Кастусь ЛАШКЕВІЧ,

Аляксандр Кулiнковiч ('Neuro Dubel') з 'рок-каронай'-2007. Фота Bymedia.net

Аляксандр Кулiнковiч ("Neuro Dubel") з "рок-каронай"-2007. Фота Bymedia.net

 

14 сакавiка ў маладзечанскiм Палацы культуры адбудзецца 13-я цырымонiя ўручэння ўзнагарод найлепшым рокерам Беларусi. Упершыню ў гiсторыi "Рок-каранацыя" пройдзе за межамi сталiцы, а найлепшыя рок-выканаўцы краiны выступяць пад акампанемент сiмфанiчнага аркестру. Да таго ж сёлетнi фэст, мажлiва, стане апошнiм з такой назвай. Цi не азначае гэта заняпад "Рок-каранацыi" i што ад яе чакаць ў будучынi? Пра гэта карэспандэнт TUT.BY гутарыць з заснавальнiкам i нязменным арганiзатарам фэсту Юрыем ЦЫБIНЫМ i прадзюсарам Паўлам КАШЫРЫНЫМ, якi сёлета ўпершыню ўдзельнiчаў у арганiзацыi шоў.
 
Чаму ўсё ж у Маладзечне?
 
Павел Кашырын: Калi адной нядзельнай ранiцай Юры патэлефанаваў i паведамiў, што сёлетняя "Рок-каранацыя" пройдзе ў Маладзечне, я быў у цешчы i не адразу зразумеў, што да чаго. Аднак, узважыўшы ўсе "за" i "супраць", пагадзiўся, што iдэя цiкавая. Нехта ўжо назваў яе ўцёкамi са сталiцы, але нiхто нiкуды не ўцякаў. Найперш — гэта эксперымент, спроба зацiкавiць правiнцыю. У маладзечанскiм Доме культуры прыстойная зала-амфiтэатр на 800 месцаў, ёсць выдатны аркестр мясцовага музычнага вучылiшча, разам з якiм будуць выступаць нашы рокеры. Апроч таго, у Юры добрыя стасункi з маладзечанскiмi калегамi, што дазволiла сысцiся на ўзаемавыгадных умовах.
 
­— У СМI шырока анансавалася, што з наступнага году з назову фэсту знiкне слова "рок". Што вас да гэтага падштурхнула?

Юры Цыбiн. Фота Антона Матолькi

Юры Цыбiн. Фота Антона Матолькi

 

Юры Цыбiн:
Падкрэслю: рашэнне яшчэ не прынятае. I, верагодна, што мы захаваем стары брэнд. Але, рэч у тым, што ён ужо не зусiм адпавядае тэндэнцыям у сучаснай музыцы. У апошнiя гады мы старалiся разнастаiць "Рок-каранацыю" альтэрнатыўнымi музыкамi, але гэтага, вiдавочна, недастаткова. Ёсць рэп, хардкор, розныя адгалiнаваннi хэвi-металу i iншыя стылi, прадстаўнiкоў якiх нам бы хацелася бачыць на сцэне, але яны выходзяць за межы рок-н-ролу. Таму ёсць задума рабiць "Рок-каранацыю" паводле прынцыпу "Грэмi" — каб там прысутнiчалi ўсе больш-менш значныя стылi музыкi, апроч хiба папсы.

П. К.: А калi гэта будзе значная поп-музыка?

Ю. Ц.: Тады, напэўна, i яна мае права на iснаванне ў межах нашага праекту.

П. К.: Мне здаецца, раз партал альтэрнатыўнай музыкi "Тузiн Гiтоў" можа дазволiць сабе пусцiць у ратацыю песню Ядвiгi Паплаўскай, чым мы горш (смяецца)?

— Таксама вы заяўлялi аб намерах правесцi сёлетнюю "Рок-каранацыю" ў Тэатры оперы i балету…

Ю. Ц.: I я спадзяюся, што ў наступным годзе так сапраўды i будзе. Проста рэканструкцыя тэатра зацягнулася i толькi ў гэтыя днi ён адчыняецца.
 
П. К.: "Оскар" жа праходзiць у кiнатэатры "Kodak", а "Рок-каранацыя" калiсьцi з поспехам iшла ў сталiчным "Кастрычнiку".

— У чым прычына адсутнасцi сёлета шырокай рэкламы шоў, i чаму мiнчукi могуць набыць квiткi толькi ў касах КЗ "Мiнск"?

П. К.: Вы ўжо не першы чалавек, якi пра гэта пытаецца. У "Рок-каранацыi" мэтавая аўдыторыя, i калi добра прадаюцца квiткi, навошта нам выкiдаць грошы на рэкламу? Тым больш, што мы абмежаваныя ў сродках. На гэтым тыднi па горадзе з'явiлiся плакаты, а ў апошнiя днi перад канцэртам мы разглядаем магчымасць пусцiць ролiк на некалькiх тэлеканалах.

— Калi — у 1995-м альбо цяпер — складаней арганiзоўваць фэст?

Ю. Ц.: Кожны год узнiкаюць свае цяжкасцi — i фiнансавыя, i арганiзацыйныя. Нам удаецца выжываць дзякуючы таму, што музыкi не патрабуюць ганарараў за канцэрт, а таксама ёсць людзi, якiя любяць рок-н-рол i гатовыя яму дапамагчы. Паказальна, што нiводнага разу правядзенне "Рок-каранацыi" не апыналася пад пагрозай зрыву з фiнансавых прычынаў. I з палiтычных таксама.

Мушу прызнацца, нас нiколi не забаранялi. Аднак пэўныя непаразуменнi былi. Напрыклад у 2006-м, перад прэзiдэнцкiмi выбарамi, на канцэрце прысутнiчаў кандыдат ад дэмсiл Аляксандр Мiлiнкевiч. Пiт Паўлаў паведамiў пра гэта са сцэны, i "J_Морс", абсалютна беспадстаўна палiчыўшы, што гэта палiтычная акцыя, адмовiлiся ад выступлення. Было смешна глядзець, калi гiтарыст "морсаў" Раман Арлоў разам з калектывам пакiдае сцэну, а ягоны бацька пiсьменнiк Уладзiмiр Арлоў уручае адну з "карон".

Мы нiколi не мелi справаў з палiтыкай, i я дагэтуль не магу зразумець, чаго яны спужалiся. Мне трэба было пужацца, але ж чалавек набыў квiток, i ў гэтым не было нiякага падтэксту.

— Якая з 12-цi "Рок-каранацый" была для вас самай знакавай, запамiнальнай?

Ю. Ц.: Усе яны настолькi розныя, што я цудоўна памятаю кожную. Ну, скажыце, як можна выбраць памiж "Крамай", "Рублёвай зонай", "Ляписом Трубецким", "N. R. M.", "KRIWI"?.. У 1998 годзе "рок-карону" гурту "Neuro Dubel" уручаў сам Уладзiмiр Мулявiн — легендарная постаць для нашай культуры. Праз некалькi год, калi Уладзiмiра Мулявiна ўжо не было на гэтым свеце, на сцэну выйшлi два ягоныя сыны, адзiн з якiх потым таксама загiнуў…
 
П. К.: Большасць разоў я прыходзiў на "Рок-каранацыю" як глядач, два апошнiя гады — у складзе
Павел Кашырын

Павел Кашырын

журы, i вось цяпер — у якасцi арганiзатара. Мушу прызнацца, што кожны раз гэта было ўнутранае памкненне, адчуванне, што ўдзельнiчаеш у маштабнай i надзвычай важнай справе.
 
Аднойчы, праўда, я байкатаваў "РК". У 2006 годзе клубу "Графiцi" прысудзiлi спецузнагароду "За адданасць рок-iдэалам". Як ягоны арт-дырэктар я мусiў атрымаць прыз на сцэне, але адмовiўся. У той час усе найлепшыя рок-гурты Беларусi былi ў "чорных спiсах", iхнiя канцэрты забаранялiся, песнi i клiпы не круцiлi на радыё i ТБ, i я лiчыў тую "Каранацыю" пiрам падчас чумы.

— Юры, вас найбольш крытыкуюць за тое, што за 14 год не была выпрацавана агульная канцэпцыя па складаннi "шорт-лiстоў" намiнантаў i па самiх намiнацыях, значная частка якiх дасюль "плавае". Не было такой мэты?

Ю. Ц.: Наадварот, нам вельмi гэтага хацелася, але кожны год атрымлiваецца нешта незразумелае. Усё ж такi ў нас невялiкая краiна, i кола музычных выканаўцаў даволi абмежаванае. Нярэдка бывае складана вызначыць iх жанр. Да таго ж, мы зыходзiм з таго, што "Рок-каранацыя" мусiць быць найперш класным шоў. Значыць, трэба адбiраць каманды, якiя працуюць не толькi для сябе, а такiх няшмат.

— Якiя крытэрыi галоўныя пры адборы гуртоў у шорт-лiст "РК"?

П. К.:
Найперш, каб гурт выдаў за год альбом, праект, якi добра запiсаны i даступны для слухачоў. Сёлета журы з 12 чалавек адслухала запiсы блiзу 140 камандаў. Хто ў яго ўваходзiць? Апроч нас з Юрам, гэта: культуролаг i крытык Максiм Жбанкоў, дырэктар i заснавальнiк фэстывалю "Рок-Кола" Сяргей Анiшчанка, музыкi Уладзiмiр Пучынскi ("Сузоръ'е") i Аляксандр Памiдораў, прадзюсар Уладзiмiр Шаблiнскi, журналiсты Дзмiтры Падбярэзскi, Сяргей Будкiн, Таццяна Замiроўская, рэжысёр Сяргей Iсакаў… То бок, людзi, якiя знаходзяцца ў гэтым бiзнэсе i ведаюць, пра што мы гаворым.

Ю. Ц.: Бо падчас першай "РК" экспертнае журы складалася з 40 журналiстаў, але калi мы паглядзелi анкеты, толькi пяць з iх былi, як той казаў, у тэме. Астатнiя пiсалi немаведама што.

Журы вызначыла прэтэндэнтаў па асноўных намiнацыях — галоўная "Карона" (гурт году), "Альбом

 

"Рок-каралi" Беларусi 1994-2007


'94 —"Крама"

'95 — "Rouble Zone"

'96 — "Ляпис Трубецкой"

'97 — "N. R. M."

'98 — "Neuro Dubel"

'99 — "KRIWI"

2000 — "N. R. M."

2001 — Алесь Суша (прадзюсар праекту "Я нарадзiўся тут")

2002 — "Крамбамбуля"

2004-05 — "J_Морс"

2006 — "Rasta"

2007 — "Neuro Dubel".

 

Поўны спiс лаўрэатаў тут.  
году", "Выканаўца году", "Адкрыццё году", "Клiп году", "Песня году", а таксама "Рок-князёўна" i "Традыцыя i сучаснасць". Таксама мы падрыхтавалi сюрпрыз для ўдзельнiкаў: нi адзiн гурт не застанецца без прыза ад спонсараў.

— Цi задумвалася "РК" ад пачатку як з'ява агульнанацыянальнага маштабу?

Ю. Ц.: Не, аб гэтым мы нават не марылi. Мы адно хацелi зрабiць беларускi рок-фэст, нiяк не звязваючы яго з афiцыйнымi структурамi. У наступныя гады мне адзiн чыноўнiк так i сказаў: "Юра, не звязвайся з намi, бо загубiш iдэю". Як паказаў час, можна нам не дапамагаць, галоўнае — не перашкаджаць.

— Цi паўплывала "РК" на развiццё беларускай музыкi?

Ю. Ц.: Так, несумнеўна. Аналiзуючы гэты працэс, я прыходжу да высновы, што не проста паўплывала, а вызначала накiрункi яе развiцця. Гэтак, калi ў 1994 годзе "Крама" атрымала першую рок-карону, беларускай нацыянальнай плынi ў рок-н-роле, па сутнасцi, не было. Мы падтрымалi гэтыя памкненнi i працэс пайшоў. Сёння ўжо нiхто не пытаецца, а цi ёсць беларускi рок-н-рол? Потым "каралямi" стаў гурт "Рублёвая зона", якi першым заспяваў па-ангельску. Прычым так якасна, што дагэтуль нiхто не выйшаў на iхнi ўзровень. Ад iх пачалася мода на ангельскамоўную музыку. Потым — "Ляпис Трубецкой". Адразу за iмi з"явiлiся "Леприконсы". Пасля трыўмфу "N. R. M." масава паўсталi цяжкiя беларускамоўныя гурты. Следам за "рок-князёўнай" Касяй Камоцкай пайшла мода на жаночы рок…

Я бачу, што, як бы нас не крытыкавалi, усе без выключэння выканаўцы ўключаюць у свае бiяграфii, райдэры i прэс-рэлiзы заслугi на "Рок-каранацыi". I першы, хто зрабiў на гэтым кар'еру, быў "Ляпис Трубецкой".
 
П. К.: Усе апошнiм часам ганяць "Оскар", але ўсе па-ранейшаму прагнуць патрапiць хаця б у ягоныя намiнацыi. Гэтаксама i з "Рок-каранацыяй". Як бы хто нi крытыкаваў, i я ў тым лiку, але на сёння гэта адзiны музычны фэст, якi вызначае лепшых у беларускай рок-музыцы. Канечне, Лявон Вольскi можа сказаць: "Ат, мне тая "карона" ўжо не цiкавая". Але для маладых гуртоў лепшай стартавай пляцоўкi пакуль няма. Дарэчы, Вольскi не супраць быў выступiць i ў Маладзечна, але ён цяпер знаходзiцца ў Польшчы. Аднак магу запэўнiць, што апроч "N. R. M." i Вайцюшкевiча, якi будзе таксама за межамi Беларусi, на сёлетняй "Рок-каранацыi" выступяць усе найлепшыя каманды Беларусi: "Ляпiсы", "Крама", Neuro Dubel, "Троiца", IQ48 i iншыя.
-35%
-10%
-10%
-10%
-20%
-25%
-20%
-20%
-10%
-20%