109 дней за решеткой. Катерина Борисевич
Коронавирус: свежие цифры
  1. У Марии Колесниковой истек срок содержания под стражей
  2. «Хлеба купить не могу». Работники колхоза говорят, что они еще не получили зарплату за декабрь
  3. «Можно понять масштаб бедствия». Гендиректор «Белавиа» — про новые и старые направления и цены на билеты
  4. «Белорусы готовы работать с рассвета до заката». Айтишницы — о работе и гендерных вопросах
  5. Госсекретарь США назвал Лукашенко последним диктатором Европы
  6. «Соседи, наверное, с ума от нас сходят». У минчан с разницей в четыре года родились две двойни
  7. «Молодежь берет упаковками». Покупатели и продавцы — о букетах с тюльпанами к 8 Марта
  8. Автозадачка с подвохом. Разберетесь ли вы в правилах остановки и стоянки на автомагистралях?
  9. МОК не признал Виктора Лукашенко президентом НОК Беларуси
  10. Как заботиться о сердце после ковида и сколько фруктов нужно в день? Все про здоровье за неделю
  11. «Я привыкла быть, как все. Но теперь это не так!» Как мы превратили читательницу в роковую красотку
  12. Россия анонсировала в марте совместные с Беларусью учения. В том числе — под Осиповичами
  13. «Танцуем, а мое лицо прямо напротив ее груди». История семьи, где жена выше мужа (намного!)
  14. «Прошло минут 30, и началось маски-шоу». Задержанные на студенческом мероприятии о том, как это было
  15. Первый энергоблок БелАЭС включен в сеть
  16. Акции в честь 8 Марта и непризнание Виктора Лукашенко президентом НОК. Онлайн прошедшего дня
  17. Где поесть утром? Фудблогеры советуют самые красивые завтраки в городе
  18. «Ушло вдвое больше дров». Дорого ли выращивать тюльпаны и как к 8 марта изменились цены на цветы
  19. На овсянке и честном слове. История Марины, которая пришла в зал в 33 — и попала в мировой топ пауэрлифтинга
  20. Студентка из Франции снимала Минск в 1978-м. Показываем фото спустя 40 лет
  21. BYPOL выпустил отчет о применении оружия силовиками. Изучили его и рассказываем основное
  22. Синоптики объявили желтый уровень опасности на 9 марта
  23. Я живу в Абрамово. Как неперспективная пущанская деревня на пару жителей стала «модной» — и передумала умирать
  24. «Один роковой прыжок — и я парализован». История парня, который нырнул в воду и сломал позвоночник
  25. Изучаем весенний автоконфискат. Ищем посвежее, получше и сравниваем с ценами на рынке
  26. Еще 68,9 млн долларов. Минфин в феврале продолжил наращивать внутренний валютный долг
  27. У бюджетников заметно упали зарплаты. Их обещают поднять за счет оптимизации численности работников
  28. Минское «Динамо» обыграло СКА в четвертом матче Кубка Гагарина
  29. Минздрав опубликовал статистику по коронавирусу за прошлые сутки
  30. «Если вернуться, я бы ее не отговаривал от «Весны». Разговор с мужем волонтера Рабковой. Ей грозит 12 лет тюрьмы


Зміцер Панямонаў,

фотоПаводле праекту студэнтаў БНТУ, да гістарычнага будынка Купалаўскага тэатра “прылепяць” дабудаванне са шкла і бетону.

Як стала вядома Еўрарадыё, 9 сакавіка генеральны дырэктар Купалаўскага тэатра Мікалай Кірычэнка атрымаў з Міністэрства культуры рашэнне Навукова-метадычнай Рады Мінкульта. Гэтым рашэннем чыноўнікі фактычна зацвердзілі прапанаваны студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта праект пашырэння тэатра з дапамогай далучэння да будынка новай прыбудовы. Яна будзе выкананая ў сучасным стылі і зойме частку сквера побач з тэатрам.

Дырэктар тэатра прызнаўся, што не вельмі “даганяе” ідэю праекта, але ён яму спадабаўся.

Мікалай Кірычэнка: “Гэты праект - праца студэнтаў дэкана Архітэктурнага факультэта БНТУ, Сардарава фактычна. Ведаеце, што добра? Гэта маладыя рабяты прыдумалі, студэнты, гэта іх ідэя. Я не вельмі “даганяю”, але бачу, што ідэя цікавая. Па-першае, “акругляецца” значнасць першага тэатра краіны. Я разумею, кудысьці цень патрапіць, будуць спрэчкі гарачыя, але пытанне ўжо знаходзіцца ў стадыі абмеркавання, рашэння і ўзгаднення. Узгаднення нават не па інстанцыях, якія ставяць свае подпісы і пячаткі, а па прыцірцы гэтай ідэі”.

Кажучы пра цень, які можа патрапіць туды, дзе яго быць не павінна, Мікалай Кірычэнка меў на ўвазе будынак Адміністрацыі прэзідэнта, што стаіць за тэатрам. Але, кажа, як выйсці з сітуацыі і не пакрыўдзіць прэзідэнцкіх чыноўнікаў, павінны думаць архітэктары.

Паводле звестак Еўрарадыё, на разгляд Рады Мінкульта былі прадстаўленыя тры праекты, але, згодна са словамі Мікалая Кірычэнкі, усе яны былі вартыя адзін аднаго.

Мікалай Кірычэнка: “Для мяне гэта як кентаўр: азадак каня, а галава чалавека. Усе тры праекты будаваліся на тым, каб зрабіць дадатковую сучасную прыбудову, якая ахоплівае гістарычную частку тэатра. І нам спадабалася. Гэта была рэч, нечаканая для ўсіх”.

Больш за ўсё ў прапанаваным праекце дырэктару спадабалася тое, што цалкам з’язджаць з будынка як на час новабудоўлі, так і пазнейшай рэканструкцыі старых памяшканняў, не давядзецца.

Мікалай Кірычэнка: “Разумею праблемы з пераездам і гэтак далей. Але там можна будзе рабіць рэпетыцыйныя залы, перавесці туды адміністрацыйную частку. Тэатр зможа сысці ў гэты аб’ём, і тады пачынаць разборку і рэканструкцыю гістарычнай часткі. Мы не будзем са сваёй бухгалтэрыяй і сваімі рэпетыцыйнымі цягацца недзе па вуліцы”.

Праўда, кажа дырэктар, спектаклі ўсё адно давядзецца ставіць на сцэнах іншых тэатраў - але гэтага не пазбегнуць.

Але загадчык Кафедры горадабудаўніцтва Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Армэн Сардараў папраўляе дырэктара тэатра і кажа, што праекты не належаць нікому канкрэтна - гэта была агульная творчасць.

Армэн Сардараў: “У нас ёсць на факультэце праектнае бюро. Там працуюць і выкладчыкі, і студэнты. Гэта бюро і ажыццявіла гэтую працу. Архітэктурны факультэт БНТУ - гэта прэзентуецца так, і гэта адпавядае рэчаіснасці”.

Будынак тэатра імя Янкі Купалы быў узведзены ў 1890 годзе архітэктарам Казлоўскім. Зараз яму хочуць вярнуць той гістарычны выгляд. Але прафесар Сардараў з такім падыходам не згодны. Асабліва гэта тычыцца памераў тэатра.

Армэн Сардараў: “Тэатр не можа існаваць у такіх вузкіх межах. Прыбудова прапанаваная ў формах абсалютна нейтральных з пункту гледжання архітэктуры, ананімных да навакольнага атачэння”.

Паводле словаў архітэктара, будоўля не нанясе ніякай шкоды скверу побач з тэатрам - давядзецца спілаваць толькі адно дрэва. І кідаць цень на вокны будынку прэзідэнцкай Адміністрацыі ці псаваць краявіды з іх на праспект прыбудова не будзе. Усё, кажа, пралічана да сантыметра. Яе нават зробяць ніжэйшай, каб зняць усе пытанні.

Еўрарадыё пацікавілася, як да прапанаванага праекта ставяцца акторы тэатра. Але, згодна са словамі акторкі Святланы Зелянкоўскай, з імі ніхто не раіўся і эскізы не паказваў.

Святлана Зелянкоўская: “Ніякіх размоў на гэты конт не было. Прыйшоў да нас міністр, сказаў, што разгледзяць усе нашыя прапановы. Але ўсё гэта было сказана проста так, афіцыйна”.

Нічога дзіўнага ў гэтым няма, з улікам стаўлення да гэтага пытання дырэктара тэатра Мікалая Кірычэнкі.

Мікалай Кірычэнка: “Ведаеце, чым больш людзей удзельнічае ў абмеркаванні, тым цяжэй прыняць рашэнне. Чым менш людзей за рулём - тым дакладней машына ідзе па курсе”.

Паводле слоў прафесара БНТУ Армэна Сардарава, прыблізна год спатрэбіцца на тое, каб падрыхтаваць усю неабходную дакументацыю па праекце і гады 2 на саму будоўлю. Размовы пра тое, каб вынесці праект перабудовы Купалаўскага на грамадскае абмеркаванне, не стаіць.
-15%
-20%
-40%
-20%
-25%
-10%
-20%
-20%
-10%