1. «Ответила: «Да». Ролик, где минчанин делает предложение, набрал около семи миллионов просмотров
  2. Порье нокаутировал Конора Макгрегора
  3. «Муж старше моей мамы на два года». История пары с большой разницей в возрасте
  4. Милиция так и не смогла найти, кто повредил мотоцикл байкера, который лихо уходил от погони ГАИ во время протестов
  5. На продукты, лекарства и детские товары подняли НДС. Рассказываем, что может заметно подорожать
  6. Умер Ларри Кинг
  7. За восемь дней задержали более 500 человек: по БТ показали «социально-возрастной портрет» протестующих
  8. Прощальная служба Кондрусевича, акции и «экскурсия под конвоем». Что происходило 24 января
  9. «Поток ринувшихся к границе превратил окраину Бреста в «прифронтовую полосу». Как нашим уже пытались запретить выезд
  10. Балаба: Минский ОМОН готов к возможным весенним акциям протеста
  11. Перед жительницей Петербурга, получившей удар в живот, извинились — и руководство полиции, и сам полицейский
  12. ТВ-горки и стенки канули в прошлое. Дизайнеры рассказали, какие полки и TV-тумбы в тренде
  13. В Беларуси готовятся нанести удар по коррупции. Что хотят изменить
  14. В Беларуси произошли массовые прорывы теплосетей. Неужели все так плохо?
  15. И ездить не стыдно, и налог платить не надо. Подборка крутых автомобилей старше 1991 года выпуска
  16. «В акциях участвует немногочисленное количество человек». Милиция сообщила о 100 задержанных в субботу в Минске
  17. В квартирах хотят запретить держать некоторых животных. В планах — и ограничения по контактным зоопаркам
  18. Новый КоАП вводит правило «первого раза» для водителей: за какие нарушения сначала не будет штрафа
  19. Без жестких диет. Совет Елены, которая много раз пробовала похудеть и наконец сбросила 21 кг
  20. Белорусские биатлонистки финишировали пятыми в эстафете
  21. В 2020-м году — семилетний антирекорд по покупке квартир. Эксперты рассказали, что происходит
  22. 18-летней Софии, которая расписала щиты военных, дали два года колонии. Ее другу — полтора
  23. В России ищут 80 вагонов для поставки бронетранспортеров БТР-80 в Беларусь. Разбираемся, в чем дело
  24. За сутки умерли 10 пациентов с коронавирусом. Минздрав озвучил последние цифры о COVID-19
  25. «Леха, выходи». В России на акциях в поддержку Навального рекордное число задержаний за 10 лет
  26. «Куды ідзеш, Беларусь?» Тадеуш Кондрусевич провел «прощальную службу» в Минске. Как это было
  27. 555 долларов за «квадрат». Под Минском построили частный дом из мапидовских панелей. Вот он какой
  28. История врача, который два раза переболел ковидом и четыре раза был задержан — но не теряет оптимизма
  29. История о том, как простой парень спас семью из пожара, получил медаль «За отвагу» — и как сложились их судьбы
  30. «Не уверен, что он сам в этот колодец бы прыгнул». Родители о гибели 10-летнего мальчика в Пуховичском районе


Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

фото
23 траўня на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу “Баравая” адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль “Bela Music-09”. Упершыню найлепшыя рок-гурты Беларусі, якія яшчэ зусім нядаўна былі пад забаронай, выступяць на адной пляцоўцы пад патранатам Мінісітэрства культуры і мясцовых уладаў. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Доме прэсы заявілі арганізатары мерапрыемства.

Годзе фінансаваць расійскі шоўбіз!

Мастацкі кіраўнік фэсту, лідэр гурта “Палац” Алег Хаменка (на фота) распавёў, як у 1994 годзе ён пабываў на буйным оўпэн-эйры ў Германіі, які так яго ўразіў, што ён падумаў аб неабходнасці зладзіць нешта падобнае ў Беларусі. “Ні з чым непараўнальныя эмоцыі мы адчувалі і ў 1995 годзе, калі “Палац” граў на легендарнай Замкавай гары ў колішняй сталіцы ВКЛ Навагрудку. З таго часу было зроблена многа спробаў. Былі спадзяванні, што нехта возьмецца за арганізацыйныя рэчы і зробіць чорную работу за нас, але нічога не адбывалася. Нарэшце, мы стаміліся чакаць і разам з Валодзем Шаблінскім узяліся за справу”, — распавёў музыка.

“Можна па-ранейшаму працягваць сцвярджаць, што ў Беларусі няма шоўбізу, і працягваць выступаць на клубных канцэртах перад аўдыторыяй у 100-200 чалавек. А можна паспрабаваць змяніць сітуацыю, — распавядае арганізатар “Bela Music-09”, дырэктар агенцтва “Лініі гуку” Ўладзімір Шаблінскі. — Мяне абурае, што прыезджым расійскім зоркам даюць стадыёны, пад іх канцэрты знаходзяцца айчынныя спонсары. Гэткім чынам немалыя грошы вывозяцца з краіны, і, па-сутнасці, укладаюцца ў развіццё расійскага шоў-бізнэсу. Гэта недапушчальна!” 
 
Таму арганізатары “Bela Music-09” заклікаюць ствараць беларускія музычныя брэнды, аб’ядноўваць намаганні і папулярызаваць айчынных выканаўцаў, спрыяючы такім чынам развіццю айчыннага шоўбізу.

Апроч гэтага, “Bela Music-09” ставіць перад сабой мэту стварыць падмурак для з’яўлення ў Беларусі агульнанацыянальнай узнагароды ў галіне папулярнай актуальнай сучаснай музыкі. Аўтары ідэі ўжо атрымалі згоду на ўдзел ў фэсце прадстаўнікоў іншых буйных беларускіх фэстаў — “Басовішча”, “Рок-каранацыі”, “Рок-кола”. Вядуцца перамовы з “Золотым ухом” і “Золотой аккустикой”. “Мы спадзяемся, што ў выніку плённай супрацы з іншымі фестывалямі, хіт-парадамі і мас-медыя будзе створаны адмысловы фонд (ці грашовая прэмія), якія пойдуць на падтрымку найбольш цікавых і актуальных гуртоў”, — гаворыць Алег Хаменка.

Удзельнікі: “самыя знакавыя гурты”

Якім будзе фармат шоў? Гэта папулярная актуальная беларуская музыка, то бок, усе музыкі, якія, незалежна ад стылю і напрамку, у апошні час выступалі з сольнымі канцэртамі працягласцю больш за 80 хвілін з жывым інструментальным акампанементам.

Арганізатары абяцаюць, што ў фэсце, які будзе праходзіць 23 траўня з 16.30 да 22.00 на Баравой, выступяць самыя знакавыя гурты Беларусі. Папярэднюю згоду ўжо далі “Крама” і “Нейра Дзюбель”, “Палац”, “Детидетей” і “Гарадзкія”… Імя хэдлайнера фэсту, гэтаксама, як і іншых удзельнікаў, пакуль не раскрываецца. Аднак абяцаюць, што гледачоў чакаюць прыемныя неспадзяванкі.

Пры ўмове ўдалага правядзення сёлетняга фэсту, арганізатары плануюць надалей запрашаць і беларускамоўныя гурты з этнічна беларускіх Беласточчыны і Смаленшчыны. А вось ад замежных зорак ад самага пачатку было вырашана адмовіцца. “Яны паспяхова прыязджаюць і выступаюць у Беларусі і без нас. Апроч таго у Беларусі ладзяцца розныя канцэрты з удзелам замежнікаў”, — гаворыць Уладзімір Шаблінскі.
Арганізатары мяркуюць зрабіць фестываль штогадовым, але пакуль аб гэтым гаварыць зарана. “Дзіця яшчэ не нарадзілася, мы яго толькі чакаем. Таму штогадовы фармат пакуль застаецца доўгатэрміновай мэтай”, — адзначыў Алег Хаменка.

І тут лібералізацыя

Нагадаем, што яшчэ зусім нядаўна, з 2005 па 2007 гады, у Беларусі існавалі негалосныя “чорныя спісы”, якія, па сутнасці, забаранялі публічную дзейнасць найбольш вядомых рок-гуртоў на чале з "N. R. M.", "Крамай", "Палацам", "Нейра Дзюбелем"… Цяпер жа Мінкультуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам выступаюць суарганізатарамі фэсту тых самых незалежных гуртоў. Фантастыка!

“Гэта ўнікальная сітуацыя. Дзяржава сказала: мы не будзем вам перашкаджаць, рабіце, калі жадаеце. І не скарыстацца такой магчымасцю было б глупствам, — лічыць Уладзімір Шаблінскі. — Думаю, прычына такога павароту дзяржавы тварам да рок-музыкі ў тым, што ў краіне адбываецца лібералізацыя. У цяперашніх эканамічных, палітычных умовах нешта мяняецца, злятае шалупінне, людзі пачынаюць болей бачыць у вачах адно аднаго”.

На думку Алега Хаменкі, беларускі рок-н-рол дасягнуў такой ступені ўплыву на грамадскую думку, найперш — на розумы моладзі, што стала немагчыма гэты рух ігнараваць.

Ці высоўвалі дзяржструктуры нейкія патрабаванні ідэалагічнага кшталту? “У мяне толькі запыталіся, ці бяру я на сябе адказнасць, што гурты-выступоўцы будуць “нармальнымі і адэкватнымі. Больш нічога”, — падзяліўся лідэр “Палаца”.

Квіткі па 20 тысяч

Па словах дырэктара агенцтва “Лініі гуку”, якое адказвае за тэхнічную і арганізацыйную частку “Bela Music-09”, продаж квіткоў пачнецца не пазьней, чым за месяц да пачатку фэсту. Прыблізная цана — 15-20 тысяч рублёў. Для гледачоў будзе наладжаны адмысловы аўтобусны маршрут “станцыя метро “Усход” — “Баравая”, праезд у якім будзе каштаваць звычайныя 600 рублёў. Што да патэнцыйнай колькасьці ўдзельнікаў, ініцыятары фэсту пакуль устрымліваюцца ад пэўных лічбаў. Прынамсі, пляцоўка ў Баравой можа прыняць 15 тысяч чалавек.

“Наша агенцтва не ўзялося б за арганізацыю, калі б не было падтрымкі дзяржструктур,
— кажа Шаблінскі. — Аплаціць паслугі МНС, медыкаў, арэнду зямлі і аўтобусны маршрут мы б не здолелі. Апроч гэтага, удзел Мінкультуры і мясцовых уладаў у дзесяткі разоў спрашчае бюракратычныя працэдуры, узгадненні, хаджэнні па кабінетах”.

Гэй, спонсары!

Што да бюджэту феставалю, ён застаецца адкрытым. Дзякуючы продажу квіткоў, у найлепшым выпадку ўдасца выйсці на “нуль”, не болей. Ды і выступоўцы атрымаюць сімвалічныя ганарары. Дзеля развіцця фестывалю ніяк не абысціся без спонсараў. З гэтай нагоды арганізатары звяртаюцца да прадпрыемстваў і арганізацый з просьбай далучыцца да “Bela Music-09”, паспрыяўшы “развіццю станоўчага ўплыву сучаснай музыкі на культурнае развіццё моладзі і грамадства”.
-51%
-10%
-10%
-25%
-7%
-10%
-12%
-20%
-9%
-50%
0072372