"Кнігарня Логвінаў" у галерэі "Падземка" прапануе чытачам кожны чацвер з 18.00 да 19.00 купіць кнігу з рук беларускага літаратара. Прыходзь, каб атрымаць аўтарытэтную параду, аўтограф, проста паглядзець.
12 САКАВІКА
Артур Клінаў
Мастак, пісьменнік, выдавец. Культавая постаць еўрапейскага культурнага андэграўнда. Стваральнік канцэпта “Менск - Горад Сонца”.
Нарадзіўся ў 1965 годзе ў Менску. У 1987 г. скончыў аддзяленне архітэктуры Беларуская Тэхнічнай Акадэміі. З 1998 кіраўнік беларусай асацыяцыі сучаснага мастацтва. З 2001 г. выдавец і рэдактара часопіса pARTisan. Аўтар кніг “Малая падарожная кніга па Горадзе Сонца”(Логвінаў, 2007) (нямецкае выданне: Sonnenstadt der Traume, 2006 Frankfurt, Suhrkamp Verlag; польскае выданне Mińsk. Przewodnik po Mieście Słońca (Czarne, 2008)
19 САКАВІКА
Уладзімер Арлоў
Пісьменнік, паэт, гісторык. Нарадзіўся ў 1953 г. у Полацку. У 1975 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Аўтар кніг Добры дзень, мая Шыпшына (Мн, 1986), Мой радавод да пятага калена. (Мн., 1993); Таямніцы полацкай гісторыі (Мн, 1994, 2000, 2002) Адкуль наш род (Мн., 1996; Вільня, 2000,2003). Час чумы (Логвінаў, 2005), Сланы Ганібала (Логвінаў, 2005), Паром празь Ля-Манш (Логвінаў, 2006) і інш. У суаўтарстве з Генадзем Сагановічам: Дзесяць стагодзьдзяў беларускай гісторыі (862—1818) (Вільня, 2001,2002. (2001). У суаўтарстве са Змітром Герасімовічам: Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя (Martin, Slovakia, 2003).
26 САКАВІКА
Марыя Мартысевіч
Пісьменніца, паэтка, журналістка і блогерка. Унікальная ва ўсіх творчых выяўленнях.
Нарадзілася ў 1982 г. ў Менску. У 2004 г. скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага унівэрсітэту, у 2005 - аддзяленьне філязофіі/літаратуры Беларускага Калегіюму. Cтыпэндыятка Homines Urbani (таварыства Villa Decius, Кракаў, 2007 г.). Як журналітска сцупрацоўнічае з газэтай “Новы час” і мультымэдыя часопісам CD_MAG. Перакладае паэзію і прозу з ангельскай, польскай, рускай, украінскай, чэскай моваў. Як эсэістка і паэтка ўдзельнічала ў шэрагу міжнародных фестываляў культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве, Славакіі, Украіне. Яе вершы і эсэ перакладаліся на украінскую, чэскую, славацкую, польскую, літоўскую, нямецкую, рускую мовы. У Беларусі публікуецца ў часопісах “ARCHE”, “Дзеяслоў”, “pARTyzan”. Аўтарка кнігі “Цмокі лятуць на нераст: эсэ ў вершах і прозе” (Логвінаў, 2008). Жыве ў Менску.