фотоЗгоду на ўдзел у праекце "Тузiн. Перазагрузка" iнтэрнэт-парталу "Тузiн Гiтоў" i грамадскай кампанii "Будзьма беларусамi" дала адна з самых цiкавых iнды-рок-камандаў Беларусi, якая ад моманту свайго заснаваньня ў 1998 годзе карысталася ў сваiх песьнях выключна ангельскай мовай. "Iдэя засьпяваць па-беларуску нам падалася вельмi цiкавай i новай. Яна завабiла нас тым, што гэта абсалютна новы вiток у нашай творчасьцi, якi можа прыцягнуць большую колькасьць слухачоў. Мяркуем, што нас абавязкова падтрымаюць нашы ранейшыя прыхiльнiкi", - кажуць музыкi.

Гэты гурт адрозьнiваецца надзвычай грунтоўным падыходам да сваёй творчасьцi. Летась яны справiлi сваё 10-годзьдзе, але ў слухацкай сьвядомасьцi працягваюць асацыявацца з "маладымi i яскравымi дэбютантамi". Перад тым, як даць свой першы канцэрт, Hair Peace Salon рэпетавалi ажно чатыры гады. Над першым сынглам працавалi цягам трох год, а поўнавартасны альбом пiшуць дагэтуль. Пры тым маральным i матэрыяльным унёску, iх апошняе калекцыйнае выданьне EP "In Tune" можна набыць па дэмакратычнай цане - 5 000 беларускiх рублёў. "Мы прапануем наш дыск тым, хто любiць усялякiя каробачкi, каляровыя дыскi, картоннныя буклецiкi, але самае галоўнае наш гурт", - вядзецца ў рэкляме iх самотнiку. На самой справе сваё паклiканьне музыкi бачаць куды ў больш сур"ёзных рэчах - зламаць стэрэятыпы разуменьня папулярнай культуры, якiя абмяжоўваюць духоўную свабоду.

Hair Peace Salon можна назваць адвечнымi фiналiстамi. Яны былi ляўрэатамi цi спынялiся ў кроку ад перамогi на такiх фэстах, як The Global Battle Of the Bands, Bandscan:Belarus, "Рок-Каранацыя", "Золотая акустика" ды iншыя. Свой стыль яны вызначаюць, як брытанскi iнды-рок, а таму i пяюць ужо 11 год толькi па-ангельску.

Для свайго беларускамоўнага дэбюта яны вырашылi прапанаваць песьню, што ў арыгiнале завецца "Ice Age". Галоўныя крэтэры выбару - яна мае мэлёдыю i моц, таму яе вельмi лёгка граць. "Сэнс гэтай песьнi ў тым, што кожны з нас у жыцьцi сутыкаецца зь "леднiковым" перыядам, калi зусiм анiчога не цешыць. Ён падаецца бясконцым, але раней цi пазьней мае перапынiцца, калi трымацца сваёй мэты i праўды", - кажуць музыкi.

Hair Peace Salon
Hair Peace Salon

Пераасэнсоўваць на беларускi лад "Ice Age" узяўся лiтаратар Вiталь Воранаў, якi пераклаў на беларускую такiя творы, як "У чаканьнi Гадо" Бэкета i "Вiня-Пых" Мiлна.

Hair Peace Salon у сецiве - hairpeacesalon.com, myspace.com/hairpeacesalonband
Вiталь Воранаў у сецiве - voranau.livejournal.com, voranau.com

Наступны ўдзельнiк "Перазагрузкi" будзе прадстаўлены 14 красавiка.

{banner_819}{banner_825}
-99%
-15%
-20%
-30%
-10%
-15%
-10%
-20%
-35%
0063385