Завяршылася эфірная частка першага беларуска радыё-рэаліці шоў “Жаночае імя Беларусі”, песня-прысвячэнне імені Дамініка, якое па выніках рэйтынгавага галасавання ўганараванае гэтым тытулам, стане кульмінацыяй святочнага канцэрту на вялікай сцэне канцэртнай залі “Мінск” 8-га сакавіка.
У апошні дзень студыйнай працы над песняй творцу натхнялі дзве музы - віцэ-міс Беларусь 2006 Юлія Сіндзеева і музычная журналістка Таццяна Заміроўская. Першая параіла творцы заспяваць песню “Дамініка” у класічным строі, седзячы на высокім крэсле, а другая, паслухаўшы песню, вынесла прафесійны вердыкт - адназначны хіт.
Вынікі шоў паводле творчага тандэму шоў “Жаночае імя Беларусі”, некаторыя таямніцы нядзельнага канцэрту і, канешне, прэзентацыя песні ў акустычным выкананні ў поўнай гукавой версіі сённяшняга дня, а таксама фота і відэа глядзіце TUT
Даведка аб нашых партнерах
Кампанія “Ивкон” абгрунтавана лiчыцца вiртуозам у свеце салодкiх мрояў. Традыцыі, правераныя часам, і сучасныя тэхналогіі падарылі людзям дзясяткі арыгінальных шакаладна-карамельных адчуванняў, папулярныя ў Беларусі і па-за яе межамі. У беларускую гісторыю “Ивкон” увайшоў знакамітым цукерачным брэндам “Коровка”.
Марка KIA па выніках 2008 года займае 4-е месца па колькасці продажаў на рынку новых аўтамабіляў у Беларусі і працягвае актыўна пашыраць сваю прысутнасць на ім. Продажы аўтамабіляў паўднёвакарэйскай кампаніі KIA Motors пачаліся ў Беларусі у сакавіку 2006 года. ЗП “Аўтапалас-М”, якое ўваходзіць у склад Міжнароднага аўтамабільнага холдынгу "Атлант-М", ад жніўня 2007 года з’яўляецца эксклюзіўным прадстаўніком KIA Motors Corporation у Беларусі.