105 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. «Парень выдержал полгода». История мотоциклистки, которая в 25 лет стала жертвой страшной аварии
  2. Эксперт рассказал, как правильно посеять семена и что делать, чтобы они взошли
  3. Премьера самого доступного кроссовера Volkswagen состоится летом. Новинка получит имя Taos
  4. Носкевич: С лета 2020 года возбуждено 2407 уголовных дел экстремистской направленности
  5. Служит в армии и копит на дом в деревне. В женском биатлоне — новая звезда (и она невероятно милая)
  6. В Viber появилась функция, которая должна защитить белорусов от звонков мошенников
  7. Итоги ажиотажа: за два месяца техосмотр прошло столько машин, сколько раньше за полгода
  8. Помните, сколько стоили машины на авторынке в Малиновке 20 лет назад? Сравнили с современными аналогами
  9. Казакевич озвучил социальный портрет «преступника», «связанного с протестной активностью»
  10. Инициатива BYPOL выложила напутственную речь якобы экс-главы МВД по случаю его ухода с должности
  11. «Вместо 25 рублей — 129». Банк повысил предпринимателю плату за обслуживание в 5 раз из-за овердрафта
  12. «Дочка видела, как нас забирали. Всю ночь плакала». Минчанки хотели обратиться к депутату, а попали на Окрестина
  13. Белорусов атаковали банковские мошенники. Откуда у них данные, почему их сложно найти, как защититься
  14. Медики написали открытое письмо главе профсоюза: «Мог ли врач промолчать и позволить опорочить имя убитого?»
  15. Что сделать для сердца, если переболел коронавирусом? Кардиолог помогает разобраться
  16. «В школе думали, что приводит бабушка». История Даши, у которой разница в возрасте с мамой 45 лет
  17. Суд огласил приговор водителю, который прокатил на капоте гаишника
  18. Беларусбанк начал выдавать потребительские кредиты. Какую сумму дадут при зарплате в 1000 рублей
  19. «Плюшевый десант» высадился на Дзержинской, прокуратура требует выдать Тихановскую. Что происходит 5 марта
  20. Год с коронавирусом. В какие страны сейчас могут слетать белорусы и что для этого нужно
  21. Генпрокуратура направила в Литву запрос о выдаче Тихановской, а в суд — дело «о тайной вечере»
  22. На продукты рванули цены. Где сейчас выгоднее закупаться — на рынках, в гипермаркетах, дискаунтерах?
  23. Две машины в Андорру, пять — в Эстонию, 121 — в Германию. Интересные факты об экспорте авто из Беларуси
  24. По зарплатам «в конвертах» ввели новшество. Оно касается как работников, так и нанимателей
  25. «Осторожно, тут могут быть бэчебэшники». Как в Купаловском прошел первый спектакль после президентских выборов
  26. В Минск привезли первый экземпляр нового поколения Renault Duster
  27. ЕЭК предложила Беларуси избавиться от обязательного перечня белорусских товаров в магазинах
  28. Минское «Динамо» снова проиграло питерскому СКА в Кубке Гагарина
  29. «В Киеве под мою коллекцию основали музей, а в Минске это никому не нужно». Белорус собрал уникальные наряды
  30. Белорусские биатлонистки стали вторыми в эстафете, проиграв одну секунду


Віктар Корбут,

Яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя вучоныя спрабавалі знайсці асяродак Еўропы, але ўсё не пападалі ў цэль. З таго часу розныя пункты на карце - ад Галандыі да Фінляндыі - прэтэндуюць на тое, каб лічыцца “цэнтральнымі”. Наколькі пэўна можна сцвярджаць, што менавіта Полацк - сапраўдны “пуп” еўрапейскай зямлі? На карце простым вокам відаць, што Беларусь знаходзіцца дзесьці пасярэдзіне Старога Свету. Але каб відавочнае стала верагодным, спатрэбіліся сур'ёзныя матэматычныя вылічэнні. Іх зрабілі спецыялісты РУП аэракасмічных метадаў у геадэзіі “Белаэракосмагеадэзія”. Трапіць сюды аказалася складанай задачай - прадпрыемства сакрэтнае. Дастаткова сказаць, што тут захоўваюцца найдакладнейшыя каардынаты ўсіх населеных пунктаў і пабудоў на тэрыторыі краіны.

Карты ў рукі

Але ж перш чым заняцца “цэнтральнай” праблемай Еўропы, нашы навукоўцы вызначылі геаграфічны цэнтр Беларусі. Кіраваў гэтай работай Барыс Фурман, намеснік галоўнага інжынера “Белаэракосмагеадэзіі”.

— Ідэя прыйшла майму тагачаснаму кіраўніку Уладзіміру Мкртчану, а ўзяўся за яе ажыццяўленне я не адзін, а са сваім калегам, былым галоўным інжынерам Мікалаем Бандаруком, — раскрывае карты Барыс Аляксандравіч. — Сабралі ўсе тапаграфічныя карты, распрацавалі метад інтэгральных ацэнак. Сутнасць метаду вось у чым. Наша краіна — няправільная па канфігурацыі. Я падзяліў яе “фігуру” на квадраты, вылічыў адлегласці паміж пунктамі па перыметры квадратаў, падсумаваў даныя па ўсёй тэрыторыі з улікам няправільных абрысаў “квадратаў” на памежжы. Ёсць яшчэ адзін спосаб вылічэння цэнтра няправільнай фігуры. Трэба ўзяць усе крайнія пункты фігуры, злучыць іх паміж сабой — і на скрыжаванні акажацца запаветная сярэдзіна.

Нібыта простая задача. Праблема, аднак, у тым, што немагчыма прадбачыць, дзе вылезе “пуп” няправільнай фігуры. На гэта звяртае ўвагу Барыс Фурман, адкідваючы падазрэнні ў неаб’ектыўнасці вылічэнняў. Геаграфічны цэнтр Беларусі “знайшлі” ў Пухавіцкім раёне. 31 мая 1996 года тут быў устаноўлены мемарыяльны знак.

У ваду глядзелі

Шукаючы асяродак Беларусі, Барыс Фурман з калегамі здагадваліся, што дзесьці побач мусіць быць і цэнтр Еўропы. Дырэктар “Белаэракосмагеадэзіі” Уладзімір Шаўчэнка ўдакладняе: “Геаграфічны цэнтр Еўропы. Падкрэслю: геаграфічны. Нашы даследаванні не маюць дачынення да палітыкі”.

Геаграфічнае аблічча Еўропы між тым не назавеш ідэальным. Калі вызначыць цэнтр круга або квадрата не праблема (правёў дзве рысы — там, дзе яны скрыжаваліся, і будзе сярэдзіна), то Стары Свет на карце выглядае амёбай, без строгага пачатку і канца: з раскіданымі ў морах астравамі, няроўнымі кантынентальнымі ўзбярэжжамі. На адных картах усходнюю граніцу Еўропы праводзілі ля падножжа Уральскіх гор, на другіх — па іх хрыбце. Аднак гэтая “тонкасць” не ўплывае на галоўны вынік: цэнтр Еўропы ўсё адно аказваецца на тэрыторыі Беларусі.

Спачатку разлікі прывялі вучоных у… ваду. “Пуп” Старога Свету “адкрылі” ў глыбінях возера Шо, што ў Глыбоцкім раёне. Нечаканы вынік даследаванняў стаў вядомы грамадскасці ў 2000 годзе. Калі не лічыць спроб некаторых турыстычных фірмаў арганізаваць у далёкую правінцыю некалькі экскурсій, ніхто не ўзяўся раскручваць Шо. Нейкія энтузіясты паспрабавалі ўсталяваць помнік каля возера, але вельмі сціплы: павесілі на дрэве бляху з прымітыўнай картай Еўропы ды паставілі слуп з указальнікамі на Рым і Парыж. На тым і спыніліся.

Пацверджана сертыфікатам

Барыс Фурман сцвярджае, што версія з Шо была рабочай. Вучоны дагэтуль здзіўляецца, як яна трапіла з яго кабінета ў шырокія масы: “Мы працягвалі разлікі і толькі вясной 2008 года змаглі пэўна заявіць, што знайшлі сапраўдны цэнтр Еўропы — у Полацку”. Упэўненасці дадалі расійскія калегі. Беларусы паслалі свае матэрыялы ў маскоўскі Цэнтральны навукова-даследчы інстытут геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі. Адтуль прыйшоў адказ: разлікі слушныя.

Полацкія ўлады чакалі толькі сігналу. Калі прагучала інфармацыя пра цэнтр Еўропы ля возера Шо, у Полацку да яе паставіліся больш чым уважліва. Шо знаходзіцца амаль на мяжы з Полацкім раёнам. Улічваючы, што першыя вынікі даследаванняў былі папярэднія і недакладныя, заставалася надзея: раптам найстаражытнейшы горад Беларусі “перацягне” на сябе славу асяродка Старога Свету.

Так і здарылася. Паводле Барыса Фурмана, зусім дакладна вызначыць геаграфічны цэнтр Еўропы складана, але ён лакалізуецца ці ў самім Полацку ці ў яго ваколіцах даволі надзейна. У кожным выпадку не выходзіць за межы Беларусі.

30 мая 2008 года, у Дзень горада, на плошчы перад полацкім галоўпаштамтам быў урачыста адкрыты памятны знак у гонар Геаграфічнага цэнтра Еўропы. Рашэнне пра ўсталяванне помніка прымалася аператыўна.

— Калі з Масквы прыйшло пацвярджэнне правільнасці разлікаў мінскіх вучоных, па даручэнні кіраўніка гарвыканкама Уладзіміра Тачылы была сфарміравана рабочая група для стварэння мемарыяльнага знака, — расказвае адзін з сяброў групы Станіслаў Красоўскі, галоўны спецыяліст Полацкага гарвыканкама. — Апрача мяне ў калектыў увайшлі першы намеснік старшыні гарвыканкама Сяргей Куксаў і галоўны архітэктар Полацка Андрэй Баравік. Андрэй Міхайлавіч разам з мастакамі распрацаваў праект помніка, які за вельмі кароткі час адлілі на мясцовым заводзе “Тэхналіт”.

На полацкім галоўпаштамце цяпер кожны можа набыць сертыфікат пра наведванне “Геаграфічнага цэнтра Еўропы”. Распрацоўваецца спецыяльны шлюбны рытуал для маладых пар, якія хацелі б павянчацца ў незвычайным месцы.

Пад каронай Гедзімінаса

Між тым павісла ў паветры адно важнае пытанне. У Еўропе ёсць і іншыя “цэнтры” апрача нашых Шо і Полацка. Кожны з такіх “самазваных” пунктаў ставіць пад сумненне іншыя.

— Аднак трэба цвяроза разабрацца, наколькі іншыя цэнтры маюць права такімі лічыцца, — разважае Барыс Фурман. — Я думаю, што некаторыя прэтэнзіі на цэнтр недастаткова абгрунтаваныя. Добра было б склікаць міжнародную навуковую канферэнцыю і выслухаць усе меркаванні.

Са слоў Станіслава Красоўскага, у Полацку плануецца правядзенне такой канферэнцыі або семінара. Тут лічаць сябе сапраўдным цэнтрам Еўропы, але гатовы весці перамовы з “канкурэнтамі”.

Адзін з нашых галоўных сапернікаў знаходзіцца ў ваколіцах літоўскай сталіцы. Паводле разлікаў Французскага нацыянальнага геаграфічнага інстытута, зробленых яшчэ ў 1989 годзе, на поўнач ад Вільні, недалёка ад вёскі Пурнушкес, знаходзіцца той “пуп”, ад якога роўная колькасць кіламетраў аддзяляе любую ўскраіну Старога Свету. 1 мая 2004 года, у гонар уступлення Літвы ў ЕС, уздоўж шашы Вільня — Малетай быў адкрыты манумент работы вядомага скульптара Гедзімінаса Якубоніса — калона з белага мармуру, увянчаная каронай з залатымі пяціканцовымі зоркамі.

Мяч на нашым полі

Яшчэ адзін “цэнтр Еўропы” знаходзіцца ва Украіне, на граніцы з Румыніяй. Але Барыс Фурман, спасылаючыся на аўтарытэт Юрыя Карпінскага, дырэктара Навукова-даследчага інстытута геадэзіі і картаграфіі Украіны, запэўнівае, што выйшла непаразуменне. Я знайшоў фатаграфію манумента, усталяванага ў “цэнтры Еўропы”. Мемарыяльная пліта ў вёсцы Дзіловэ Рахаўскага раёна Закарпацкай вобласці з’явілася яшчэ ў 1887 годзе, тады гэта была тэрыторыя Аўстра-Венгерскай імперыі. Надпіс на лацінскай мове гаворыць толькі пра тое, што гэта нейкі геадэзічны знак “у еўрапейскай сістэме шыраты і даўгаты”. Пра цэнтр Старога Свету — ні слова.

Дарэчы, яшчэ ў 1775 годзе Шыман Антоні Сабекрайскі, астролаг і картограф караля Рэчы Паспалітай, вылічыў, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца на Рынкавым пляцы мястэчка Сухаволя, паблізу Беластока. Цікава, што тады гэты горад належаў Вялікаму княству Літоўскаму, а ў 1939—1941 гг. уваходзіў у склад Беларусі. Але, натуральна, вылічэнні двухвяковай даўнасці сёння сур’ёзна прымаць пад увагу не выпадае.

Важна іншае. Улічваючы аўтарытэт французаў пры выбары цэнтра Еўропы пад Вільняй у 1989 годзе і дакладнасць разлікаў беларусаў 2008 года ў стасунку да Полацка, прызнаных слушнымі расійскімі аўтарытэтнымі спецыялістамі, як ні круці, выходзіць, што “мяч” у спрэчцы за сярэдзіну Старога Свету на нашым полі. Або зусім блізка.

Геаграфічны цэнтр Беларусі

53 градусы 31,7 мінуты паўночнай шыраты,
28 градусаў 02,8 мінуты ўсходняй даўгаты

Геаграфічны цэнтр Еўропы

55 градусаў 30 мінут паўночнай шыраты,
28 градусаў 48 мінут усходняй даўгаты

-10%
-50%
-20%
-15%
-60%
-15%
-30%
-50%
-20%
-30%
-50%