "Тузін Гітоў" і грамадзкай кампаніі "Будзьма беларусамі" бяруць удзел 12 самых цікавых айчынных небеларускамоўных выканаўцаў розных стыляў, якіх лучыць арыгінальнасьць матэрыялу, прафэсыйнасьць у музычным падыходзе і жаданьне эксперымэнтаваць. Кожны зь іх перазапіша адзін з сваіх гітоў у беларускамоўным варыянце, выкананым прафэсыйным перакладчыкам. Усе песьні будуць прэзэнтаваныя на старонках music.fromby.net і budzma.org.

Інфармацыйныя партнэры акцыі “ТУЗІН. ПЕРАЗАГРУЗКА”:

Інтэрнэт-партал TUT.BY

Першая прафэсыйная радыёстанцыя байнэту - Netradio.by

Першая беларуская газэта - “Наша Ніва”.

Першая беларуская транспамежная FM-станцыя - Радыё Рацыя (98,1 FM у Гародні і Беластоку)

Праграма "Proдвижение" (штонядзелю апоўначы, штосераду апоўдні на тэлеканале “Лад”)

Праграма “Новая зямля” (шточацьвер а 23-ай гадзіне на Радыё Unistar (99,5 FM у Менску, 102,3 FM у Берасьце).

-30%
-10%
-50%
-10%
-21%
-50%
-10%
-55%
-20%
-15%
-20%