КУЛЬТУРА



Беларускія гурты і БМАgroup рыхтуюць новыя праекты

Яго выхад запланаваны на сакавік-красавік. Нагадаем, што апошні зборнік, выпушчаны БМАgroup - "Hard life-Heavy music", - таксама прэзентаваў металічныя праекты.

Акрамя таго, завяршаецца праца над альбомам вядомага барда Віктара Шалкевіча "Лепшае", які выйдзе ў серыі "Беларускі музычны архіў".

У бліжэйшы час гурт "Long Play" плануе прадставіць слухачу беларускамоўную кавер-версію песні расійскага гурта "Тату" "Нас не догонят". Адбываюцца рэпетыцыі кавер-версіі песні "Крамы" "Бяжы, бяжы, хлопец!", якая па невядомых прычынах не была прадстаўленая на прэзентацыі альбома "Крамы" "Хавайся ў бульбу".

Фольк-гурт "Ліцьвіны" вярнуўся з гастроляў па Францыі. Па словах кіраўніка калектыва Уладзіміра Берберава, гэта быў адзін з лепшых гастрольных тураў гурта: мясцовая публіка вельмі добра прыняла беларускіх музыкаў, было прададзена шмат дыскаў. У Беларусі выступленні "Ліцьвінаў" адбываюцца значна радзей. Аматары іх творчасці могуць пачуць гурт на касетах альбо на СD "Ой у лузе, лузе..."

BARC NEWS
{banner_819}{banner_825}
-40%
-50%
-10%
-20%
-15%
-21%
-15%
-10%
0063297